Кантраляваць расход камунальных паслуг стане куды прасцей.

Выпускнік Мінскага ка­леджа прадпрымальніцтва Міхаіл Голуб прыдумаў утыліту, здольную адсоч­ваць спажыванне камунальных рэсурсаў у рэальным часе. Яе карыстальнікі змо­гуць убачыць статыстыку як у лічбах, так і ў дыяграмах і нават у грашовым эквіваленце, што дазволіць максімальна хутка вырашыць пытанне аплаты паслуг.

Прас не перашкода

— SWE — не толькі мабільны дадатак,?— расказаў аўтар праекта. — Гэта цэлы комплекс праграм, які дапамагае аб’яднаць усю інфармацыю па жыллёва-камунальнай гаспадарцы ў цэласную структуру. Яго аснова — дадатак для карыстальнікаў, які дазваляе адсочваць расход камунальных рэсурсаў і аплачваць запазычанасці. Таксама SWE дапамагае супрацоўнікам сферы камунальнай гаспадаркі кантраляваць спажыванне рэсурсаў і своечасова спаганяць аплату. У перспектыве з выкарыстаннем маёй рас­працоўкі можна будзе перакрыць водазабеспячэнне, калі ў доме прарвала трубу. З электраэнергіяй такая ж гісторыя. Спыніць яе падачу здольна як ­камунальная служба, так і карыстальнік. Напрыклад, забыў чалавек прас выключыць, а ўспомніў толькі на рабоце. І дзякуючы SWE, ён спыніць падачу электрычнасці.

Тры ў адным

Такая прарыўная ідэя прыйшла Міхаілу падчас ­удзелу ў эканамічным праекце «Лесвіца поспеху». Перад яго камандай стаяла задача стварыць бізнес, які спрыяў бы развіццю «зялёных» тэхналогій і захаванню прыродных экасістэм.

— Мы стараліся прыдумаць праект, які стаў бы не занадта дарагім у рэалізацыі, але ў той жа час спрыяў і эканамічнаму развіццю, і стабілізацыі экалагічнага становішча. Тады нарадзілася ідэя дадатку SWE, які дазваляе берагчы грошы і пры­родныя рэсурсы, — прыгадаў Міхаіл.?— Затым я працягнуў працаваць над ім самастойна і вырашыў мадэрніза­ваць ­першапачатковую задуму — зрабіць цэлую платформу, якая аб’яднае некалькі сістэм. Напрыклад, сайт, які цяпер ствараецца для таго, каб кожны мог без спампоўвання карыстацца нашай распрацоўкай.

У праекце SWE ёсць нават гульня для самых маленькіх. Яна дапамагае наву­чыць дзіця адключаць электрапрыборы, якія не выкарыстоўваюцца, і перакрываць ваду, каб пазбегнуць перарасходу рэсурсаў. У ёй можна выбраць некалькі ўзроўняў складанасці — у залежнасці ад гэтага будзе генерыравацца лакацыя. На лёгкім узроўні вам неабходна адключыць усе прыборы ў аднапакаёвай кватэры, а на складаным — справіцца з вялікім загарадным домам. Як толькі дзіця выканае задачу, яно ўбачыць, які ўплыў могуць аказаць простыя штодзённыя дзеянні на навакольнае асяроддзе.

Не спадабалася — перарабіў

Міхаіл захапіўся праграмаваннем у час вучобы ў Мінскім каледжы прадпрымаль­ніцтва. На занятках ён у дасканаласці асвоіў аб’ектна-арыентаваную мову C Sharp, а ­таксама шмат дадатковага матэрыялу, дзякуючы якому хлопец можа сам выбі­раць, як будзе выглядаць яго ўтыліта і што будзе ў яе ўваходзіць.

— Да нядаўняга часу я ў адзіночку займаўся праграмаваннем дадатку,?— ­адзначыў Міхаіл. — Ён напісаны праз платформу React Native, у аснове якой ляжыць мова JavaScript. Цікава, што першая версія SWE стваралася на C Sharp, але мы вырашылі яе перарабіць — не падабаўся дызайн і інтэрфейс. Цяперашняя праграма не толькі лепшая і больш зручная, але і настроена на збор інфармацыі з усіх тарыфаў.

Для практычнага выкарыстання гэтай тэхналогіі нам спатрэбіліся разумныя лічыльнікі. Гэтыя прылады прывязваюцца да нашай платформы і перадаюць ­сабраныя даныя на сервер. Таксама з дапамогай іх можна дыстанцыйна перакрываць падачу электраэнергіі, а ў перспектыве і вады. Прыйшлося доўга думаць над рэалізацыяй, але мне дапамог бацька, які працуе інжынерам у гэтай сферы. Ён падказаў, што можна знайсці пэўныя клапаны, якія дапамаглі б увасобіць гэтую ідэю ў жыццё.

Сакрэт ва ўніверсальнасці

З дадаткам SWE Міхаіл удзельнічаў у конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Перамог на раённым і гарадскім этапах, але ў фінале крыху не пашанцавала. Ідэя аказалася вельмі перспектыўнай і жыццяздольнай, не хапіла толькі больш глыбокай прапрацоўкі.

— На момант удзелу ў конкурсе мой праект уключаў у сябе толькі дадатак і быў накіраваны выключна на дапамогу людзям. Сайта таксама не існавала. Тады я не падазраваў, што мая задума можа разрасціся да такіх маштабаў. Перад самім фіналам прыйшла ў галаву думка, што трэба глядзець шырэй, але было позна мяняць канцэпцыю.

Зараз я сканцэнтраваны на дапрацоўцы праекта. Каб укараніць SWE, неабходна дарабіць сайт і дадатак, затым паглядзець, як ён сябе пакажа на рынку. Я ўпэўнены, што ў гэтым плане ўсё пройдзе добра. У далейшым магчыма дабаўленне новых паслуг. Напрыклад, па аналогіі з вадой і электрычнасцю хочам увесці кантроль за расходам газу. Таксама з дапамогай разумных датчыкаў плануем адсочваць стан трубаправодных камунікацый.

Мэтавая аўдыторыя SWE ўжо выяўлена. У першую чаргу рэсурс дапаможа маладым людзям, якія толькі знаёмяцца са сферай ЖКГ. Таксама ён спатрэбіцца сем’ям, якія хочуць навучыць дзяцей эканоміць.

У выпадку прарыву трубы яны дапамогуць хутка знайсці слабае месца, а значыць, скароцяць час, неабходны на выпраўленне аварыйнай сітуацыі. За кошт універсальнасці і карысці для навакольнага асяроддзя SWE ча­каюць вялікія перспектывы, — выказаў упэўненасць Міхаіл.

Дзмітрый АРХІПЕНКА, Настаўніцкая газета

 

«Народная асвета» рекомендует:

 

Обучение детей основам создания компьютерных игр на языке программирования Scratch, 5 - 6 классы

 Елисеева О.Е.

Современные дети любят играть в компьютерные игры. Запретить это не возможно, но, как показала практика, достаточно несложно увлечь учащихся процессом создания компьютерной игры и при этом получить положительные результаты. Пособие адресовано учителям информатики для проведения факультативных занятий, а также родителям, готовым познакомить своего ребенка с компьютером как с профессиональным инструментом, с помощью которого можно постичь основы разных специальностей: программист, дизайнер, иллюстратор, сценарист, звукорежиссер и др. Занимаясь разработкой компьютерных игр на основе материалов пособия, учащиеся научатся творчески и алгоритмически мыслить, создавать анимацию и компьютерные игры с помощью среды визуального программирования Scratch, сделают первые шаги в выборе современной ИТ-профессии.

11.66 руб.

 

М.С. Долинский «Развивающее дифференцированное интернет-обучение детей дошкольного возраста»

Книга посвящена вопросам интернет-обучения детей дошкольного возраста на основе дистанционной системы обучения DL.GSU.BY. Курс "Учимся думать" впервые апробирован в 2008/2009 учебном году. В настоящее время его преподавание осуществляется в г. Гомеле. Издание доступно в электронном варианте в приложении "Школа в кармане".

Стоимость – 18.50 руб.

 

Умные контейнеры, или Тим против монстра Сорму

 И. А. Токарева

Читая эту книгу, ты попадаешь в настоящий фильм ужасов. Землю пытается захватить монстр Сорму (Мусор). Он распространяется по Земле, загрязняет почву, воздух, воду. Сорму — мутант, который состоит из несоединяемых предметов и материалов. Его можно победить, если разделить мусор на составляющие части. Тим и его друзья узнают эту тайну и спасают город от Сорму. Им помогают умные контейнеры — «Стекло», «Бумага», «Пластик».

Прочитав эту книгу, ты научишься беречь окружающую среду, разделять мусорные отходы и станешь настоящим экологом.

Адресуется детям младшего и среднего школьного возраста.

 

7.80 руб.