Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


4 ліпеня 2022 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прымуць удзел таленавітыя юныя чытальнікі з усіх рэгіёнаў нашай краіны.

Асноўныя задачы конкурсу – павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці, а памятаць аб мінулым – гэта значыць аддаваць даніну тым людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нашай краіны. Такімі па праве можна назваць нашых паэтаў і пісьменнікаў-класікаў, сярод якіх Янка Купала і Якуб Колас – галоўныя сімвалы беларускай літаратуры, стосаракавы юбілей якіх адзначаецца сёлета. Да творчай спадчыны класікаў і сучасных беларускіх аўтараў была звернута ўвага ўдзельнікаў мерапрыемства, сярод якіх навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У абласных этапах конкурсу прынялі ўдзел 5 500 навучэнцаў у чатырох узроставых катэгорыях: 1–4 класы; 5–6 класы; 7–8 класы і 9–10 класы. 30 пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў возьмуць удзел у паўфінале, пераможцы якога будуць змагацца за званне лепшых юных чытальнікаў у фінале конкурсу, які сёлета пройдзе ў Добрушы ў рамках Дня беларускага пісьменства.

НІА
па матэрыялах сайта https://nchtdm.by

Источник: НИО

 

«Народная асвета» рекомендует:

Книги для детей