В Республиканской спартакиаде школьников примут участие и команды из России

В главном управлении по образованию Витебского облисполкома состоялось совещание (очно и онлайн со стороны Российской Федерации) по вопросам организации и проведения в июне текущего года на территории Витебской области открытой Республиканской спартакиады школьников – 2022, которая пройдет в период с 13 по 23 июня на спортивных объектах Витебской области. 

В этом году в данном спортивном мероприятии примут участие команды Российской Федерации в 12 видах спорта: бокс, борьба вольная, волейбол, велосипедный спорт, гимнастика спортивная и художественная, дзюдо, легкая атлетика, теннис настольный, футбол, шахматы, шашки в количестве189 спортсмена и 34 тренера (представителя). 

Пресс-центр Министерства образования.
 
 

Больш, чым спорт. Спартакіяда РІПА

Фінальны этап спартакіяды Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі выявіў самых хуткіх, спрытных і актыўных у спорце.

З верасня мінулага года па май гэтага ў розных гарадах краіны, дзе ёсць філіялы РІПА, праходзілі спаборніцтвы па розных відах спорту: настольным тэнісе, валейболе, плаванні, міні-футболе, лыжных гонках, гіравым спорце, дартсе. Лёгкая атлетыка ў Гомелі завяршыла гэты круг: на базе спартыўнага комплексу “Прамень” прайшлі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным мнагаборстве: бег 100 м, бег 1000 м, скачок у даўжыню з разбегу, кіданне мяча.

Пяць каманд ад навучэнцаў і шэсць ад выкладчыкаў прадстаўлялі ўсе філіялы РІПА: каманда Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе, індустрыяльна-педагагічны каледж, Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С.Высоцкага, Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж і Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі.

Дырэктар апошняй установы Вячаслаў Пільшчыкаў на стадыёне падтрымлівае сваіх. Адзначае, што гэта не толькі спорт, гэта значна больш:

— Для нас гэта развіццё, зносіны, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, выхаванне патрыятызму і праяўленне актыўнай жыццёвай пазіцыі. Гэта стварэнне спартыўнага братэрства. У кожнага філіяла РІПА ёсць рэсурсны цэнтр, профільныя лабараторыі. Таму ў выніку для нас гэта і нарошчванне кампетэнтнаснай магутнасці спецыялістаў, і абмен ведамі, сумесныя семінары, канферэнцыі, калёквіумы. 

Кожны з відаў спорту праходзіў на пляцоўцы аднаго з шасці каледжаў сістэмы РІПА. На працягу года каманды ездзілі ў іншыя гарады, калегі спаборнічалі на спартыўных пляцоўках і мелі зносіны ў нефармальнай атмасферы. Гэта вельмі важна, лічыць першы прарэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Юлія Сычова:

— Нашы калектывы знаходзяцца ў розных месцах краіны, але хацелася, каб яны мелі зносіны. Такія мерапрыемствы, як гэтая спартакіяда, накіраваны на аб’яднанне нашых калектываў, на фарміраванне каманды, якая можа звярнуць горы ў тым ліку і ў падрыхтоўцы кадраў. Калегі падчас нефармальных зносін маюць магчымасць абмеркаваць свае прафесійныя напрацоўкі. Мы імкнёмся зацікаўліваць нашы філіялы і ў іншых кірунках: працуем над стварэннем розных вучэбна-метадычных комплексаў. У нас ёсць падобныя спецыяльнасці, і мы разам адпрацоўваем вучэбна-метадычныя дапаможнікі, каб пасля імі карысталіся ўсе. Нашы філіялы ўдзельнічаюць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці. На базе сваіх навучальных устаноў апрабуюць тыя ці іншыя методыкі, а затым мы іх укараняем у сістэму падрыхтоўкі кадраў на ўсю краіну. 

Ірына АСТАШКЕВІЧ

 

Смелы крок. Занятки тайландскім боксам і кікбоксінгам

У рамках дабрачыннага праекта “Смелы крок” была адкрыта зала для заняткаў кікбоксінгам і тайландскім боксам.

З ініцыятывай аб стварэнні рэспубліканскага спартыўнага дабрачыннага праекта “Смелы крок” у 2020 годзе выступіў Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Ідэю падтрымалі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларуская федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса.

У выніку рэалізацыі праекта дзеці ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, якія трапілі ў няпростыя жыццёвыя сітуацыі, атрымалі магчымасць рэгулярна займацца тайландскім боксам і кікбоксінгам на базе цэнтраў спартыўнай падрыхтоўкі МУС пад кіраўніцтвам высокакваліфікаваных трэнераў, прызначаных беларускай Федэрацыяй кікбоксінга і тайландскага бокса. Ужо адкрыты спецыялізаваныя спартыўныя залы ў шасці рэгіёнах краіны: Мінску, Мінскай вобласці, Магілёве, Полацку, Гомелі і Брэсце. Адкрыццём залы ў Гродне завяршаецца першы этап рэалізацыі праекта. 

Ва ўрачыстым мерапрыемстве адкрыцця залы прынялі ўдзел старшыня Гро­дзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Прэзідэнцкі спартыўны клуб” Дзмітрый Лукашэнка.

Як падкрэсліў Уладзімір Каранік, адкрыццё новай спартыўнай залы — знакавая падзея для рэгіёна.

— Важна, што такі праект — гэта сапраўды вялікі крок да развіцця масавага спорту, і шмат дзяцей атрымаюць магчымасць займацца ім бясплатна. Я ўпэўнены, што заняткі будуць спрыяць павышэнню здароўя нашага падрастаючага пакалення, развіццю іх маральна-псіхалагічных якасцей. Маладыя лю­дзі свае ўменні, навыкі і сілу будуць прымяняць для абароны слабых і на карысць Радзімы, праслаўляючы нашу краіну далёка за яе межамі. Я ўпэўнены, што сярод гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак мы ўбачым у будучыні чэмпіёнаў, у іх гонар будзе гучаць гімн і ўзнімацца сцяг нашай краіны, — сказаў Уладзімір Каранік.  

Словы ўдзячнасці старшыня Гродзенскага аблвыканкама выказаў у адрас усіх, хто прыклаў свае намаганні для рэалізацыі практа “Смелы крок”.

Юрый Караеў, які з’яўляецца старшынёй Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса, звярнуў увагу на тое, якую работу праводзіць Прэзідэнцкі спартыўны клуб. 

— Гэта высакародная справа — далучаць дзяцей усёй краіны да заняткаў спортам. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, дзеці змогуць займацца бясплатна. Гэта важна ў першую чаргу для здароўя дзяцей, бо спорт — гэта і ёсць здароўе. Тайскі бокс — стратэгічны від спорту ў Тайлан­дзе. Тым не менш беларусы ўварваліся ў яго шмат гадоў назад дзякуючы Яўгену Дабратворскаму, Анатолю Семанчуку, Дзмітрыю Варацу — гродзенскаму трэнеру, які з’яўляецца легендай тайскага бокса ў Беларусі, а ў Гродне — культавым байцом, якога ведае кожны, — сказаў Юрый Караеў. 

Старшыня цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”  Дзмітрый Лукашэнка падзякаваў усім, хто прымаў удзел у рэалізацыі гэтага праекта, асабліва трэнерам за іх прафесіяналізм і цярпенне, а таксама бацькам за тое, што прывялі сваіх дзяцей у спартыўную залу. А юным спарт­сменам пажадаў здароўя, поспехаў і перамог.  

— Прэзідэнцкі спартыўны клуб сумесна з Міністэрствам унутраных спраў і Беларускай федэрацыяй кікбоксінга і тайландскага бокса рэалізоўвае праект “Смелы крок”. Яго можна назваць спартыўна-дабрачынным. Перад намі стаяла няпростая задача — адкрыць у кожнай вобласці краіны
залы і ўкамплектаваць іх прафесіяналамі-трэнерамі. Адкрыццём залы ў Гродне мы завяршаем першы этап рэалізацыі праекта. Думаю, што ў гэтага праекта вялікая будучыня, — сказаў Дзмітрый Лукашэнка.

Праект ужо можа ганарыцца сваімі спартыўнымі дасягненнямі: 4 чалавекі выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту, адзін юнак стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы 2022 года ў Турцыі. На маладзёжным чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь тры чалавекі сталі чэмпіёнамі, чатыры заваявалі “серабро”, пяць — “бронзу”.

Цяпер і ў гродзенскіх  юнакоў і дзяўчат будзе магчымасць імкнуцца да спартыўных вяршынь. 

Ірына АНІКЕВІЧ.

 

По материалам https://edu.gov.by/, https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

 

Приключения мячей

 И. А. Токарева

С древних времён игра в мяч считается одним из любимейших занятий у всех народов мира. Мячи находили даже в древних египетских пирамидах. Прочитав эту книгу, ты узнаешь всё о мячах, об играх с мячом, которых в спортивном мире очень много. Познакомишься с семейством Болов: Футом, Баскетом, Волеем и другими. Мячи сами расскажут о своей жизни, играх, соревнованиях.
Весёлые истории о мячах не оставят времени для скуки, научат любить подвижные игры и спорт! Ты узнаешь правила спортивных игр с мячом, а также побываешь в Музее мячей и узнаешь их историю.

12.92 руб.