З дзяцінства ў людзей разам са звычкамі, культурай паводзін у грамадстве і іншымі рэчамі выбудоўваецца сістэма каштоўнасцяў, якую яны пранясуць праз усё жыццё. Менавіта таму вельмі важна як мага раней закласці ў душы самых маленькіх жыхароў краіны любоў да прыроды, пачуццё адказнасці перад ёй, жаданне вывучаць і зберагаць навакольны свет.
Сёння ў Беларусі дзейнічаюць розныя праекты ў галіне экалагічнай адукацыі і выхавання...
Далучайцеся да руху, у якім удзельнічае больш за 40 000 школ ва ўсім свеце!
Сетка для юных эколагаў
Адукацыйны праект «Зялёныя школы» — гэта частка вялікай сеткі экашкол, якую ствараюць у розных краінах свету для павышэння экалагічнай інфармаванасці грамадскасці. Праграма па іх стварэнні стартавала ў Беларусі ў 2010 годзе. У 2018-м яна атрымала новае развіццё. Сёння сертыфікатамі «Зялёная школа» валодаюць 148 устаноў адукацыі, ці каля 4 % ад усёй колькасці школ краіны. Яшчэ каля 500 устаноў уцягнуты ў гэты працэс.
Гэты комплексны адукацыйны праект накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнаснага стаўлення да прыроды, павышэнне ўзроўню экалагічнай скіраванасці адукацыі, інфармаванасці моладзі па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выхаванне адказных адносін падрастаючага пакалення да прыроды, фарміраванне экалагічна правільных паводзін.
Па ўсёй краіне ствараецца сетка «зялёных школ», укараняецца эфектыўная адукацыйная мадэль у галіне экалагічнай скіраванасці адукацыі з прыцягненнем і актыўным удзелам не толькі педагогаў, навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, але і тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды, рэгіянальных і мясцовых органаў улады.
Заданні для дапытлівых
У рамках праекта кожнаму ўдзельніку прапаноўваецца выканаць набор заданняў, аб'яднаных у шэсць напрамкаў:
- Біяразнастайнасць — вывучэнне відавой разнастайнасці раслін і жывёл прыроднага наваколля ўстановы адукацыі і спосабаў яго павелічэння;
- Энергазберажэнне — вывучэнне структуры энергаспажывання дома і ва ўстанове адукацыі і спосабаў яго скарачэння;
- Водазберажэнне — вывучэнне кірункаў выкарыстання вады ў школе і дома і спосабаў змяншэння яе расходу;
- Якасць атмасфернага паветра — вывучэнне ступені забруджвання атмасфернага паветра і дзеянні па мінімізацыі яго забруджвання ў мікрараёне ўстановы адукацыі;
- Абыходжанне з адходамі — аналіз крыніц утварэння адходаў, вызначэнне спосабаў іх мінімізацыі, перапрацоўкі і другаснага выкарыстання;
- Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы — акцыі, выстаўкі, конкурсы, экалагічныя ініцыятывы, экалагічная асвета для мясцовага насельніцтва.
Кожная з устаноў пасля выканання па сваім выбары вызначанай колькасці заданняў можа атрымаць статус «Зялёная школа».
Інфармацыю пра зробленыя заданні праекта ўдзельнікі праекта размяшчаюць у спецыяльнай аднайменнай укладцы, створанай на сайце ўстановы адукацыі ці іншай установы, арганізацыі. Каб атрымаць статус «Зялёная школа», неабходна таксама выканаць астатнія ўмовы, указаныя ў Палажэнні аб рэалізацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы».
Статус «Зялёная школа» прысвойваецца на тры гады, а пасля трэба будзе яго пацвярджаць.
Установам заўсёды на дапамогу прыйдуць рэсурсныя цэнтры праекта (рэспубліканскія і абласныя), у тым ліку Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. На сайце апошняга можна знайсці шмат карыснай інфармацыі.
«Зялёныя класы беларускай сталіцы»
Так называецца праект, які ўжо некалькі гадоў рэалізоўваецца Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Цэнтрам экалагічнага выхавання і развіцця. Ён накіраваны на падрыхтоўку новага пакалення мінчан, якія валодаюць высокім узроўнем экалагічнай культуры з самага ранняга ўзросту.
Праект «Зялёныя класы беларускай сталіцы» налічвае больш за 50 класаў у розных кутках горада.
Зялёныя класы ствараюцца на базе ўстаноў адукацыі, якія знаходзяцца недалёка ад «Горада птушак» (Ленінскі раён сталіцы) і іншых экалагічных сцяжынак. Першыя з класаў былі створаны ў пачатковай школе № 29 г. Мінска. Паступова іх колькасць вырасла да 50. Як абяцаюць стваральнікі праекта, у найбліжэйшы час зялёныя класы адкрыюцца і ў іншых школах горада, якія найбольш эфектыўна працуюць у экалагічным напрамку.
Як жа атрымаць статус «зялёнага класа»?
Трэба, каб ва ўжо існуючым у школе класе 10 чалавек захацелі стаць «зеленакласнікамі»:
- вывучаць прыроду «праз птушак»;
- рабіць рэальны ўнёсак у ахову прыроды малой радзімы, беручы ўдзел у цікавых праектах;
- падарожнічаць па запаведных месцах і экалагічных сцежках;
- і проста навучыцца атрымліваць задавальненне ад зносін з прыродай.
Аўтары праекта падрыхтавалі для яго ўдзельнікаў шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў. Так, на тэрыторыях экалагічных сцежак Мінска праходзяць эколага-асветніцкія і выхаваўчыя мерапрыемствы (экскурсіі, святы, працоўныя акцыі і іншыя), у тым ліку прымеркаваныя да міжнародных экалагічных дат. Для ўстаноў сталіцы праводзяцца навучальныя і інфармацыйныя семінары, круглыя сталы. Ствараюцца таксама распрацоўкі па арганізацыі мэтавых (сезонных) экскурсій для канкрэтных экасцежак. Фарміруюцца аб'яднанні па інтарэсах (клубы), максімальна арыентаваныя на заняткі ва ўмовах прыроды, з максімальнай колькасцю экскурсій, забяспечаных неабходным абсталяваннем (біноклі, водныя сачкі, вызначальнікі жывёл і раслін).
Дырэктар Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця Руслан Шайкін рэзюмуе: «Наша задача — захаваць прыроду горада Мінска і перадаць яе ў рукі наступнага пакалення, якое ўжо расце і выхоўваецца ў «Зялёных класах беларускай сталіцы».
Таццяна ІВАНОЎСКАЯ
Крыніца: «Звязда»
«Народная асвета» рекомендует:
Рассказы о животных Красной книги Республики Беларусь
С. А. Трафимов, Г. В. Трафимова
Эта книга — сборник рассказов о животных Красной книги Республики Беларусь (4-е издание). Она подарит читателям немало открытий, познакомит с интересными наблюдениями и малоизвестными фактами, откроет некоторые тайны животного мира.
Книга адресуется учащимся младших и средних классов, родителям, учителям, руководителям биологических кружков. Она поможет читателям расширить свой кругозор, подготовить интересные сообщения и доклады, викторины и конкурсы.
16.46 руб.
Рассказы о растениях Красной книги Республики Беларусь
С. А. Трафимов, Г. В. Трафимова
Эта книга — сборник занимательных рассказов о растениях Красной книги Республики Беларусь (4-е издание). Она подарит читателям немало открытий, познакомит с интересными наблюдениями и малоизвестными фактами.
Читатели узнают, какие из охраняемых растений нашего края встречаются в лесах, на лугах, в водоёмах. Страницы книги рассказывают, почему важно бережно относиться к редким растениям нашей флоры и как каждому из нас включиться в охрану растительных богатств нашей Родины.
Книга прекрасно иллюстрирована и адресована учащимся младшего и среднего школьного возраста, родителям, учителям, всем, кто интересуется природой родного края.
9.73 руб.
Птушка года Беларусі 2000—2020
Віктар Гардзей
Кніга створана з нагоды і ў падтрымку аднайменнага прыродазнаўчага конкурсу, які з 2000 г. праводзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Кожны год выбіраецца адзін від птушак, на якім сканцэнтроўваецца асветніцкая і ахоўная дзейнасць. Вершы і замалёўкі пра ганаровых птушак Беларусі суправаджаюцца шматлікімі фотаздымкамі вядомых беларускіх фатографаў.
Адрасуецца чытачам сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам, бацькам, усім, хто адчувае адказнасць за прыродныя скарбы сваёй Радзімы, каго цікавяць экалогія і культура Беларусі.
22.58 руб.
Умные контейнеры, или Тим против монстра Сорму
И. А. Токарева
Читая эту книгу, ты попадаешь в настоящий фильм ужасов. Землю пытается захватить монстр Сорму (Мусор). Он распространяется по Земле, загрязняет почву, воздух, воду. Сорму — мутант, который состоит из несоединяемых предметов и материалов. Его можно победить, если разделить мусор на составляющие части. Тим и его друзья узнают эту тайну и спасают город от Сорму. Им помогают умные контейнеры — «Стекло», «Бумага», «Пластик».
Прочитав эту книгу, ты научишься беречь окружающую среду, разделять мусорные отходы и станешь настоящим экологом.
Адресуется детям младшего и среднего школьного возраста.
7.80 руб.
Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі
І. У. Ягоўдзік
Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.
Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
18.37 руб.
15 открытий сделать не хотите ли?
В. П. Круковский
Это не обычные сказки, а сказки-открытия для юных читателей, которые любят и хотят изучать природу. О видимой и невидимой жизни живых организмов, которые обитают рядом с нами, рассказывается в этой книге. Каждая сказка — ваше маленькое открытие.
Адресуется детям младшего и среднего школьного возраста.
10.79 руб.