З 18 ліпеня стартуе прыёмная кампанія ў ВНУ краіны. Кожны дзясяты абітурыент паступае ў ВНУ на педагагічныя спецыяльнасці. У вядучым універсітэце гэтай галіны — БДПУ імя М. Танка — за апошнія гады прахадны бал на ўсе спецыяльнасці вырас на 30-40 балаў, што сведчыць пра павышэнне прэстыжу прафесіі настаўніка. Ёсць тут і такія спецыяльнасці, на якія залічваюць толькі абітурыентаў-ільготнікаў — медалістаў і пераможцаў алімпіяд. Які конкурс на педагагічныя прафесіі чакаецца сёлета, якія спецыяльнасці найбольш запатрабаваныя і калі зарплата настаўнікаў будзе роўная сярэдняй у краіне? Пра гэта расказаў міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ і прадстаўнікі БДПУ імя М. Танка.
Штогод — 6,5 тысячы маладых спецыялістаў
Міністр падкрэсліў, што кадравае забеспячэнне галіны адукацыі знаходзіцца на высокім узроўні, бо дзяржавай прымаецца шэраг сістэмных мер, якія дазваляюць выбудоўваць стройную сістэму падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў.
— На ўзроўні дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі працуе каля 173 тысяч педагогаў. На ўзроўні вышэйшай адукацыі — амаль 20 тысяч выкладчыкаў, кожны другі з іх — кандыдат і доктар навук. Штогод у галіну прыбывае 6,5 тысячы маладых спецыялістаў. І мы ганарымся тым, што дзякуючы цэламу шэрагу мер сацыяльнай падтрымкі дасягнулі сур'ёзных лічбаў замацавання маладых спецыялістаў. Маніторынг, які праводзіць Міністэрства адукацыі, паказвае, што пасля абавязковага тэрміну адпрацоўкі амаль 80 % маладых спецыялістаў застаецца на сваім першым рабочым месцы. Гэта сведчыць пра тое, што ўмовы, якія ствараюцца, адпавядаюць патрабаванням маладых спецыялістаў.
У краіне 15 ВНУ і 20 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі рыхтуюць педагагічныя кадры. На ўзроўні вышэйшай адукацыі вучыцца 25 тысяч студэнтаў. Такім чынам, кожны дзясяты студэнт — будучы педагог. Гэта дастатковая лічба, каб забяспечыць кадравы састаў нашай сістэмы, адзначыў Андрэй Іванец.
У апошнія гады арганізавана профільная педагагічныя падрыхтоўка ў 10-11 класах у школах, што дазваляе рыхтаваць будучага настаўніка са школьнай парты. Сёння ў такіх класах вучыцца 5 200 школьнікаў. За мінулы год колькасць навучэнцаў педагагічных класаў вырасла на 850 — амаль на 20 %.
— Вядома, ёсць над чым працаваць для павышэння эфектыўнасці работы педагагічных класаў. Кожны трэці выпускнік паступае ва ўстанову адукацыі педагагічнага профілю. Мы хацелі б, каб гэтая лічба была вышэйшай. Аднак усе навыкі, атрыманыя ў педагагічным класе, спатрэбяцца і ў іншай прафесіі, — упэўнены міністр адукацыі.
Нагадаем, што выпускнікі педкласаў паступаюць у педагагічныя ВНУ па выніках сумоўя — і толькі тады, калі ацэнкі ў атэстаце не ніжэйшыя за «7», а па профільным прадмеце — не ніжэйшыя за «8». Такія выпускнікі маюць і пэўныя абавязацельствы, у прыватнасці, пяцігадовую адпрацоўку.
Міністр адзначыў, што сёння ў галіне працуе 26 педагогаў, якія маюць званне «Заслужаны настаўнік», адзін — званне «Народны настаўнік». Толькі ў 2022 годзе нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» ўзнагароджаны 81 педагог, а ганаровымі граматамі — больш за 1,5 тысячы спецыялістаў.
— Немалаважны аспект сёння — заработная плата. За студзень—май бягучага года яна вырасла больш чым на 20 %, і ад сярэдняй заработнай платы па краіне складае 88 %. Урад і кіраўнік краіны паставілі задачу, каб да 2025 года сярэдні заробак настаўнікаў складаў 106 % ад сярэдняй заработнай платы па краіне. І мы бачым, што сёння назіраецца станоўчая тэндэнцыя ў гэтым кірунку, — падкрэсліў міністр.
Прахадны бал вырас на 30-40 адзінак
БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для агульнай сярэдняй адукацыі на 9 факультэтах і ў трох інстытутах.
— Асноўнымі аспектамі ў нашай рабоце з'яўляюцца апераджальны ўлік запытаў рынку працы, падрыхтоўка педагагічных работнікаў на аснове культурных традыцый, рэалізацыя ідэй у галіне адукацыі для ўстойлівага развіцця, узмацненне практыкаарыентаванасці падрыхтоўчага працэсу. І вядома, павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі, — адзначыў прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ імя М. Танка Аляксандр МАКОЎЧЫК.
Як расказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДПУ імя М. Танка Ігар ГУШЧЫНСКІ, з 18 да 24 ліпеня абітурыенты могуць падаваць дакументы на бюджэтныя месцы. Прычым выпускнікі класаў педагагічнай накіраванасці змогуць зрабіць гэта толькі да 20 ліпеня. А ўжо 4 жніўня абітурыенты даведаюцца аб выніках залічэння. Яны будуць апублікаваныя на сайтах. 8 жніўня абітурыенты змогуць падаваць дакументы для ўдзелу ў конкурсе на платныя месцы.
Усяго сёлета плануецца набраць 2130 абітурыентаў на 29 спецыяльнасцяў. З іх на дзённую форму — 1280, на завочную — 850, 1160 — на бюджэтную форму, 970 — на платную.
— Ёсць усе падставы меркаваць, што конкурс і прахадныя балы будуць не ніжэйшымі, чым летась. Вопыт мінулых уступных кампаній паказвае, што ёсць статыстычная ўзаемасувязь паміж абітурыентамі, якія прайшлі ў нас цэнтралізаванае тэсціраванне і потым падалі да нас дакументы. І сёлета колькасць тых, хто здаваў у нас тэсціраванне, вырасла ў параўнанні з мінулым годам. Пазамінулы, мінулы год паказалі, што захоўваецца ўстойлівы конкурс па ўсіх спецыяльнасцях нашага ўніверсітэта — больш за 2 чалавекі на месца, — падкрэсліў Ігар Гушчынскі.
Найбольш высокі конкурс у апошнія гады на спецыяльнасці «Псіхалогія» (5,6 чалавека на месца), «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура» (4 чалавекі на месца), «Лагапедыя» (3 чалавекі на месца). Па трох спецыяльнасцях і ўвогуле былі залічаны толькі абітурыенты, якія валодаюць ільготамі — медалісты, пераможцы алімпіяд, выпускнікі педагагічных класаў. Гэта «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «Руская мова і літаратура», «Руская мова і літаратура. Замежная мова».
У 2021 годзе прахадныя балы ў БДПУ склалі ад 183 да 336. Трэба сказаць, што за апошнія 5-6 гадоў яны істотна выраслі: у параўнанні з 2016 годам — на 30-40 балаў. А на спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя» прахадны бал вырас з 203 да 264. Найбольш высокія прахадныя балы на спецыяльнасці «Псіхалогія» — 336, «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» — 329, «Практычная псіхалогія» — 324, «Лагапедыя» — 315.
— Нягледзячы на тое, што педагогіка — традыцыйна жаночая прафесія, мы стараемся падчас прафарыентацыйных мерапрыемстваў працаваць над тым, каб прыцягваць і хлопцаў. Ёсць лічбы, якія ўсяляюць асцярожны аптымізм: калі 5-6 гадоў таму ў нас было 15-16 % хлопцаў, то сёння гэта лічба 20-21 %. Прычым на некаторых факультэтах — гістарычным, фізічнага выхавання, фізіка-матэматычным — юнакі складаюць 40-60 %, — удакладніў Ігар Гушчынскі.
Алена КРАВЕЦ
Крыніца: «Звязда»
«Народная асвета» рекомендует:
Педагогическое взаимодействие с родителями учащихся, требующих повышенного внимания
Н. А. Залыгина, М. Е. Минова
Пособие для педагогов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, специальных учебно-воспитательных учреждений, специального лечебно-воспитательного учреждения.
В пособии представлены научно обоснованные и практико-ориентированные модели педагогического взаимодействия с родителями учащихся, требующих повышенного внимания, содержатся теоретические и методические материалы, которые помогут педагогам организовать и осуществить взаимодействие с родителями.
Адресуется учителям, классным руководителям, воспитателям, социальным педагогам и педагогам-психологам.
Методический инструментарий классного руководителя
Н. К. Катович
В пособии рассмотрены основные формы, методы и технологии работы классного руководителя по реализации содержания непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи; представлен алгоритм проектирования деятельности классного руководителя. Изложены требования к подготовке и проведению классных и информационных часов.
Адресовано педагогам учреждений общего среднего образования. Будет полезно студентам и преподавателям педагогических специальностей учреждений высшего образования.
20.48 руб.
Семейная педагогика
Г. Ф. Вечорко
Учебное пособие содержит восемь тем по основной проблематике семейной педагогики. В форме вопросов и ответов раскрывается сущность семейной педагогики как науки, рассматриваются исторические аспекты семейного воспитания, традиционные средства и методы воспитания детей в семье.
Адресуется студентам педагогических специальностей, а также педагогам, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.
2-е издание
30.47 руб.
Семейная педагогика. Практикум
Г. Ф. Вечорко
Пособие адресуется преподавателям и студентам, избравшим дисциплину «Семейная педагогика» в качестве специализированного образовательного модуля, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.
Издание доступно в электронном варианте в приложении "Школа в кармане".
46.51 руб.