Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышкі адкрыў набор на новую спецыяльнасць — тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам.


Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

На дадзеную інтэграваную спецыяльнасць каледж імя Кедышкі запрашае 27 хлопцаў, якія скончылі 9 класаў. Уступныя іспыты праводзяцца на падставе конкурсу сярэдняга бала дакумента аб адукацыі. За 3 гады хлопцы атрымаюць кваліфікацыі: «каваль ручнога кавання» (трэцяга разраду), «каваль-штампоўшчык» (трэцяга разраду) і «электрагазазваршчык» (трэцяга разраду).

Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 15 чэрвеня да 20 жніўня 2022 года, залічэнне ў склад навучэнцаў – да 25 жніўня.

У цяперашні час у краіне ўсяго тры ўстановы адукацыі рыхтуюць кавалёў. А з гэтага года – яшчэ і каледж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышкі.

Крыніца: «Звязда»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Учебники и учебные пособия для общего среднего образования