Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Што мы разумеем пад

ў школе? Ці ўсведамляем важнасць іх прымянення? Ці задумваемся пра тое, колькі часу праводзім седзячы і як гэта ўплывае на наша здароўе? Ці можа такі рэжым нашкодзіць нам?

Сёння чалавек усё больш часу праводзіць седзячы,  а рухаецца ўсё менш. Праседжваючы амаль цэлы дзень, мы псуём сваё здароўе. І цана нашага камфорту занадта высокая. Спіс негатыўных наступстваў — цэлая медыцынская энцыклапедыя захворванняў. А — артрыты, атлусценне, Б — бясплоднасць, В — варыкоз, Г — галаўны боль, Д — дыябет, З — зрокавыя парушэнні, К — касцёва-мышачнага апарату хваробы, Н — нервова-псіхічныя расстройствы, П — плоскаступнёвасць, Р — развіцця пазваночніка парушэнні, С — страўнікава-кішачнага тракту хваробы, скаліёз і многае іншае.

Гэтая праблема ўпершыню была агучана прафесарам У.П.Базарным у 70-я гады. У сваіх даследаваннях У.П.Базарны даказаў, што той рэжым школьнага навучання, які склаўся, прыводзіць да сістэматычных парушэнняў у развіцці дзяцей. Ён раскрыў прычыны працэсу дэградацыі і зніжэння жыццяздольнасці народа, які назіраўся ў апошнія дзесяцігоддзі, пераканаўча паказаўшы, што існуючая сістэма выхавання і навучання дзяцей у дзіцячых садах і школах арыентавана супраць прыроды дзіцяці.

Каму з нас не знаёмая такая карціна? Пры пісьме дзіця ненатуральна сціскаецца і вельмі нізка нахіляецца над сшыткам, пры гэтым усё яго цела — адзіны камяк з напружана-заціснутых мышцаў. Пасля вокрыку “Сядзь прама!” дзіця перапыняе пісьмо і прымае правільную паставу, але, беручыся за работу, яно зноў літаральна носам пачынае выводзіць па аркушы паперы свае крамзолі. У.П.Базарным выяўлена адпаведнасць паміж ступенню мышачнай напружанасці дзяцей пры пісьме і дыспрапорцыяй у кровазабеспячэнні левага і правага паўшар’яў. Згорбленасць дзяцей пры пісьме знясільвае базавую сістэму жыццезабеспячэння фізічнага, эмацыянальнага і духоўнага жыцця, у тым ліку імунітэт, вегетатыўныя і духоўна-псіхічныя сілы жыцця.

За зручным для нас дзіцем, якое вечна сядзіць схіленым над кнігай, хаваецца змяншэнне творчых здольнасцей і рост праяўленняў запраграмаванага інтэлекту, што абапіраецца на механічна завучаную інфармацыю і зададзеныя звонку алгарытмы мыслення.

Пра паталогіі пазваночніка ў дзяцей вучоны кажа: “Расток прабіўся да святла, а яго вазьмі і зламі!” Значна лягчэй не дапусціць паталогію пазваночніка. Для гэтага і распрацавана эрганамічная мэбля (канторка), за якой дзіця працуе, чаргуючы позы. Важны сам факт змянення поз, а не працягласць стаяння. Працяглая аднастайная поза — не толькі бескарысная, але і шкодная, бо адной з базавых патрэб, што фундаментальна ўплывае на фарміраванне псіхікі і цела, з’яўляецца фізічная актыўнасць.

Прапанаваныя У.П.Базарным прынцыпы не толькі ўмацоўваюць і развіваюць здароўе дзяцей, але і садзейнічаюць больш глыбокаму і трываламу засваенню ведаў, уменняў і навыкаў у больш кароткі тэрмін, знімаючы пры гэтым праблему перагрузкі і ператамлення школьнікаў.

У сваёй школьнай практыцы выкарыстоўваю вопыт У.П.Базарнага. Канторкі лічу незаменнымі. Дзеці, у якіх ёсць магчымасць працаваць за канторкай, спакайней паводзяць сябе на перапынках, лепш спраўляюцца з творчымі заданнямі, адчуваюць сябе больш свабодна. Магчымасць мяняць позу дапамагае справіцца ім са стрэсавымі станамі, нервовым перанапружаннем. Чым меншае дзіця, тым большую цікавасць яно адчувае да работы стоячы. Звычайна, пастаяўшы 15 мінут, дзіця садзіцца і спакойна працягвае работу.

Асноўнай мэтай адукацыі павінна быць сумяшчэнне адукацыйнага працэсу з аховай здароўя дзяцей.

Здароўезберагальныя тэхналогіі У.П.Базарнага — гэта тэхналогіі самой прыроды. Грамадства, якое не ўлічвае іх, асуджана на выраджэнне.

Аксана ЯРЧАНКА, 
настаўніца рускай мовы і літаратуры  Белабалоцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Рэчыцкага раёна.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

 

Приключения мячей

 И. А. Токарева

С древних времён игра в мяч считается одним из любимейших занятий у всех народов мира. Мячи находили даже в древних египетских пирамидах. Прочитав эту книгу, ты узнаешь всё о мячах, об играх с мячом, которых в спортивном мире очень много. Познакомишься с семейством Болов: Футом, Баскетом, Волеем и другими. Мячи сами расскажут о своей жизни, играх, соревнованиях.
Весёлые истории о мячах не оставят времени для скуки, научат любить подвижные игры и спорт! Ты узнаешь правила спортивных игр с мячом, а также побываешь в Музее мячей и узнаешь их историю.

12.92 руб.