Нет благороднее миссии,
чем сохранение исторической памяти
во имя светлого будущего.
А. Г. Лукашенко

Гісторыя Беларусі – гэта чарада складаных падзей і выпрабаванняў для беларускага народа, у выніку якіх краіна здабыла незалежнасць і суверэнітэт.

На Год гістарычнай памяці прыпадае шмат знакавых дат: 1160-годдзе першай летапіснай згадкі Полацка, 1030-годдзе стварэння Беларускай праваслаўнай царквы, 955-годдзе горада-героя Мінска, 505-годзе з даты выхаду першай усходнеславянскай кнігі, выдадзенай Францыскам Скарынам, 100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 100-годдзе Інстытута беларускай культуры (папярэдніку Нацыянальнай акадэміі навук), 100-годдзе стварэння СССР.

Беларусь – край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь – так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі.

Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць у душы вялікі гонар за сваю Радзіму і яе выдатных сыноў!

Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення заўсёды неабходна грунтаваць на прыкладах подзвігу яго папярэднікаў.

Самым трагічным і адначасова гераічным перыядам гісторыі для беларускага народа стала Вялікая Айчынная вайна. З ворагам у вайну разам з салдатамі змагаліся старыя, жанчыны і дзеці. Унёсак беларускага народа ў барацьбу з фашызмам быў высока ацэнены іншымі дзяржавамі. У пасляваенны час усе сілы беларускага народа былі накіраваны на аднаўленне краіны, адраджэнне гарадоў і вёсак.

Памяць – гэта тыя рэчы, якія засталіся ад нашых продкаў, успаміны, творы, на старонках якіх адбываецца мастацкая рэканструкцыя мінулага, дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы.

Памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Сёння сваімі справамі, думкамі, паводзінамі мы павінны быць годнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Светлая памяць усім воінам, якія абаранялі нашу Радзіму і далі магчымасць роднай краіне стаць самай прыгожай у свеце.

Сёлета Нацыянальны інстытут адукацыі ў рамках Года гістарычнай памяці ладзіць адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон «Час вымяраецца памяццю». За перыяд з лютага па чэрвень 2022 года ў мерапрыемстве прынялі ўдзел ужо больш за 100 чалавек з розных мясцін нашай краіны. Яны прадставілі на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна. Праекты ўдзельнікаў марафона падзелены па наступных намінацыях: «Шляхам гісторыі», «Гістарычны хранограф», «Гістарычная прастора», «Гісторыя ў асобах», «Наша Спадчына».

Марафон працягнецца да кастрычніка 2022 года.

Запрашаем усіх на старонкі нацыянальнага адукацыйнага партала, каб убачыць работы ўдзельнікаў марафона.

Стаць аўтарам праекта і прыняць удзел у мерапрыемстве могуць вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, бацькі і інш.).

Падрабязную інфармацыю пра марафон можна знайсці па спасылцы: https://adu.by/ru/ucheniky/marafon.html.

Крыніца: Нацыянальны інстытут адукацыі

 

«Народная асвета» рекомендует:

 

Прогулки по Минску. Город, который выбирают дети

 М. П. Поздняков

В этом богато иллюстрированном издании маленькие минчане Максим и Даша приглашают читателей книги прогуляться по их родному, любимому городу Минску - столице Республики Беларусь. И не просто прогуляться, а представить себя историками, архитекторами, экскурсоводами... Вместе с героями книги, подготовленной к 950-летию Минска, вы побываете в самых важных и интересных местах города, узнаете об его истории, легендах и заглянете в будущее города, который выбирают дети.

11.86 руб.

 

Шляхамі Францыска Скарыны

 А. К. Цітоў

Кніга прысвечана лёсу беларускага першадрукара. Яна пабудавана такім чынам, каб прасачыць гісторыю жыцця вялікага асветніка праз адлюстраванне яго дзейнасці ў пэўных гарадах Еўропы. Чытач зможа адправіцца ў падарожжа па слядах славутага друкара і пранікнуцца духам скарынаўскай эпохі, адчуць яе непаўторны каларыт.
Кніга багата ілюстравана старажытнымі гравюрамі, фотаздымкамі выдатных мясцін, партрэтамі асоб, з якімі перасякаўся Скарынаў лёс, а таксама творамі мастацтва. У выданні выкарыстаны матэрыялы з фондаў Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (зараз Расійская нацыянальная бібліятэка) і Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург, Расія), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Прыцягваліся інтэрнэт-рэсурсы. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў. 2-е выданне, стэрэатыпнае.

Кошт – 31.20 руб.

Спасылка на падкаталог: Галоўная Кнігі для дзяцей Навукова-папулярныя выданні.

 

З легендаў і міфаў. Героі беларускай міфалогіі

Віктар Кажура

Кніга вядомага паэта і педагога  Віктара Кажуры прысвечана міфічным істотам роднай Беларусі.

Ці ведаеш ты, хто з багоў і духаў старажытнасці лагодны і вясёлы, а хто зласлівы і бурклівы? Як дамовіцца з Хатнікам, каб ён не хаваў раскіданыя па доме рэчы? Чаму трэба асцерегацца Вадзяніка? У каго ўзімку захоўваюцца ключы ад зямлі?

Хутчэй гартай старонкі кнігі, і ты знойдзеш адказы на ўсе гэтыя пытанні.

 

 Стоимость — 5.30 руб.

 

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

М. А. Маляўка

У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.

2-е выданне, перапрацаванае

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

 30 руб., стоимость со скидкой 23.08 руб.

 

Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу

 С. Б. Холеў

У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.
Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

14.34 руб., стоимость со скидкой 11.03 руб.

 

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

І. У. Ягоўдзік

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

18.37 руб., стоимость со скидкой 14.13 руб.

 

Вайна. Юнацтва. Подзвіг

 У. В. Вавула, М. М. Чарняўскі

У зборнік уключаны творы аб юнаках і дзяўчатах, чыё сталенне прыйшлося на жудасны ваенны час.

У кнізе дзве часткі: у першай У. В. Вавула дае хранікальна-дакументальныя звесткі аб юных героях Беларусі, у другой увазе чытачоў прадстаўлены паэмы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага, прысвечаныя подзвігам юных змагароў за сваю Радзіму.

Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Унікальныя фотаматэрыялы з архіва У. В. Вавулы робяць выданне асабліва каштоўным для ўсіх чытачоў.                                                       

 

25.20 руб.