У новай высокатэхналагічнай вучэбна-­даследчай камп’ютарнай лабараторыі з верасня будуць займацца студэнты факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Доўгатэрміновае партнёрства ўстановы адукацыі з кампаніяй “Тэхартгруп” дае шырокія магчымасці для працаўладкавання выпускнікоў. Для іх жа прызначана і цалкам адрамантаваная аўдыторыя памерам больш за 100 кв. м. Кіраўнік дэпартамента “Тэхартгруп” Аляксей Луд звярнуў увагу, што тут абсталяваны самы сучасны камп’ютарны клас на факультэце:

— У памяшканнях цяпер магутная тэхніка, якая дазваляе выра­шаць новыя задачы — праводзіць больш высоканадзейны аналіз даных, апрацоўваць большы аб’ём даных і г. д., а таксама рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў для IT-кампаній, у тым ліку для “Тэх­артгруп”. Мы зацікаўлены максімальна ўкладваць у развіццё студэнтаў і будучых супрацоўнікаў кампаніі.

Студэнты будуць вывучаць сучасныя мовы праграмавання, займацца распрацоўкай крос­платформавых дадаткаў, канструяваннем праграмнага забеспячэння, аб’ектна-арыентаваным праграмаваннем, аперацыйнымі сістэмамі, сучаснымі вэб-тэхналогіямі, размеркаванымі вылічэннямі, базамі даных, сучаснымі платформамі праграмавання і інш. 

Плануецца таксама праводзіць сумесныя з “Тэхартгруп” семінары, круглыя сталы, дадатковыя трэнінгі для студэнтаў па новых інфармацыйных тэхналогіях. Лабараторыя дапаможа студэнтам распрацоўваць і ўласныя праекты, лі­чыць загадчык кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання Дзмітрый Кузьмянкоў:

— Думаю, што мы арганізуем конкурс стартапаў. У цэлым адкрыццё лабараторыі дапаможа студэнтам удасканальваць свае навыкі. IT-прафесіі ў сучасным свеце вельмі запатрабаваны. Штогод факультэт выпускае каля 120 спецыялістаў. Галоўным чынам выпускнікі ідуць працаваць у буйныя IT-кампаніі. Мы бачым цікавасць і з боку сённяшніх абітурыентаў. Гэта паказалі ў тым ліку і праведзеныя нядаўна “Універсітэцкія суботы”, дзе абітурыенты і іх бацькі змаглі атрымаць усю неабходную інфармацыю.

Дэкан факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Жогаль адзначыў, што адкрыццё новай лабараторыі — сур’ёзны крок у далейшым партнёрстве з кампаніяй — рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Крыніца: «Настаўніцкая газета»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Обучение детей основам создания компьютерных игр на языке программирования Scratch, 5 - 6 классы

 Елисеева О.Е.

Современные дети любят играть в компьютерные игры. Запретить это не возможно, но, как показала практика, достаточно несложно увлечь учащихся процессом создания компьютерной игры и при этом получить положительные результаты. Пособие адресовано учителям информатики для проведения факультативных занятий, а также родителям, готовым познакомить своего ребенка с компьютером как с профессиональным инструментом, с помощью которого можно постичь основы разных специальностей: программист, дизайнер, иллюстратор, сценарист, звукорежиссер и др. Занимаясь разработкой компьютерных игр на основе материалов пособия, учащиеся научатся творчески и алгоритмически мыслить, создавать анимацию и компьютерные игры с помощью среды визуального программирования Scratch, сделают первые шаги в выборе современной ИТ-профессии.

11.66 руб.

 

Развивающее дифференцированное интернет-обучение детей дошкольного возраста

 М. С. Долинского

Книга посвящена вопросам интернет-обучения детей дошкольного возраста на основе дистанционной системы обучения DL.GSU.BY. Курс «Учимся думать» впервые апробирован в 2008/2009 учебном году. В настоящее время его преподавание осуществляется в г. Гомеле.

Развивающее дифференцированное интернет-обучение детей дошкольного возраста

14.23 руб.