На летних каникулах можно взять три путевки в детские лагеря с дотацией от государства. Об этом корреспонденту агентства «Минск-Новости» рассказал начальник Минского городского управления Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения Валерий Нафранович.
— Например, ребенок может один раз съездить в загородный лагерь с круглосуточным пребыванием, один раз побывать в школьном и еще один — в профильном лагере (экологическом, туристическом, например), который организовывает отдел образования или отдел культуры и спорта администрации района, — отметил В. Нафранович. — В этом случае он три раза получит дотацию на отдых.
Если же ребенок захочет поехать, например, в загородный лагерь дважды, то во второй раз родителям придется полностью оплатить путевку.
Для детей из многодетных или неполных семей действуют льготы. Эти ребята смогут дважды за лето съездить в 18-дневный загородный лагерь с господдержкой.
— Какой размер дотаций на путевки в детские лагеря в 2022 г.?
— Зависит от вида лагеря. В частности:
- с дневным пребыванием (школьный) на 18 дней — 95 рублей;
- в девятидневный профильный круглосуточный лагерь — 98 рублей;
- в загородный детский оздоровительный лагерь на 18 дней и более — 229 рублей;
- в спортивно-оздоровительный лагерь на 18 дней и более— 253 рубля.
— Дотацию выдают на руки родителям?
— Нет, эти деньги перечисляет наше управление сразу на счета лагерей.
— Кому положена дотация?
— Она выделяется детям всех работников государственных и частных предприятий, а также детям индивидуальных предпринимателей и ремесленников, которые уплачивают налоги. Кроме того, детям неработающих граждан, состоящих на учете по безработице, и детям неработающих пенсионеров.
Источник: Минск-Новости
Калі дзіця адно і калі іх пяцёра
Карэспандэнт газеты пацікавілася меркаваннем бацькоў пра летні адпачынак дзяцей у лагеры. Ім было прапанавана адказаць на пытанні, ці з ахвотай накіроўваюцца іх дзеці ў летнікі, чаму прымаюць рашэнне наконт адпачынку школьнікаў у дзіцячым калектыве і чым карысны вопыт знаходжання ў такіх установах. На пытанні адказалі брастаўчанкі.
Алена НЕКРАШЭВІЧ:
— Мой сын цяпер заканчвае сёмы клас, і ў чэрвені ўпершыню паедзе ў дзіцячы аздараўленчы лагер. Саша чакае гэтую падзею з цікавасцю. Такое рашэнне мы прынялі па ініцыятыве мужа. Наогул муж лічыць, што ў справе выхавання хлопчыка найбольшая роля належыць бацьку. Менавіта ён настаяў, каб сын наведваў спартыўную секцыю. І хоць той часам не супраць паленавацца, напрыклад, прапусціць трэніроўку, бацька ўважліва сочыць і не дае спуску. У доўгіх гутарках з сынам ён настойліва даводзіць, што заняткі спортам вельмі спатрэбяцца, калі прыйдзе час, напрыклад, служыць у войску, ды і наогул для здароўя і жыцця спорт не лішні. І сын, здаецца, разумее. Я падтрымліваю мужа. У мяне ёсць кліентка, а працую я цырульнікам, у якой сын праходзіць тэрміновую службу. Яна кажа, што вельмі пашкадавала, што ў свой час не праявіла настойлівасці наконт яго заняткаў у спартыўнай секцыі.
А ў лагеры апрыёры шмат магчымасцяў для фізкультуры і спорту. Да таго ж мы вырашылі, што час яму крыху пабыць без бацькоў. Ён жа ў нас адзін, увагай як нашай, так і бабуль-дзядуль ніколі не быў абдзелены. А тут трэба паспрабаваць самому хоць у мінімальнай ступені наладжваць быт, сачыць за адзеннем, падтрымліваць парадак вакол сябе.
І яшчэ я лічу, што гэта добрая нагода для сына і яго равеснікаў на нейкі час «вылезці» з тэлефонаў: яны ж цяпер амаль не ўмеюць камунікаваць паміж сабой ужывую, перагаворваюцца і перапісваюцца найбольш па смартфоне. У летніку, наколькі мне вядома, праграма разлічана на доўгае знаходжанне на свежым паветры. Мы цікавіліся: будуць праводзіцца гульні, спартыўныя спаборніцтвы.
Пуцёўку муж узяў у сваёй арганізацыі, ён працуе ў будаўнічай галіне, плаціць нам трэба ўсяго 10 працэнтаў ад кошту, гэта вельмі выгадна. Ну а калі Сашу спадабаецца, налета зноў будзем адпраўляць у лагер.
Наталля КРЭМЯНЕЎСКАЯ:
— Мае дзеці некалькі гадоў запар ездзілі ў летнія лагеры. Цяпер яны дарослыя, сын па прафесіі праграміст, дачка стала ўрачом. Для нас гэта было выйсце ў свой час. Муж быў ваенным, у мяне таксама адказная работа, мы не маглі сабе дазволіць, скажам, два летнія месяцы праводзіць з дзецьмі. Таму стараліся адправіць хоць бы на адну змену ў лагер. Заўсёды прыязджалі на выхадныя, цікавіліся іх справамі. І калі сын у нас па жыцці вельмі камунікабельны, хутка знаходзіў сяброў, не меў наогул ніякіх праблем, то з дачкой было інакш. Аднойчы мы прыехалі і ўбачылі, што яе рэчы ляжаць у сумцы. Аказалася, што іншая дзяўчынка, з якой ім на двух была выдзелена шафка, заняла апошнюю цалкам. А наша Аня была настолькі ціхай, сціплай, што маўчала і трывала. Тады мы і растлумачылі дачцэ, што трэба ўмець за сябе пастаяць, не саромецца зрабіць заўвагу, калі гэтага вымагаюць абставіны і здаровы сэнс. Думаю, што той вопыт усё ж пайшоў ёй на карысць і яна атрымала жыццёвы ўрок. Яна тады пасябравала з многімі таварышамі па атрадзе, змена прайшла ў цэлым цікава.
Цяпер збіраем у лагер унучку. Наша Аліса — дзяўчынка актыўная, баявая, не такая, як яе цётка некалі. Яна займаецца вывучэннем англійскай мовы на паглыбленым узроўні, і мы знайшлі лагер, у якім ёсць праграма з магчымасцю папрактыкавацца. Акрамя таго, спадзяёмся на добрае надвор'е, бо для адпачынку галоўнае — сонца, свежае паветра, фізічная актыўнасць.
Аліна ДАНІЛЬЧЫК:
— Для нашай шматдзетнай сям'і летнія лагеры — выйсце ў пытанні арганізацыі летняга адпачынку. Мы з мужам выхоўваем пяцёра дзяцей, трое — школьнікі. На канікулах на працягу вучэбнага года яны ходзяць у школьны лагер. А летам, вядома, мы адпраўляем іх у летнік. Гэта выгадна і матэрыяльна, бо прафкам па месцы работы мужа кампенсуе нам як шматдзетнай сям'і поўны кошт пуцёвак. Наш старэйшы сын Дзіма — васьмікласнік, ён ужо адпачываў у лагеры, чакае змену з задавальненнем. Яго настрой перадаўся і дочкам Веры і Надзі — яны збіраюцца, мы разам ужо хадзілі па крамах, выбіралі зручныя абутак і адзенне. Думаю, што дзецям спадабаецца адпачынак на свежым паветры. Для нас жа паявіцца магчымасць крыху адпачыць ад напружанага графіка штодзённых клопатаў. З двума дашкольнікамі спраўляцца лёгка. А на апошні месяц лета, калі ў галавы сям'і будзе працоўны адпачынак, плануем паездку ў вёску да бацькоў.
Святлана ЯСКЕВІЧ