Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


14 июня по всей стране проходило первое в 2022 году централизованное тестирование. Традиционно старт ему дал белорусский язык. На что рассчитывают абитуриенты и что чувствуют в день сдачи теста, узнала корреспондент агентства «Минск-Новости».

Еще пару дней назад вчерашние школьники отрывались на выпускных, а сегодня уже с замиранием сердца идут сдавать свое первое тестирование. Обстановка у зданий университетов накалена до предела: многие признаются, что первое испытание для них сложнее других. Тем не менее предвкушают, с каким облегчением выйдут из стен учебного заведения спустя пару часов.

– А куда нам идти? Не опаздываем еще? – немного суетится одна из абитуриенток.

– Еще подышать свежим воздухом успеем. Я шоколадку взяла, будешь? – отвечает девушке более спокойная подруга.

Несколько сдающих и правда стоят у вуза со сладким – некоторые верят, что это повышает работоспособность мозга. Парочка абитуриентов активизируют его другими способами: листают учебники и перечитывают информацию из конспектов. Остальные же рассказывают друзьям шутки и громко смеются, ведут переписки в соцсетях и немного растерянно оглядываются по сторонам.

«Пойду, куда возьмут. Так все и решится»

Немного взволнованными, но не потерявшими оптимизма, выглядят Александра Макаревич, Екатерина Леванчук и Ульяна Радюк. Девушки приехали сдавать ЦТ в Минск из Жодино.

– Девушки, куда поступаете?

– Сложный вопрос даже для нас самих, – смеются выпускницы гимназии.

На самом деле все не так плохо. Ульяна, например, грезит о факультете международных отношений БГУ.

– Баллы там сумасшедшие. Рассчитываю на бюджет, а там как пойдет. Везение никто не отменял. Но РТ было сдано на 75 баллов. Готовилась сама, без репетиторов. Зато ходила на факультативы, да и учитель хороший, – рассказывает она.

Саша хочет на механико-математический факультет БГУ. Для этого нужно сдать еще и математику с физикой.

– На РТ было примерно по 75 по каждому предмету. Я уже посчитала, что с моим аттестатом надо сдать все ЦТ не меньше чем на 79 баллов. Но это если считать по прошлому году. Ставлю на математику – на ней хочу набрать побольше.

Подружка девочек, Катя, смеется и пожимает плечами.

– Мне рассказывать нечего. Пойду куда возьмут. Из ЦТ сдам математику и английский, так все и решится.

Несмотря на позитивный настрой, абитуриентки признаются: волнение есть.

– От этого ведь жизнь зависит, – рассуждают будущие студентки.

«На РТ по математике было 100 баллов, по физике – больше 90»

За беседой с возлюбленной, пришедшей поддержать абитуриента, застаем Вадима Тихомирова. Парень окончил 19-ю школу и намерен пройти в вуз на бюджет.

– Поступаю в БГУИР или БГУ, пока не знаю. Да и по специальности есть сомнения. Но для бюджета в БГУИР точно надо от 360 баллов, для БГУ – около 330, – рассказывает он.

Кроме белорусского Вадим сдает математику и физику. Предметы не самые простые, но репетиционное тестирование подтвердило: к испытаниям парень готов очень даже неплохо.

– По математике у меня 100 баллов на РТ было, а физика – больше 90. Плотно подготовкой начал заниматься с 9-го класса – все сам, репетиторов не было. Плюс с учителем повезло, – удивляет абитуриент. – Белорусский рассчитываю сдать на 80 и больше. На РТ было 90. Сначала готовился к сдаче русского, но что-то не особо выходило. Поэтому в начале 11-го класса, в ноябре где-то, решил перейти на белорусский.

– Может еще с золотой медалью школу окончил?

– Не, это нужно все школьные годы хорошо учиться. А я начал с 11-го класса. В 10-м классе был средний балл 8 с чем-то, а в 11-м – уже 9,1.

«Сколько баллов нужно набрать? Много, боюсь, даже слишком»

Во внутреннем дворике БГУ узнают свои места в аудитории еще две абитуриентки – выпускницы 128-й столичной школы Татьяна Езерская и Ольга Тимакова. Несмотря на то, что до начала экзамена остается чуть больше получаса, девушки готовы немного отвлечься и поговорить о планах.

– Сдаю еще русский, английский, белорусский и историю. Русский и белорусский, можно сказать, для подстраховки – буду выбирать. Поступаю в МГЛУ на учителя английского. Баллы немаленькие, поэтому по языкам хочется около 80, ­– делится Оля.

Ее подруга и одноклассница Таня тоже сдает и русский, и белорусский. Говорит, даже не знает, с чем повезет больше.

 Еще сдам английский и обществоведение. Пойду в юридический. Сколько баллов нужно набрать? Много, боюсь, даже слишком, – смеется Татьяна. – Хотелось бы сегодня написать хотя бы больше чем на 60. Но я в себя не очень верю. Последний год занималась с репетиторами, это немного придает уверенности. Хотя, конечно, переживаю.

«Перед школьными экзаменами волнения было даже больше»

Ко входу в БГПУ за 20 минут до экзамена подтягивается немало будущих студентов. Абитуриенты на ходу достают паспорта с ручками и поглядывают на часы. В числе последних к университету подходят два брата – Максим и Даниил Вергейчик, выпускники 29-й гимназии Минска.

– Поступать будем в медицинский. На тот факультет, который хотим, нужно 360 баллов. Белорусский сегодня для нас запасной вариант. Готовились к русскому, его будем сдавать в конце недели, а сегодня посмотрим, что вообще нас ждет на ЦТ, – рассуждают парни. – На РТ по русскому было больше 70, так бы и хотелось сдать. Если будет 75 и больше, будет здорово. По всем предметам занимались с репетиторами, начали с 11-го класса.

Если все получится, Максим хочет быть реабилитологом. Парень спортсмен и мечтает связать жизнь именно с этой сферой. Даниил же видит себя хирургом. Как и полагается врачам, парни внешне спокойны и, кажется, уверены в себе.

– Сейчас волнения уже нет. Все-таки есть подстраховка в виде русского – на него делаем ставку. Думаем, что на следующих экзаменах, как и все, будем немного волноваться: поступить ведь хочется, – рассказывает Даниил.

– Перед школьными экзаменами волнения больше было, – добавляет Максим.

Фото Павла Русака

ВАЛЕРИЯ ИВАНОВА

Источник: Минск-Новости

 

 

Першы дзень ЦТ. Як не пазбавіцца статусу абітурыента яшчэ на старце прыёмнай кампаніі?

Згодна з народнай прыкметай, дождж у дарогу — да поспеху, гэта значыць, што ўсё, што запланавалі, будзе ўдалым. Напярэдадні старту ў краіне цэнтралізаванага тэсціравання ўсю ноч ішоў дождж. І падчас экзамену ён таксама гучна барабаніў па падаконні. Затое невыносная спёка, нарэшце, адступіла, і абітурыенты, якія прыйшлі здаваць у гэты дзень беларускую мову, адчувалі сябе даволі камфортна. Побач з галоўным будынкам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта бліжэй да дзесяці гадзін раніцы было ўжо шматлюдна. Самыя дысцыплінаваныя абітурыенты прыйшлі нашмат раней. Па ненапружанай атмасферы і адсутнасці груп падтрымкі ў выглядзе бацькоў адчувалася, што працэдура цэнтралізаванага тэсціравання абітурыентам добра знаёмая. Усё ж такі цяпер можна шматразова «трэніравацца» і афлайн, і анлайн.

Для Анастасіі Дзюмінай, якая прыйшла ў гэты дзень у БДМУ здаваць беларускую мову, гэта ўжо другая спроба паступіць на ўпадабаную спецыяльнасць. Дзяўчына марыць развівацца далей у галіне правазнаўства. Летась яна здавала цэнтралізаванае тэсціраванне і па рускай, і па беларускай мове. Дарэчы, вынік іспыту па беларускай мове аказаўся вышэйшы. Спадзяецца, што ў гэтым годзе атрымае яшчэ большую колькасць балаў. Але на ўсялякі выпадак вырашыла падстрахавацца і здаць таксама ЦТ па рускай мове, каб потым выбраць лепшы сертыфікат. Такая магчымасць у абітурыентаў ёсць — здаваць на ЦТ чатыры дысцыпліны.

Дарэчы, сёлета на цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове зарэгістравалася па краіне крыху больш за 18 тысяч чалавек. А рускую мову плануе здаваць больш за 50,3 тысячы чалавек.

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — адзін з 37 пунктаў правядзення ЦТ па беларускай мове. Учора ў васьмі яго аўдыторыях павінны былі пісаць тэст 297 абітурыентаў. У 10 гадзін раніцы іх пачалі запускаць у хол. На ўваходзе ўсе праходзяць строгі фэйс-кантроль: арганізатары супастаўляюць фота ў дакументах, так бы мовіць, з «арыгіналам». З ксеракопіяй пашпарта абітурыентаў не прапусцяць, як і з вадзіцельскім пасведчаннем.

Усе арганізацыйныя моманты ў БДМУ добра прадуманы, таму чарга на ўваходзе хутка раствараецца. Усім прапануюць здаць лішнія рэчы, у тым ліку мабільныя тэлефоны і «разумныя гадзіннікі», у камеру захоўвання, ролю якой выконвае гардэроб. З сабой у аўдыторыю можна ўзяць толькі пашпарт, пропуск і чорныя гелевыя ручкі. Дазваляецца таксама прыхапіць пітную ваду. Заблытацца ў калідорах медуніверсітэта немагчыма. Уся лагістыка добра прадуманая, паўсюль размешчаны паказальнікі-падказкі. На лесвіцах па дарозе ў экзаменацыйныя аўдыторыі ўсіх чакае яшчэ адзін пашпартны кантроль. У 10.30 большасць абітурыентаў ужо занялі свае месцы.

Нягледзячы на тое, што каранавірус адступіў, ранейшыя патрабаванні да рассадкі абітурыентаў захоўваюцца — гэта адлегласць паміж удзельнікамі тэсціравання ў метр, абмежаванні па колькасці людзей у аўдыторыі. А вось наяўнасць медыцынскай маскі цяпер неабавязковая, хоць усіх ахвотных універсітэт гатовы быў забяспечыць гэтым ужо звыклым для ўсіх «аксесуарам».

У 10:30 на вачах у журналістаў арганізацыйная камісія разам з прадстаўнікамі Камітэта дзяржкантролю адчыніла сейф, куды трыма гадзінамі раней былі змешчаны матэрыялы цэнтралізаванага тэсціравання. Іх дастаўкай па ўсёй краіне займаюцца кур'еры фельд'егерскай службы. Матэрыялы ЦТ прывозяцца ў апламбаваных сумках накшталт інкасатарскіх. Для разноскі тэстаў ва ўсе аўдыторыі, дзе праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне, рыхтуюцца спецыяльныя пакеты з сакрэтнай стужкай, якія проста немагчыма распячатаць непрыкметна, скажам, на шляху ад сейфа да памяшканняў. На кожную аўдыторыю запаўняецца акт, у якім пазначана не толькі колькасць бланкаў, але і іх нумары, таму чужыя бланкі апынуцца ў пакеце не могуць. Да таго ж і арганізатары ЦТ пацвярджаюць сваімі подпісамі, што менавіта гэты бланк знаходзіўся ў экзаменацыйнай аўдыторыі.

Да прыёмнай кампаніі сёлета прыцягнута па краіне больш як 200 супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія павінны адсочваць усе яе ключавыя моманты: ад правядзення тэставых выпрабаванняў да падачы дакументаў у прыёмныя камісіі і залічэння. Іх «вахта» закончыцца толькі пасля завяршэння залічэння ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Супрацоўнікі камітэта па ўсёй краіне дапамагаюць забяспечваць захаванасць пакетаў з тэставымі заданнямі і бланкаў адказаў. У іх суправаджэнні ажыццяўляецца транспарціроўка сумак з Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў у пункты правядзення тэсціравання. Разам з імі прадстаўнікі арганізацыйных камісій па ўсёй краіне адчынялі ўчора апячатаныя сейфы, дзе захоўваліся пакеты з «каштоўнымі паперамі».

Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, намеснік старшыні Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў Андрэй Лабовіч заўважыў, што заўваг і парушэнняў у ходзе цэнтралізаванага тэсціравання з году ў год выяўляецца ўсё менш. Летась было зарэгістравана толькі 11 выпадкаў парушэнняў на ЦТ, з іх у васьмі выпадках абітурыенты праігнаравалі прапанову здаць свае мабільнікі, за што і расплаціліся адхіленнем ад ЦТ.

«Кантроль за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ажыццяўляецца дзяржаўнай камісіяй, перад якой стаіць задача забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці пры паступленні, а таксама выкананне заканадаўства арганізацыйнымі і прыёмнымі камісіямі, — падкрэсліў Андрэй Лабовіч. — Як мы пераканаліся, у БДМУ ўсё зроблена ў рамках дзейнага заканадаўства: забяспечаны належны прапускны рэжым, добра падрыхтаваны аўдыторыі, ва ўсіх памяшканнях ёсць гадзіннікі, якія дазваляюць сачыць за часам выканання тэста, і пітная вада».

— У апошнія гады мы насамрэч рэгіструем толькі адзінкавыя выпадкі, калі парушаюцца правілы здачы ЦТ, у адрозненне ад 2003—2008 гадоў, калі гэта форма прыёмнай кампаніі яшчэ толькі ўкаранялася, — пацвярджае адказны сакратар камісіі па правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання на базе БДМУ Дзмітрый Данілаў. — Наш універсітэт адным з першых у краіне далучыўся да правядзення ў краіне ЦТ, і многія працэдурныя моманты, прапісаныя сёння ў дакументах, калісьці прапаноўваліся і апрабоўваліся менавіта ў нашых сценах. Так, напрыклад, мы прапанавалі праводзіць лёсаванне арганізатараў і адказных у аўдыторыях. Ніхто з іх загадзя не ведае, у якой аўдыторыі апынецца, што не дапускае злоўжыванняў.

Карыстаючыся выпадкам, хацелася б звярнуцца да абітурыентаў: паверце, што ў мабільным тэлефоне нельга знайсці падказкі і адказы на заданні ЦТ, проста ніхто і не дасць вам гэта зрабіць, таму не варта праносіць іх з сабой у аўдыторыю. Вы можаце перакрэсліць магчымасць паступіць у ВНУ сама меней на год, таму не трэба выпрабоўваць лёс.

Дзмітрый Данілаў заўважыў, што ў медуніверсітэце фактычна кожны можа аказаць абітурыенту першую дапамогу, але з улікам патрабаванняў да правядзення ЦТ у час экзамену тут працуе медыцынскі пункт, дзе дзяжураць два клінічныя ардынатары з кафедры кардыялогіі. Страта прытомнасці ад спёкі, нізкі ціск — найбольш верагодныя прычыны звароту да медыкаў.

Абітурыентам карысна ведаць: у тым выпадку, калі самаадчуванне рэзка пагоршыцца падчас экзамену, гэты факт абавязкова павінен засведчыць медыцынскі работнік. З медыцынскай даведкай будзе дадзена магчымасць пераздаць гэту дысцыпліну ў рэзервовы дзень. Падоўжыць тэрмін выканання тэставай работы арганізатары, якія прысутнічаюць у аўдыторыі, не маюць права. Але здараюцца сітуацыі, калі пасля кансультацыі медыкаў абітурыент вяртаецца ў аўдыторыю і працягвае здаваць экзамен. А праз пару дзён заяўляе, што адчуваў сябе дрэнна, таму не змог належным чынам сканцэнтравацца. Просіць дапусціць яго да пераздачы экзамену ў рэзервовы дзень. Пасля таго, як на пропуску з'яўляецца адзнака «тэсціраванне прайшоў», зрабіць гэта ўжо немагчыма. Таму варта адразу аб'ектыўна ацэньваць свой стан (асабліва з улікам спякоты). Усё трэба рабіць своечасова.

Дарэчы, для аператыўнага рэагавання і разгляду зваротаў грамадзян па пытаннях, звязаных з правядзеннем уступных іспытаў, на базе Камітэта дзяржкантролю і абласных камітэтаў дзяржкантролю арганізавана работа тэлефонаў гарачай лініі. Інфармацыя аб кантактных тэлефонах размешчана на сайце КДК.

«Падчас цяперашняй уступнай кампаніі паступіла тры звароты па пытанні прапушчаных тэрмінаў рэгістрацыі на ЦТ. У двух выпадках звароты былі задаволены, бо рэгістрацыя на ЦТ была прапушчана па аб'ектыўных прычынах», — расказаў Андрэй Лабовіч.

У 10.40 пакеты з бланкамі адказаў і тэставымі заданнямі дастаўляюцца ў экзаменацыйныя аўдыторыі. Градус напружання расце. Абітурыентам даюць апошнія кансультацыі: як запаўняць вобласць рэгістрацыі, што рабіць, калі скончыцца папера для чарнавіка, пра адказнасць за нецэнзурныя словы ў бланку адказаў... Тлумачаць, што датэрміновая здача экзаменацыйных матэрыялаў спыняецца за 15 хвілін да завяршэння часу, адведзенага на выкананне педагагічнага тэста. Адказны арганізатар інфармуе абітурыентаў за 15 і 5 хвілін аб заканчэнні часу, адведзенага на выкананне педагагічнага тэста. Удзельнікам ЦТ забараняецца мяняцца месцамі, выкарыстоўваць чужую дапамогу пры выкананні тэставых заданняў, размаўляць з іншымі ўдзельнікамі ЦТ, карыстацца любымі сродкамі сувязі. Абітурыент, які парушыў патрабаванні, адхіляецца ад удзелу ў ЦТ. Яго бланк адказаў пагашаецца, а ў пропуску робіцца пазнака «Выдалены за парушэнні». У 11.00 распячатваецца пакет з бланкамі адказаў, а затым — і з тэставымі заданнямі. Пасля распячатвання пакета з педагагічнымі тэстамі абітурыенты ў аўдыторыю ўжо не дапускаюцца. Адлік часу пайшоў...


«Гарачы тэлефон» рабочай групы дзяржаўнай камісіі (Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь) +375 17 327 66 80, e-maіl: goskomіsіa@maіl.ru

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

 Крыніца: «Звязда»