Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Таямнічыя Гальшаны

Куды звазіць вучняў на экскурсію? Дзе знайсці новы і цікавы маршрут? Гэтыя пытанні часта паўстаюць перад педагогамі і бацькамі.

Гальшаны — невялікі населены пункт у Ашмянскім раёне Гро­дзенскай вобласці. Здаецца, аграгарадок не адрозніваецца ад сотні іншых. Аднак розніца ўсё ж ёсць… Багатая гісторыя заварожвае, а мясцовыя края­віды, дзе кожны камень дыхае даўніной, прыцягваюць да сябе ўвагу. Жамчужынай населенага пункта з’яўляецца замак, паўночная вежа якога нядаўна была адрэстаўравана. Вежа мае некалькі ўзроўняў, на кожным — экспазіцыя. Безліч цікавых экспанатаў прапаноўваецца ўвазе наведвальнікаў: гэта і археалагічныя знаходкі, і гістарычныя дакументы, і элементы тагачаснага строю. Трапляючы сюды, здаецца, здзяйсняеш невялічкае падарожжа ў мінулае. Такое знаёмства дапамагае лепш зразумець гісторыю нашых продкаў.

Заварожвае наведвальнікаў і аглядная пляцоўка. З вышыні птушынага палёту можна палюбавацца не­звычайнай панарамай мястэчка: касцёлам, кляштаром, царквой. Новы будынак царквы Святога Георгія быў пабудаваны ў 1901 годзе. Ён уражвае ўзнёсласцю і прыгажосцю. Трапляючы на тэрыторыю царквы, забываешся пра ўсе цяжкасці і праблемы. Унутры таксама ёсць што паглядзець. Безліч ікон прымушаюць задумацца аб галоўных каштоўнасцях. Яшчэ адзін храм знаходзіцца ў цэнтры Гальшан. Касцёл Святога Яна Хрысціцеля на працягу чатырохсот доўгіх гадоў упрыгожвае населены пункт. Пры храме ёсць таксама кляштар францысканцаў, з якім звязана безліч паданняў і легенд. Увагу турыстаў прыцягвае і вадзяны млын. Старая пабудова ўжо даўно не выконвае сваёй асноўнай функцыі, аднак наведвальнікі аграгарадка могуць візуальна азнаёміцца з будынкам, а таксама зрабіць незвычайныя фотаздымкі.

Школьны гісторыка-краязнаўчы музей імя Э.С.Корзуна азнаёміць дапытлівых турыстаў з новымі і нечаканымі фактамі з гісторыі Гальшан. Кожная зала прысвечана пэўнаму перыяду з гісторыі мястэчка. Усе экспанаты збіраліся сіламі вучняў, настаўнікаў, а таксама мясцовых жыхароў.

Гальшаны — незвычайны і таям­нічы свет, які прымушае задумацца аб захаванні нашай каштоўнай гістарычнай спадчыны.

Марта БАГДАНОВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 Ашмян.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

Крыніца: «Настаўніцкая газета»

 

Кніга падарожніка

З мэтай далучэння навучэнцаў да турыстычна­-экскурсійнай дзейнасці, пашырэння іх ведаў аб культурна-­гістарычнай спадчыне нашай Радзімы калектывам педагогаў і навучэнцаў сярэдняй школы № 7 Рэчыцы быў створаны сайт travelbook.by.

Сайт дае магчымасць усім наведвальнікам прыняць удзел у праекце “Кніга падарожніка”, прысвечаным Году гістарычнай памяці. Здзяйсняючы экскурсіі ў складзе школьных экскурсійных груп ці самастойна, можна адзначаць на інтэрактыўнай карце сайта маркерам наведаныя аб’екты гістарычна-культурнай і прыроднай спадчыны краіны і рэгіёна і прымацоўваць спасылку на свае заметкі і фота­справаздачы ў раздзеле “Заметкі падарожніка”.

Travelbook.by — своеасаблівы віртуальны рэсурс для пашырэння адукацыйнай прасторы навучэнцаў праз знаёмства з артыкуламі равеснікаў аб наведаных імі аб’ектах; абмену з іншымі ўдзельнікамі праекта і наведвальнікамі сайта сваімі ўражаннямі, думкамі аб гэтых аб’ектах.

Для зручнасці пошуку інфармацыі заметкі падарожнікаў размяшчаюцца ў інтэр­актыўным каталогу, які дазваляе выкарыстоўваць іх як электронны сродак навучання з убудаваным пошукавым механізмам па зададзеных карыстальнікам крытэрыях (катэгорыях і тэгах), і публікуюцца ў катэгорыях “Наша спадчына” (“Культурна-гістарычны турызм”), “Патрыятычны турызм”, “Рэкрэацыйны турызм”, “Культавы турызм”, “Прафарыентацыйны турызм”. Адсартаваныя па катэгорыях артыкулы можна далей гібка сартаваць па тэгах — гарадах і відах аб’ектаў, якія наведваюцца.

Усе артыкулы аказваюць магутнае выхаваўчае ўздзеянне. Некаторыя з іх проста немагчыма чытаць без слёз. Напрыклад, артыкул удзельніка экскурсіі на мемарыяльны комплекс у Чырвоны Бераг з катэгорыі “Патрыятычны турызм”. Пасля яго прачытання ты ўжо не такі, якім быў раней. Або артыкулы ў меню “Памяць сэрца: унукі і праўнукі пра вайну”. Пасля прачытання кожнага з іх — шок, боль, адчуванне, што гэта цябе застала вайна, што гэта гісторыя твайго дзеда ці бабулі, што гэта ты страціў у той вайне блізкіх сваякоў і што гэта тваё асабістае гора і смутак… І затым — твая гордасць за іх, захапленне імі, пакланенне перад іх мужнасцю… Або артыкулы пра экскурсіі, здзейсненыя нашымі навучэнцамі ў рамках праекта “Прафесіі нашых бацькоў”. Асаблівай увагі заслугоўвае раздзел сайта, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.

Калі вы ці вашы навучэнцы захочаце прыняць удзел у праекце, напісаўшы хаця б адзін артыкул, то тым самым унесяце істотны ўклад у выхаванне патрыёта і грама­дзяніна нашай краіны. 

Наш праект прадугледжвае станоўчую матывацыю яго ўдзельнікаў з мэтай развіцця іх творчай актыўнасці. За паспяховае выкананне краіназнаўчых тэстаў і віктарын карыстальнікі сайта аўтаматычна атрымліваюць медалі і электронныя сертыфікаты знаўцаў (горада, сабора і г.д.), а іх імёны размяшчаюцца на сайце ў спісах пераможцаў краіназнаўчых віктарын; у асабістым кабінеце ўдзель­ніка праекта захоўваецца статыстыка яго дасягненняў (колькасць артыкулаў і падпісчыкаў); на сайце працуе сістэма падзяк і рэйтынга — магчымасць сказаць дзякуй аўтару за артыкулы, якія спадабаліся, і па­дзяліцца імі з сябрамі праз сацыяльныя сеткі.

Наталля ГРЫГОР’ЕВА, 
педагог сярэдняй школы № 7 Рэчыцы.

Крыніца: «Настаўніцкая газета»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Прогулки по Минску. Город, который выбирают дети

 М. П. Поздняков

В этом богато иллюстрированном издании маленькие минчане Максим и Даша приглашают читателей книги прогуляться по их родному, любимому городу Минску - столице Республики Беларусь. И не просто прогуляться, а представить себя историками, архитекторами, экскурсоводами... Вместе с героями книги, подготовленной к 950-летию Минска, вы побываете в самых важных и интересных местах города, узнаете об его истории, легендах и заглянете в будущее города, который выбирают дети.

11.86 руб.

 

Часы, или Тим в Мирском замке

 И. А. Токарева 

Эта книга о путешествии Тима и его друзей во времени. Вместе с героями вы отправитесь в Мирский замок, окажетесь в далёком прошлом и увидите, как строился замок, как жили его обитатели в разные века. Вы станете участниками опасных приключений в годы войн и нападений на замок, а также проверите, есть ли в замке призраки, о которых узнаете из легенд. 

 13.65 руб.

 

Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках

 І. А. Токарава

Хто не марыць апынуцца ў казачным горадзе, дзе пражываюць дзіўныя майстры, якія любяць і ведаюць рамёствы?! Хочаш стаць дарослым, самастойным і патрэбным — стань майстрам, палюбі сваю справу, даведайся ўсё пра яе.

Разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі ты пабываеш у Дудутках і станеш майстрам на адзін дзень. Можаш паспрабаваць быць кавалём, ганчаром ці пекарам, а можаш — конюхам ці майстрам па саломапляценні.

Гэта кніга адрасуецца чытачам малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.

 15.75 руб.

 

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

І. У. Ягоўдзік

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

18.37 руб.