У атмасферы крэатыву, ініцыятывы і таленту на Магілёўшчыне прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Лідар года”.
Як паведаміла старшыня абласнога савета БРПА Алена Малдаванава, юныя лідары заўсёды праяўляюць цікавасць да гэтага творчага спаборніцтва. Сёлета ўнутрыўстановачныя і раённыя туры аб’ядналі дзясяткі актыўных юнакоў і дзяўчат.
— Лепшыя з іх сталі ўдзельнікамі абласнога агляду. Сярод фіналістаў былі прадстаўнікі ўсіх куткоў вобласці. Яны выступалі ў дзвюх узроставых групах, — расказала Алена Мікалаеўна.
Канкурэнцыя была даволі высокай, усе ўдзельнікі старанна падрыхтаваліся, таму конкурс атрымаўся надзвычай творчым. Падлеткам неабходна было справіцца з чатырма заданнямі.
Спачатку канкурсанты паказвалі на сцэне візітку-самапрадстаўленне і TikTok-партфоліа. Падчас блока “Акадэмія праектавання” расказвалі пра сацыяльна і грамадска значныя праекты, распрацоўшчыкамі або непасрэднымі ўдзельнікамі якіх яны з’яўляюцца. А пасля фіналісты дэманстравалі свае творчыя таленты: здзіўлялі прысутных песнямі, танцамі, выдатнай дэкламацыяй.
Па агульных выніках званне “Лідар года” атрымала вучаніца сярэдняй школы
№ 28 Бабруйска Уладзіслава Крэсцева, а “Піянер года” — навучэнец гімназіі № 3 Бабруйска Леанід Прановіч.
Фота прадастаўлена абласным саветам ГА “БРПА”.
По материалам https://nastgaz.by/.
Издательство «Народная асвета» готовит совместно с Белорусской республиканской пионерской организацией издания «Дневник октябренка» для 1, 2, 3 классов.
Это не только воспитательный, но и очень занимательный проект. Ребята в игровой форме на страницах «Дневничка» познакомятся с пионерской организацией, историей и современностью нашей Родины.