Дзяржаўнае тэлебачанне павінна займацца праектамі для дзяцей, раз няма дзіцячага «Еўрабачання». Пра гэта ў эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале ОНТ сказаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, паведамляе БелТА.

Скрыншот відэа АНТ.

Скрыншот відэа АНТ.

«Дзяржаўнае тэлебачанне павінна займацца праектамі для дзяцей, калі ўжо няма дзіцячага „Еўрабачання“. Замест дзіцячага „Еўрабачання“ можна зрабіць свой дзіцячы тэлевізійны конкурс. Фарматаў хапае. Толькі на расійскім тэлебачанні такіх праектаў 10. Тут важна, каб гэта было прыгожа, трэба якасна гэта зрабіць, даць моладзі і дзецям праявіць сябе і знайсці зорак», — адзначыў Іван Эйсмант.

Ён дадаў, што дзіцячыя конкурсы — самая складаная тэма. Іван Эйсмант звярнуўся да бацькоў: «Не трэба кідаць усе свае сілы і сродкі для таго, каб дзіця выйграла нейкі конкурс. Мне аднойчы адзін з бацькоў прызнаўся, што купляў галасы падчас тэлефоннага галасавання на „Еўрабачанні“ для свайго дзіцяці. Што гэта дасць дзіцяці? Кожны з бацькоў жадае свайму дзіцяці дабра, але рэальная ацэнка дазволіць яму развівацца далей».

Крыніца: «Звязда»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Классический танец

В. В. Лысенкова

В книге излагаются основные принципы изучения базовых движений классического танца. Издание включает лекционные занятия и практический раздел изучаемых движений, а также словарь терминов и список литературы по предмету.
Учебное пособие адресовано студентам и преподавателям высших и средних специальных учебных заведений в области хореографического искусства.

50.52 руб.