Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 22 чэрвеня дасць старт анлайн-праекту «Зарніца», паведаміла БелТА старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.

Фота: БРПА

Фота: БРПА

«Ужо шмат гадоў „Зарніца“ з’яўляецца візітнай карткай БРПА. Гэта гульня для дзяцей і падлеткаў, накіраваная на патрыятычнае выхаванне школьнікаў. У гэтым годзе мы вырашылі пашырыць рамкі праекта. Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы, дастаткова зайсці ў афіцыйную групу БРПА „УКантакце“, прачытаць заданне, выканаць яго і падзяліцца фота/відэасправаздачай на сваёй старонцы», — расказала Аляксандра Ганчарова.

На працягу амаль двух тыдняў удзельнікам «Зарніцы» трэба будзе пазнаць асновы палявой кухні, разгадаць шыфроўкі і таемныя пасланні, паспаборнічаць у выкананні ваенна-патрыятычных песень, адправіцца ў разведку, падрыхтаваць баявы лісток і не толькі.

«Праект прадоўжыцца з 22 чэрвеня па 3 ліпеня. У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь аб’явяць лепшага ўдзельніка, які будзе ўдастоены звання «Піянер-юнаармеец», — дадала Аляксандра Ганчарова.