Сёння на Брэстчыне дзейнічаюць 35 школьных лясніцтваў, дзе займаюцца каля 580 вучняў. Гэтыя лясніцтвы адыгрываюць важную ролю не толькі ў экалагічным выхаванні моладзі, але і ў прафарыентацыі. 

—Падчас злёту юныя лесаводы абменьваюцца цікавым вопытам работы, знаёмяцца з сучасным абсталяваннем і тэхналогіямі лясной галіны, сустракаюцца з супрацоўнікамі лясгасаў, — расказала загадчыца аддзела экалагічнай работы Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Г.І.Уварава. 

48 хлопчыкаў і дзяўчынак з 16 лепшых школьных лясніцтваў вобласці прынялі ­ўдзел у абласным злёце юных лесаводаў “Захаваем лес разам”. Арганізатарамі двухдзённага мерапрыемства выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама, Брэсцкае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне і абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

На выставе “Надзейныя сябры лесу”, якая праходзіла ў рамках сёлетняга злёту, хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі, як захоўваюць лясныя багацці, збіраюць лекавую сыравіну, ствараюць вучэбныя экалагічныя сцяжыны, вырабляюць і развешва­юць штучныя гняздоўі і кармушкі, прапагандуюць ахову прыроды сярод насельніцтва, удзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і злётах, займаюцца доследнай і даследчай дзейнасцю. 

Члены лясніцтва “Белая бяроза” з Лунінскага ясляў-сада — сярэдняй школы Лунінецкага раёна прэзентавалі вопыт знаёмства з прафесіямі ляснога профілю, вывучэння лесагаспадарчых дысцыплін, правядзення феналагічных назіранняў, удзелу ў прыродаахоўных акцыях. 

— Наша лясніцтва працуе з 2005 года, — паведаміла настаўніца біялогіі Лунінскага ясляў-сада — сярэдняй школы І.І.Бандарэц. — Сёння ў ім займаюцца 12 вучняў 7—9 класаў. Юныя натуралісты актыўна і вынікова ўдзельнічаюць у экалагічных конкурсах і тэматычных акцыях рознага ўзроўню. Па выніках Рэспубліканскага конкурсу юных лесаводаў 2019 года школьнае лясніцтва заняло 2-е месца. Мы цесна супрацоўнічаем з мясцовым лясгасам, праводзім сумесныя мерапрыемствы. Юныя лесаводы завочна вучацца ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Дзейнасць лясніцтва адыгрывае важную ролю не толькі ў прыродаахоўнай, але і ў прафарыентацыйнай рабоце. Так, два былыя яго члены звязалі прафесійнае жыццё з лясной гаспадаркай. 

Лясніцтва “Зялёны квартал” з сярэдняй школы № 3 Івацэвіч ведаюць не толькі ў вобласці, але і ва ўсёй краіне. Яго ўдзельнікі азнаёмілі равеснікаў са сваёй дзейнасцю і традыцыямі, расказалі пра супрацоўніцтва з Івацэвіцкім лясгасам.

На тэматычнай выставе, арганізаванай Брэсцкім лясгасам, юныя лесаводы апрабавалі інструменты і абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў лясной гаспадарцы. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікалі квадракоптары, што задзейнічаны ў ахове лясоў.

Экспазіцыя, разгорнутая Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем, знаёміла з беларускімі лясамі і найбольш распаўсюджанымі відамі фаўны ў нашай краіне.     

Удзельнікі злёту наведалі Пятровіцкае лясніцтва Кобрынскага доследнага лясгаса, гордасць якога — 500-гадовы дуб. Члены лясніцтва “Парастак” з Ракітніцкай сярэдняй школы Жабінкаўскага раёна правялі цікавую экскурсію па сцяжыне “Чыстая вада”, дзе ўсіх чакалі дзівосы амаль на кожным кроку. Так, на “Востраве рыбака” дзеці даведаліся пра нябачных жыхароў вадаёмаў. Нікога не пакінулі раўнадушным адмысловыя каваныя кампазіцыі, размешчаныя ля возера. Брэсцкі майстар Аляксей Чумакоў увасобіў у метале і жабу, і вадзяніка, і нават слыхавы апарат з вялікім чалавечым вухам, адкуль можна пачуць гукі жыцця вадаёма і навакольнага лесу. 

Падчас круглага стала з прадстаўнікамі Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання і Брэсцкага лясгаса абмяркоўваліся пытанні арганізацыі прыродаахоўнай дзейнасці школьных лясніцтваў. 

— У злёце ўдзельнічаю не ўпершыню, — расказала настаўніца пачатковых класаў Сошненскай сярэдняй школы Пінскага раёна А.М.Чэчун, якая 10 гадоў узначальвае школьнае лясніцтва. — Кожны раз адкрываю і даведваюся штосьці новае, пра што затым абавязкова расказваю выхаванцам, якія з вялікай цікавасцю займаюцца натуралістычнай работай. 

У рамках злёту прайшоў конкурс юных лесаводаў, які складаўся з тэарэтычнага (“Лясное рандэву”) і практычнага (“Таямніцы лесу”) тураў. Тэарэтычны тур уключаў 40 тэставых заданняў па экалогіі, батаніцы, заалогіі, арніталогіі, энтамалогіі і лесаводстве. Практычны тур прадугледжваў праходжанне этапаў “Лесаабарона”, “Драўняныя і кустовыя пароды”, “Інструменты і абсталяванне лесавода”, “Лясное насенневодства”, “Аптэка ў лесе”, “Лясныя следапыты”, “Рукзак лесніка” і “Лес без смецця”. Канкурсанты вызначалі пароды дрэў і кустоў, лясных шкоднікаў, лекавыя расліны, насенне лясных культур, птушыныя галасы…

У тэарэтычным туры перамагла Ганна Наварыч з Лунінскага ясляў-сада — сярэдняй школы Лунінецкага раёна. У практычным туры не было роўных Івану Джэйгалу з сярэдняй школы № 3 Івацэвіч.  

У камандным заліку лепшымі аказаліся прадстаўнікі Лунінскага ясляў-сада — сярэдняй школы Лунінецкага раёна. На 2-м месцы — каманда Меднаўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна, на 3-м — каманда Ракітніцкай сярэдняй школы Жабінкаўскага раёна. 

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Крыніца: «Настаўніцкая газета»

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Рассказы о животных Красной книги Республики Беларусь

 С. А. Трафимов, Г. В. Трафимова

Эта книга — сборник рассказов о животных Красной книги Республики Беларусь (4-е издание). Она подарит читателям немало открытий, познакомит с интересными наблюдениями и малоизвестными фактами, откроет некоторые тайны животного мира.

Книга адресуется учащимся младших и средних классов, родителям, учителям, руководителям биологических кружков. Она поможет читателям расширить свой кругозор, подготовить интересные сообщения и доклады, викторины и конкурсы.

16.46 руб.

 

Рассказы о растениях Красной книги Республики Беларусь

 С. А. Трафимов, Г. В. Трафимова

Эта книга — сборник занимательных рассказов о растениях Красной книги Республики Беларусь (4-е издание). Она подарит читателям немало открытий, познакомит с интересными наблюдениями и малоизвестными фактами.

Читатели узнают, какие из охраняемых растений нашего края встречаются в лесах, на лугах, в водоёмах. Страницы книги рассказывают, почему важно бережно относиться к редким растениям нашей флоры и как каждому из нас включиться в охрану растительных богатств нашей Родины.

Книга прекрасно иллюстрирована и адресована учащимся младшего и среднего школьного возраста, родителям, учителям, всем, кто интересуется природой родного края.

9.73 руб.

 

Птушка года Беларусі 2000—2020

 Віктар Гардзей

Кніга створана з нагоды і ў падтрымку аднайменнага прыродазнаўчага конкурсу, які з 2000 г. праводзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Кожны год выбіраецца адзін від птушак, на якім сканцэнтроўваецца асветніцкая і ахоўная дзейнасць. Вершы і замалёўкі пра ганаровых птушак Беларусі суправаджаюцца шматлікімі фотаздымкамі вядомых беларускіх фатографаў.

Адрасуецца чытачам сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам, бацькам, усім, хто адчувае адказнасць за прыродныя скарбы сваёй Радзімы, каго цікавяць экалогія і культура Беларусі.

22.58 руб.

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

І. У. Ягоўдзік

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

18.37 руб.

 

15 открытий сделать не хотите ли?

 В. П. Круковский

Это не обычные сказки, а сказки-открытия для юных читателей, которые любят и хотят изучать природу. О видимой и невидимой жизни живых организмов, которые обитают рядом с нами, рассказывается в этой книге. Каждая сказка — ваше маленькое открытие.

Адресуется детям младшего и среднего школьного возраста.

10.79 руб.