Інавацыі трывала ўвайшлі ў наша жыццё. Яны шырока выкарыстоўваюцца і ў дашкольнай адукацыі.

Педагогі нашай установы далучыліся да рэалізацыі праграмы фарміравання ў дзяцей ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў алгарытмічнай дасведчанасці “Інфарматыка без разеткі”. Праграма накіравана на развіццё ўменняў структураваць інфармацыю і выкарыс­тоўваць яе на аснове лагічных аперацый без камп’ютара. 

Асноўная форма работы — падгрупавая (не больш за 12 дзяцей). На кожных занятках выхавальнікі адпраўляюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў цікавае падарожжа, падчас якога ву­чаць дзейнічаць па алгарытме, вызначаць прыкметы прадметаў і з’яў і знаходзіць паміж імі падабенства, а таксама знаёмяць з самымі простымі элементамі кадзіравання. А суправаджае дзяцей у ІТ-падарожжы цацачны кот Алесік.

У месенджары Viber створана група для бацькоў, дзе можна атрымаць інфармацыю пра заняткі, убачыць цікавыя фота- і відэаматэрыялы, аб’явы.

Выхаванцы, якія наведваюць заняткі, паспяхова робяць высновы, сталі больш актыўнымі, навучыліся працаваць у камандзе.

Алена ГАРДЗЕЙЧЫК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 3 Ляхавіч.

Крыніца: «Настаўніцкая газета»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Развивающее дифференцированное интернет-обучение детей дошкольного возраста

 М. С. Долинского

Книга посвящена вопросам интернет-обучения детей дошкольного возраста на основе дистанционной системы обучения DL.GSU.BY. Курс «Учимся думать» впервые апробирован в 2008/2009 учебном году. В настоящее время его преподавание осуществляется в г. Гомеле.

Развивающее дифференцированное интернет-обучение детей дошкольного возраста

14.23 руб.