Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


ХІ Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства сярод будучых паштовых работнікаў сабраў у Брэсцкім дзяржаўным каледжы сувязі 21 удзельніцу. 

— Конкурс не толькі вызначаў узровень засваення навучэнцамі тэхналагічных працэсаў па прыёме, апрацоўцы і ўручэнні паштовых адпраўленняў, аказанні паштовых і фінансавых паслуг, развіваў працоўную і творчую актыўнасць моладзі, але і дапамагаў умацаваць сувязі паміж профільнымі ўстановамі адукацыі краіны і асноўным заказчыкам іх кадраў — РУП «Белпошта», — расказала дырэктар Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» В.М.Пух.

У спаборніцтве ўдзельнічалі 7 каманд: «Дзяўчаты з характарам» з Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, «Пошта без межаў» з Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, «Лэдзі сувязі» з Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі, «Служба добрага настрою» з Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, «Сувязь пакаленняў» з Гомельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя прыборабудавання, «Дасканаласць» з Гродзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайну і «Паштовыя зорачкі» з Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа. Канкурсанткі выконвалі мастацкае заданне, якое складалася з візітоўкі каманды і дамашняй работы, а таксама ўдзельнічалі ў прафесійнай эстафеце (паштовай размінцы).

У камандным заліку лепшымі аказаліся «Лэдзі сувязі». У асабістым заліку не было роўных Ганне Прымак з Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі і Вераніцы Яхнавец з Барысаўскага дзяржаўнага каледжа.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ

Крыніца: Настаўніцкая газета