Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратурнага чытання адкрывае шырокія магчымасці для самастойнай дзейнасці вучняў, для пошуку, даследавання і нават невялікага адкрыцця.

Аналіз зместу мастацкага твора ў пачатковай школе вельмі важны. У працэсе чытання і аналізу таго ці іншага літаратурнага твора вядуцца назіранні за мовай, за некаторымі асаблівасцямі кампазіцыі, таму што задума пісьменніка раскрываецца праз сістэму выяўленчых сродкаў. Дзеля лепшага замацавання матэрыялу мэтазгодна параўноўваць апісанае з мясцовымі краявідамі, прымаўкамі, асаблівасцямі маўлення. У настаўніка з’яўляецца магчымасць правесці невялікія экскурсіі (падарожжы) па родным краі пры вывучэнні тэм “Чалавек і прырода” (4 клас), “Увосень і верабей багаты” (3 клас).   

Малодшыя школьнікі спазнаюць мінулае і сучаснасць пераважна з жыцця, назіраючы за тым, што адбываецца вакол, знаёмячыся з помнікамі і гістарычнымі месцамі свайго краю, здзяйсняючы экскурсіі ў мясцовыя музеі, слухаючы ўспаміны сваякоў — прадстаўнікоў розных пакаленняў. Набытыя матэрыялы выкарыстоўваю пры замацаванні тэм “Лёс чалавека на вайне” (4 клас), “Хто хоча шчасліва жыць, той працу павінен любіць” (3 клас).

Краязнаўчы матэрыял прымяняю на розных этапах урока. Асабліва важна задзейнічаць яго на этапе вывучэння новага матэрыялу. У ліку эфектыўных прыёмаў — аповед настаўніка, гульня, разбор ілюстрацый, гутарка, вынікі якой абагульняюцца дзецьмі ў выказваннях. Вялікая ўвага ўдзяляецца практычным работам, напрыклад, прапануецца скласці свой радавод, прыдумаць герб сям’і і г.д.

Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках можа быць розным, пачынаючы ад пэўных прыкладаў для ажыўлення матэрыялу да правядзення спецыяльных, цалкам заснаваных на краязнаўчым матэрыяле, урокаў. Апошнія мэтазгодна праводзіць або ў час экскурсій да помнікаў гісторыі і культуры, або ў краязнаўчым музеі (тэмы “Мірна жыць — шчаслівым быць”, “Лёс чалавека на вайне”).

Значнасць выкарыстання краязнаўчага матэрыялу на ўроках літаратурнага чытання абумоўлена яшчэ і тым, што веды малодшых школьнікаў у працэсе навучання фарміруюцца не толькі шляхам засваення слоўнага апісання тых ці іншых прадметаў і з’яў, але і шляхам непасрэднага ўспрымання помнікаў гісторыі і культуры роднага краю, падчас экскурсіі, праз рэальныя прадметы, знойдзеныя на гарышчы, з дапамогай прачытаных кніг.

Для вучняў пачатковых класаў лічацца прыдатнымі такія прыёмы, як сачыненні-замалёўкі, малюнкі, стварэнне тэматычных буклетаў, тэматычныя гутаркі, аповеды відавочцаў або сучаснікаў. Яны падкрэсліваюць важнасць гэтай дзейнасці, бо пошук абуджае ў малодшых школьнікаў дапытлівасць, спрыяе наладжванню больш цесных адносін паміж дзецьмі і бацькамі, прывівае цікавасць да роднага краю.

Родная прырода, людзі, своеасаблівасць мовы і побыту тых мясцін, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка, асабісты жыццёвы вопыт — усё гэта нярэдка знаходзіць непасрэдны выхад у творчую практыку. Краявіды Наднямоння апетыя ў многіх творах Я.Коласа, а факты, здарэнні, якія мелі месца ў яго ўласным жыцці і  жыцці яго блізкіх, знаёмых, знайшлі мастацкае асэнсаванне ў творчасці. Урокі літаратурнага чытання дапаўняюцца вынікамі пачатковага літаратурна-краязнаўчага даследавання, прысвечанага сувязям жыцця і творчасці вядомых пісьменнікаў, мастакоў з рэальнымі гістарычнымі асобамі. Багаты краязнаўчы матэрыял знойдуць вучні тых школ, што размяшчаюцца недалёка ад так званых літаратурных гнёздаў (тэмы “Чалавек, слова і кніга”, “Чалавек без Радзімы, што салавей без песні”).

Алена ІВАНЦЭВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў Кямелішкаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Па матэрыялах https://nastgaz.by/.

 

 

«Народная асвета» рекомендует:

 

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

М. А. Маляўка

У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.

2-е выданне, перапрацаванае

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

30 руб.

 

Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу

 С. Б. Холеў

У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.
Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

 14.34 руб.

 

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

І. У. Ягоўдзік

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

18.37 руб.

 

Займальна пра назоўнік 

А. В. Солахаў

У дапаможніку змяшчаюцца разнастайныя лінгвістычныя гульні, казкі, вершы, задачы, віктарыны, галаваломкі, даюцца адказы на іх.
Выданне будзе карысным настаўнікам беларускай мовы, а таксама вучням, абітурыентам і ўсім тым, хто вывучае беларускую мову або цікавіцца ёй, як матэрыял для пашырэння і паглыблення ведаў.

 7.76 руб.

 

Літаратурнае чытанне ў 2 класе

 М. В. Жуковіч

Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

10.09 руб.

 

Літаратурнае чытанне ў 3 класе

 М. В. Жуковіч

У вучэбна-метадычным дапаможніку прапануюцца прыкладныя распрацоўкі ўрокаў літаратурнага чытання, якія змяшчаюць разнастайныя метады, прыёмы і формы работы з вучнямі, творчыя заданні і дадатковы займальны матэрыял. Кніга складзена ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і вучэбным дапаможнікам «Літаратурнае чытанне» для 3-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання аўтара М. В. Жуковіча.
Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для настаўнікаў пачатковых класаў.

9.84 руб.

 

 

Літаратурнае чытанне ў 4 класе

 М. В. Жуковіч

У вучэбна-метадычным дапаможніку прапануюцца прыкладныя распрацоўкі ўрокаў літаратурнага чытання, якія змяшчаюць разнастайныя метады, прыёмы і формы работы з вучнямі, дадатковы літаратурны матэрыял, творчыя і кантрольна-вымяральныя заданні.
Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў, якія працуюць па вучэбным дапаможніку «Літаратурнае чытанне» для 4-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання аўтара М. В. Жуковіча.

12.27 руб. 

 

Литературное чтение во 2 классе

 И. М. Стремок

Учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения. Рекомендовано Научно-методическим учреждением «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь.

 10.79 руб.