Адзінаццацікласнік з Гродна Максім Васюхневіч распрацаваў мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы.

Дадатак атрымаў назву «Мова» і дапамагае перакладаць словы і сказы, а таксама дае магчымасць паўтарыць пройдзены ў школе матэрыял. У цяперашні час праграма цалкам гатова да выкарыстання і даступная для спампоўвання.

— Мабільныя ўтыліты — адзін з самых зручных памочнікаў у вывучэнні моў, — расказаў вучань сярэдняй школы № 11 імя генерала арміі А.І.Антонава Гродна. — Такое навучанне дае перавагу доступу да інфармацыі без якіх-небудзь прасторавых абмежаванняў. Акрамя перакладчыка, у «Мове» можна знайсці некалькі раздзелаў з квестамі. Напрыклад, для самых маленькіх ёсць гульня, дзе трэба суаднесці карцінкі з беларускімі словамі. Яшчэ там размешчаны тэсты, якія складзены з экзаменацыйных заданняў. А ва ўкладцы «Правілы» ­можна паўтарыць асноўныя правілы беларускай мовы.

З дызайнам дадатку мне дапамагла педагог-арганізатар Дар’я Сяргееўна Аскерка. Першапачаткова быў варыянт зрабіць «Мову» ў стылістыцы месенджара «УКантакце», каб унізе былі асноўныя ўкладкі. Затым у афармленні з’явіліся дамінуючыя колеры — чырвоны і зялёны.

Акрамя дадатку, Міхаіл стварыў сайт, дзе размешчаны ўся інфармацыя аб утыліце, рэк­ламны ролік і кантакты распрацоўшчыкаў. З гэтым праектам хлопец прыняў удзел у рэспуб­ліканскім конкурсе «100 ідэй для Беларусі» і дайшоў да фінальнага этапу.

— Падчас падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання я падумаў, што было б вельмі зручна паўтарыць нейкія моманты з беларускай мовы з дапамогай спецыяльнага дадатку. Але, зайшоўшы ў плэймаркет, не знайшоў нічога, акрамя перакладчыка, — прыгадаў Максім. — Вырашыў самастойна стварыць дадатак і для праграмавання выкарыстаў спецыяльную мову па распрацоўцы кросплатформенных утыліт Thunkable X. Яна ўніверсальная, шматфункцыянальная і адносна простая ў асваенні. Таксама ў ёй ёсць адкрыты код, які можна перарабіць пад сваю задуму.

Цяпер дадатак «Мова» дазваляе не толькі пашырыць слоўнікавы запас, але і паўтарыць пройдзены ў школе матэрыял, а таксама апрабаваць веды на практыцы ва ўкладцы «Экзамены».

Дзмітрый АРХІПЕНКА.

Крыніца: «Настаўніцкая газета»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Развивающее дифференцированное интернет-обучение детей дошкольного возраста

 М.С. Долинский

Книга посвящена вопросам интернет-обучения детей дошкольного возраста на основе дистанционной системы обучения DL.GSU.BY. Курс "Учимся думать" впервые апробирован в 2008/2009 учебном году. В настоящее время его преподавание осуществляется в г. Гомеле. Издание доступно в электронном варианте в приложении "Школа в кармане".

14.23 руб.

 

Обучение детей основам создания компьютерных игр на языке программирования Scratch, 5 - 6 классы

 Елисеева О.Е.

Современные дети любят играть в компьютерные игры. Запретить это не возможно, но, как показала практика, достаточно несложно увлечь учащихся процессом создания компьютерной игры и при этом получить положительные результаты. Пособие адресовано учителям информатики для проведения факультативных занятий, а также родителям, готовым познакомить своего ребенка с компьютером как с профессиональным инструментом, с помощью которого можно постичь основы разных специальностей: программист, дизайнер, иллюстратор, сценарист, звукорежиссер и др. Занимаясь разработкой компьютерных игр на основе материалов пособия, учащиеся научатся творчески и алгоритмически мыслить, создавать анимацию и компьютерные игры с помощью среды визуального программирования Scratch, сделают первые шаги в выборе современной ИТ-профессии.

11.66 руб.