Фестиваль детской книги «Міхасёвы прыгоды» пройдет 2 июня в Государственном литературно-мемориальном музее Я. Коласа, сообщили БЕЛТА в учреждении культуры.

«В детской литературе есть разные книги, но они всегда жизнеутверждающие, — отметил организаторы фестиваля. — Дети не могут не любить книгу и радуются ей, как празднику. Задача взрослых заключается в том, чтобы помочь ребенку понять, прочувствовать книгу во всей ее полноте».

В доме Якуба Коласа пройдут творческие встречи со многими современными авторами. Участники смогут познакомиться с писателями Инной Фроловой, Жанной Миус, Виктором Кажуро, Людмилой Рублевской, Татьяной Дашкевич, Екатериной Хадасевич-Лисовой. В учреждении также пройдут кукольные представления по мотивам белорусских народных сказок в обработке Якуба Коласа — «Воўк-дурань», «Як кот звяроў напалохаў».

За свою жизнь народный поэт Беларуси написал много высокохудожественных произведений для детей — «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», поэмы «Міхасёвы прыгоды», «Рак-вусач» и другие. Кроме того, на его счету более 40 обработок народных сказок.

«Книги — мудрые советчики, друзья и учителя. С детства они помогают нам полюбить окружающий мир, природу и все живое, что нас окружает. Именно здесь, на книжной странице, дети впервые сталкиваются с гармоничным отражением действительности. Книга рассказывает о самом главном, показывает прекрасные вещи в жизни, на которые важно обращать внимание», — добавили в учреждении.

Источник: БЕЛТА

 

«Народная асвета» рекомендует:

Вайна. Юнацтва. Подзвіг

 У. В. Вавула, М. М. Чарняўскі

У зборнік уключаны творы аб юнаках і дзяўчатах, чыё сталенне прыйшлося на жудасны ваенны час.

У кнізе дзве часткі: у першай У. В. Вавула дае хранікальна-дакументальныя звесткі аб юных героях Беларусі, у другой увазе чытачоў прадстаўлены паэмы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага, прысвечаныя подзвігам юных змагароў за сваю Радзіму.

Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Унікальныя фотаматэрыялы з архіва У. В. Вавулы робяць выданне асабліва каштоўным для ўсіх чытачоў.                                                       

 

Стоимость — 25.20 руб.

 

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

М. А. Маляўка

У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.

2-е выданне, перапрацаванае

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

 Стоимость — 30.00 руб.

 

З легендаў і міфаў. Героі беларускай міфалогіі

Віктар Кажура

Кніга вядомага паэта і педагога  Віктара Кажуры прысвечана міфічным істотам роднай Беларусі.

Ці ведаеш ты, хто з багоў і духаў старажытнасці лагодны і вясёлы, а хто зласлівы і бурклівы? Як дамовіцца з Хатнікам, каб ён не хаваў раскіданыя па доме рэчы? Чаму трэба асцерегацца Вадзяніка? У каго ўзімку захоўваюцца ключы ад зямлі?

Хутчэй гартай старонкі кнігі, і ты знойдзеш адказы на ўсе гэтыя пытанні.

 

 Стоимость — 5.30 руб.

 

Цімох Вохвох

 У. С. Ліпскі

У аповесці-казцы вядомага беларускага аўтара расказваецца пра хлопчыка Цімоха, у якога раптам знік мабільнік. Вы даведаецеся, як Цімох пачынае новае жыццё без электроннай прылады, як адкрывае для сябе па-новаму людзей, прыроду, вусныя легенды, казкі, гульні ад сваёй вясковай бабулі і цікаўнай вясковай дзяўчынкі Анюткі — пра ўсё гэта ў займальнай аповесці-казцы.

Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту.

 Стоимость — 9.60 руб.

 

Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках

 І. А. Токарава

Хто не марыць апынуцца ў казачным горадзе, дзе пражываюць дзіўныя майстры, якія любяць і ведаюць рамёствы?! Хочаш стаць дарослым, самастойным і патрэбным — стань майстрам, палюбі сваю справу, даведайся ўсё пра яе.

Разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі ты пабываеш у Дудутках і станеш майстрам на адзін дзень. Можаш паспрабаваць быць кавалём, ганчаром ці пекарам, а можаш — конюхам ці майстрам па саломапляценні.

Гэта кніга адрасуецца чытачам малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.

  Стоимость — 15.75 руб.

 

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

І. У. Ягоўдзік

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

 Стоимость — 18.37 руб.

 

Зорка нябесная, зорка зямная

Кацярына Хадасевіч-Лісавая

Нас заўсёды прываблівалі прыгожыя зорныя далячыні, хацелася спазнаць іх таямніцы. У выданні, якое вы трымаеце ў руках, адкрываюцца самыя запаветныя сакрэты бязмежнага космасу. Гэта больш чым навуковыя даследаванні, больш чым назіранне з дапамогай тэлескопаў. Гэта прыгожая рамантычная казка... Кніга пазнаёміць чытачоў з самай абаяльнай зоркай, якая таемна пабывала на Зямлі.
Фантастычныя пераўвасабленні і казачныя падзеі… Праз усё гэта давядзецца прайсці юным чытачам з незвычайным персанажам кнігі.

 Стоимость — 17.33 руб.

 

Шляхамі Францыска Скарыны

 А. К. Цітоў

Кніга прысвечана лёсу беларускага першадрукара. Яна пабудавана такім чынам, каб прасачыць гісторыю жыцця вялікага асветніка праз адлюстраванне яго дзейнасці ў пэўных гарадах Еўропы. Чытач зможа адправіцца ў падарожжа па слядах славутага друкара і пранікнуцца духам скарынаўскай эпохі, адчуць яе непаўторны каларыт.

Кніга багата ілюстравана старажытнымі гравюрамі, фотаздымкамі выдатных мясцін, партрэтамі асоб, з якімі перасякаўся Скарынаў лёс, а таксама творамі мастацтва. У выданні выкарыстаны матэрыялы з фондаў Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (зараз Расійская нацыянальная бібліятэка) і Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург, Расія), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Прыцягваліся інтэрнэт-рэсурсы. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў. 2-е выданне, стэрэатыпнае.

 Стоимость — 31.20 руб.

 

Птушка года Беларусі 2000—2020

 Віктар Гардзей

Кніга створана з нагоды і ў падтрымку аднайменнага прыродазнаўчага конкурсу, які з 2000 г. праводзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Кожны год выбіраецца адзін від птушак, на якім сканцэнтроўваецца асветніцкая і ахоўная дзейнасць. Вершы і замалёўкі пра ганаровых птушак Беларусі суправаджаюцца шматлікімі фотаздымкамі вядомых беларускіх фатографаў.

Адрасуецца чытачам сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам, бацькам, усім, хто адчувае адказнасць за прыродныя скарбы сваёй Радзімы, каго цікавяць экалогія і культура Беларусі.

Стоимость — 22.58 руб.

 

Італьянскае падарожжа. Чао, лета!

А. У. Хамянок

Італьянскае падарожжа. Чао, лета!

Каці трынаццаць. Яна піша сачыненне, прысвечанае памерлай маме, развітваецца са згубленым сабакам, вучыцца граць на гітары і спяваць песні на англійскай мове. Стасункі з цётачкай Лёляй псуюцца: Каця больш не малая пляменніца, якую хочацца абдымаць. Яна — Кэт, падлетак пад апекай, з якім трэба неяк суіснаваць у адной кватэры. Улетку Кэт ізноў едзе ў Італію па праграме для дзяцей-сірот і спадзяецца, што гэтым разам усё будзе іначай, бо яна пасталела. Чаго дзяўчынка дакладна не чакае — гэта новых выпрабаванняў і нечаканага падарунка.
Аднак самае галоўнае чакае Кэт па вяртанні — знаходка, якая растопіць яе сэрца і адкрые яго насустрач музыцы жыцця.

Стоимость — 24.26 руб.

 

Свінапас

Х. К. Андэрсен

Казка аб неразумнай, разбалаванай прынцэсе, якая адмовіла прынцу ў яго шчырых пачуццях, але паквапілася на цацкі бруднага свінапаса.

Пераклаў і апрацаваў Міхась Пазнякоў. Мастак Арика Тасуа.

Стоимость — 10.92  руб.

 

Жоўты бусел

Кітайскія народныя казкі.

У кніжку ўвайшлі кітайскія народныя казкі, у якіх раскрываюцца мудрасць, працавітасць, душэўная прыгажосць кітайскага народа. У творах апяваюцца мір, сяброўства, стваральная праца, высокая чалавечая годнасць як асноўныя ўмовы для сапраўднага шчасця і справядлівасці на зямлі. Пераклаў казкі на беларускую мову вядомы пісьменнік Міхась Пазнякоў.

Мастак Лізавета Пастушэнка.

Стоимость — 11.58 руб.

 

Залатая гусь

 Браты Грым

У гэтай кнізе вы знойдзеце пяць вядомых нямецкіх народных казак, сабраных і расказаных братамі Якабам і Вільгельмам Грым. Героі гэтых казак — бязглуздыя і хітраватыя, сквапныя і шчодрыя, гультаяватыя і працавітыя, падступныя і высакародныя, сумленныя, адважныя — чакаюць сустрэчы з чытачамі.

Пераклад з рускай мовы Міхася Пазнякова. Мастак Tazianna.

 

 Стоимость —  13.81 руб.

 

Правадыр чырванаскурых

 О. Генры

Кніга знаёміць маленькіх чытачоў з творчасцю амерыканскага пісьменніка О. Генры — вядомага майстра кароткага апавядання. «Правадыр чырванаскурых» — гумарыстычная навела, якая была напісана ў 1907 годзе. Пераклаў апавяданне на беларускую мову вядомы беларускі пісьменнік Мікола Чарняўскі.

Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 

 Стоимость — 12.69 руб.

 

Казкі дзядзечкі Рымуса

Джаэль Харыс

Гэтай кнігай выдавецтва адкрывае новую серыю «Замежная класіка — дзецям».
Кніга знаёміць юных чытачоў з творчасцю амерыканскага пісьменніка Дж. Ч. Харыса — з яго казкамі пра Братку Труса, Братку Ліса, Братку Мядзведзя і іншых звяроў. Дасціпныя і павучальныя казкі ў перакладзе з апрацоўкай вядомага беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі адрасуюцца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Стоимость —  18.75 руб.