Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Рэспубліканскі сацыяльна­-адукацыйны праект “Бацькоўскі ўніверсітэт” пачаў рэалізоўвацца ў школах Беларусі ў 2021/2022 навучальным годзе. Як ідзе яго рэалізацыя? Як да яго работы далучыць бацькоў навучэнцаў? На гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае дэкан факультэта сацыяльна­-педагагічных тэхналогій БДПУ імя Максіма Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Вера МАРТЫНАВА.

Аўтарамі праграмы “Бацькоўскі ўніверсітэт” з’яўляюцца дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ імя Максіма Танка Вера Васільеўна Мартынава і старшы выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі факультэта Алена Канстанцінаўна Пагодзіна. 

— Рэспубліканскі сацыяльна-адукацыйны праект “Баць­коўскі ўніверсітэт” у многім з’яўляецца вынікам і працягам рэспубліканскага праекта “Здаровая сям’я — здаровая нацыя”, які быў рэалізаваны нашым універсітэтам сумесна з Беларускім саюзам жанчын два гады назад, — расказвае Вера Ва­сільеўна. — Комплекс рэалізаваных мерапрыемстваў дазволіў засяродзіць увагу грамадзян нашай краіны на каштоўнасці сям’і, адказнага баць­коўства, узаемадзеяння бацькоў і педагогаў у справе выхавання дзіцяці. Сям’я — найважнейшы інстытут выхавання дзіцяці, тут адбываецца яго развіццё, сацыялізацыя. У гэтым баць­кам належыць важная роля. 

— На ваш погляд, ці гатовы сучасныя бацькі да выканання такой важнай місіі, як выхаванне чалавека?

— На жаль, не заўсёды. Сёння многія фактары аказваюць уплыў на сямейнае выхаванне, і адзін з галоўных — інфармацыйнае асяроддзе. Сучасных дзяцей часта называюць “лічбавымі” дзецьмі. Напрыклад, падлеткі право­дзяць больш за 3 гадзіны ў суткі ў інтэрнэце і сацыяльных сетках. Аднак мы часта забываем пра тое, што бацькі сучасных школьнікаў — гэта таксама пакаленне NEXT, якое сфарміравалася пад уплывам інфармацыйнага асяроддзя. Пад уплывам масавага інфармацыйнага патоку мяняюцца не толькі каштоўнасці, светапогляд асобы. Часта і бацькі, і дзеці страчваюць сувязь з рэальнасцю і жывуць у віртуальным свеце. Пры гэтым страчваецца галоўнае: любоў, павага паміж роднымі людзьмі, парушаецца сувязь паміж пакаленнямі. Усё гэта аказвае ўплыў на выхаванне дзяцей і ўзаемадзеянне сям’і і школы.

— Аднак ёсць і другі важны інстытут выхавання і сацыялізацыі — гэта школа.

— Так. 11 гадоў свайго жыцця кожны чалавек праводзіць у школе. Я ўпэўнена, што кожны з бацькоў хоча, каб яго дзіця стала годным чалавекам. Таму баць­кам важна ўсведамляць, што гэты час яны павінны шчыльна супрацоўнічаць з педагогамі. І наколькі гэты саюз — педагогаў і баць­коў — будзе зацікаўленым, эфектыўным, настолькі выхаванне маладога чалавека будзе плённым. Безумоўна, выдатны вопыт узаемадзеяння школы і сям’і ў нас ёсць, і ён вельмі добра падтрымліваецца. Аднак вельмі важна сёння ўба­чыць у гэтым сістэму. Таму мы лічым, што “Бацькоўскі ўніверсітэт” павінен стаць сістэмай псіхолага-педагагічнай падтрымкі бацькоў у сямейным выхаванні. Па заданні Міністэрства адукацыі вучонымі нашага ўніверсітэта распрацавана праграма “Бацькоўскі ўніверсітэт”. Яго мэта — фарміраванне адказнага бацькоўства і павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў.

З улікам узроставых асаблівасцей дзіцяці, тыповых цяжкасцей у выхаванні мы распрацавалі тры ступені “Бацькоўскага ўніверсітэта”: “Маё дзіця — малодшы школьнік”, “Маё дзіця — падле­так” і “Маё дзіця — старшакласнік”. Як паказвае практыка рэалізацыі праекта ў гэтым навучальным годзе, дзейнасць “Бацькоўскага ўніверсітэта” забяспечвае сацыяльнае партнёрства сям’і і школы, стварэнне сістэмы суправаджэння сям’і, ажыццяўленне псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў. 

— На чым засноўвалася распрацоўка праграмы “Бацькоўскага ўніверсітэта”?

— Кожная сям’я шчаслівая і нешчаслівая па-свойму. І ў кожнай сям’і ёсць свае праблемы ў выхаванні. Таму мы вырашылі выявіць найважнейшыя тэндэнцыі і праблемы сямейнага выхавання. У рамках распрацоўкі праграмы правялі даследаванне, у якім удзель­нічалі каля 700 баць­коў з розных рэгіёнаў краіны. Мы высветлілі, што, па меркаванні бацькоў, самай вялікай праблемай для іх з’яўляецца камп’ютарная і інтэрнэт-залежнасць дзяцей (так адказалі больш за 40 працэнтаў апытаных бацькоў). На другое месца, што для нас было крыху нечакана, таты і мамы паставілі праблему дзіцячай ляноты (36 працэнтаў апытаных). На трэцяе месца бацькі паставілі традыцыйную праблему неразумення паміж імі і іх дзецьмі (34 працэнты). 

Безумоўна, такія вынікі нас насцярожваюць. З іншага боку, парадавала, што амаль 85 працэнтаў бацькоў адказалі, што ў сям’і ёсць узаемаразуменне. Праўда, 42 працэнты апытаных маюць цяжкасці ў выхаванні дзяцей, а кожны пяты адзначыў, што не здольны ўплы­ваць на паводзіны свайго дзіцяці. У такім выпадку заканамерна было спытаць у бацькоў, ці лічаць яны свае веды па выхаванні дзяцей дастатковымі. На жаль, амаль 40 працэнтаў бацькоў адказалі, што іх веды не зусім дастатковыя, 6 працэнтаў — недастатковыя. 

— Чаго не хапае сучасным бацькам для эфектыўнага выхавання?

— Найперш, умення наладжваць бесканфліктныя адносіны з дзіцем, разумець матывы яго паводзін, ствараць умовы для сумеснай дзейнасці. Выклікаюць заклапочанасць крыніцы, з якіх сучасныя бацькі бяруць інфармацыю па выхаванні: 65 працэнтаў бацькоў абапіраюцца на ўласны жыццёвы вопыт і інтуіцыю, 47 працэнтаў апытаных такой крыніцай лічаць вопыт выхавання ў бацькоўскай сям’і, а каля паловы бацькоў адказалі, што такой крыніцай для іх з’яўляюцца СМІ. Але ці садзейнічаюць названыя крыніцы поспеху ў сямейным выхаванні? Згадзіцеся, што не заўсёды. І мы гэта добра ўсведамляем.

Мы бачым дзве асноўныя праблемы сямейнага выхавання: нізкі ўзровень адказнасці бацькоў за выхаванне ўласных дзяцей і іх недастатковая псіхолага-педагагічная гатоўнасць да выхавання. Таму неабходна мэтанакіраваная, комплексная і сістэмная падтрымка бацькоў у сямейным выхаванні — ад паступлення дзіцяці ў школу і да яго выпускнога.

— Што такое “Бацькоўскі ўніверсітэт”?

— Гэта пастаянна дзеючая пляцоўка для ўзаемадзеяння школы і сям’і ў справе выхавання дзяцей рознага ўзросту. Даследаванне дазволіла выя­віць самыя актуальныя праблемы бацькоў для кожнай ступені ўніверсітэта. Так, бацькоў малодшых школьнікаў найбольш хвалююць праблемы дапамогі дзіцяці ў вучобе і ў адаптацыі да школьнага жыцця, а таксама медыябяспекі ў інтэрнэце. Бацькоў падлеткаў хвалю­юць пытанні развіцця здольнасцей іх сыноў і дачок, прафілактыка канфліктаў і правапарушэнняў, медыябяспека. А вось бацькі старшакласнікаў заклапочаны праблемамі прафесійнага самавызначэння іх дзяцей, медыябяспекі, палавога выхавання. На аснове выяўленых праблем у праграме распрацавана тэматыка асноўных мерапрыемстваў, індывідуальных кансультацый з бацькамі па вырашэнні самых складаных праблем выхавання. 

— Вы расказалі пра выяўленыя тэндэнцыі ў бацькоўска-дзіцячых адносінах. Аднак у кожнай установе адукацыі карціна можа быць іншай, ці не так?

— Вы маеце рацыю. Мы ўпэўнены, што мерапрыемствы і тэмы індывідуальных кансультацый з бацькамі павінны падбірацца з улікам асаблівасцей навучэнцаў, бацькоўскай грамадскасці, педагагічнага калектыву канкрэтнай школы. Напрыклад, такое даследаванне правёў педагагічны калектыў бараўлянскай сярэдняй школы № 3 Мінскага раёна на чале з дырэктарам Ганнай Пятроўнай Каралевіч і на яго аснове спланаваў работу “Бацькоўскага ўніверсітэта”. Лічу гэта дасведчаным падыходам у арганізацыі ўніверсітэта. 

— Якія напрамкі дзейнасці “Бацькоўскага ўніверсітэта” можна выдзеліць?

— Мы лічым, што сістэма падтрымкі бацькоў павінна ўключаць у сябе 3 напрамкі. Першы — арганізацыйны: фарміраванне каманды, так званага савета “Бацькоўскага ўніверсітэта”. Мы лічым, што эфектыўнай будзе работа, калі гэты савет узначаліць адзін з кіраўнікоў установы адукацыі, а працаваць будуць у ім вопытныя педагогі і спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы школы з прыцягненнем бацькоўскага камітэта. Напрамак уключае ў сябе фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай формы навучання, распрацоўку інтэрнэт-сайта. Дарэчы, на сайтах многіх школ ужо з’явіўся падраздзел “Бацькоўскі ўніверсітэт”. Не лішнім будзе стварэнне рэсурсаў у сацыяльных сетках.

— Але як запрасіць татаў і мам у “Бацькоўскі ўніверсітэт”? Як іх далучыць да яго работы?

— Гэта якраз другі напрамак дзейнасці — інфармацыйна-асвет­ніцкая работа. Многія баць­кі разумеюць: каб выха­ваць дзіця, трэба выхоўваць сябе. На вялікі жаль, так думаюць не ўсе. Таму мы лічым важным напрамкам дзейнасці распрацоўку і прэзентацыю праграмы і мерапрыемстваў “Баць­коўскага ўніверсітэта”. 

Мы разумеем, што немагчыма прымусіць усіх бацькоў наведваць універсітэт. Наша задача на гэтым этапе — растлумачыць бацькам, што такое “Бацькоўскі ўніверсітэт”, расказаць пра зацікаўленасць педагогаў падтрымаць бацькоў у сямейным выхаванні. Наша мэта — дабіцца таго, каб бацькі звярнуліся ў “Бацькоўскі ўніверсітэт” з любой сваёй праблемай, любым пытаннем і атрымалі дасведчаны, вычарпальны адказ СПЕЦЫЯЛІСТА, а не блогера ў інтэрнэце. 

— Трэці напрамак дзейнасці — гэта…

— Навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў, пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым. Поспех “Бацькоўс­кага ўніверсітэта” сёння мо­гуць забяспечыць сучасныя формы работы. Традыцыйны бацькоўскі сход павінен застацца апорай і падтрымкай бацькоў у сямейным выхаванні. Трэба смялей практыкаваць інтэрактыўныя формы работы з бацькамі: дыскусіі, практычныя заняткі, майстар-класы. Мэтазгодна арганізаваць індывідуальнае кансультаванне бацькоў у шосты школьны дзень. 

— А што з метадычным забеспячэннем дзейнасці “Баць­коўскага ўніверсітэта”?

— На сайце нашага факультэта створана анлайн-платформа “Бацькоўскі ўніверсітэт”, дзе прадстаўлены вынікі сацыялагічных даследаванняў, матэрыялы па сучасных падыходах у выхаванні, відэасюжэты, лепшы вопыт бацькоў. Мы правялі серыю рэс­публіканскіх, абласных, раённых семінараў па арганізацыі работы “Бацькоўскіх універсітэтаў”. Мне здаецца важным падключэнне да работы з кіраўнікамі ўніверсітэтаў рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Распрацаваны дапаможнік “Маё дзіця — малодшы школьнік”, ён ужо ў выдавецкім цэнтры і, значыць, хутка паступіць у школы. Падрыхтаваны да выдання дапаможнікі “Маё дзіця — падлетак”,  “Маё дзіця — старшакласнік”.

— Вера Васільеўна, якіх вынікаў вы чакаеце ад работы праекта праз некалькі гадоў?

— У нашай краіне выбудавана цэласная сістэма падтрымкі сям’і. Поспех “Бацькоўскага ўніверсітэта” звязаны ў цэлым з рэалізацыяй сямейнай палітыкі нашай дзяржавы. Думаю, мы ўбачым, што “Баць­коўскі ўніверсітэт” са­дзейнічае фарміраванню адказнага бацькоўства, павышэнню псіхолага-педагагічнай дасведчанасці бацькоў, што дазволіць многім сем’ям пазбегнуць памылак, якія сёння дапускаюцца ў сямейным выхаванні. А гэта значыць, што сям’я будзе ўмацоўвацца, будзе таксама ўмацоўвацца саюз сям’і і школы, а гэта будзе садзейнічаць эфектыўнаму выхаванню асобы — грамадзяніна і патрыёта нашай Айчыны. 

Гутарыла Наталля КАСТЭНКА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

Па матэрыялах https://nastgaz.by/.

«Народная асвета» рекомендует:

 

Педагогическое взаимодействие с родителями учащихся, требующих повышенного внимания

 Н. А. Залыгина, М. Е. Минова

Пособие для педагогов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, специальных учебно-воспитательных учреждений, специального лечебно-воспитательного учреждения.

В пособии представлены научно обоснованные и практико-ориентированные модели педагогического взаимодействия с родителями учащихся, требующих повышенного внимания, содержатся теоретические и методические материалы, которые помогут педагогам организовать и осуществить взаимодействие с родителями.

Адресуется учителям, классным руководителям, воспитателям, социальным педагогам и педагогам-психологам.

 

28.38  руб. 

 

Семейная педагогика

Г. Ф. Вечорко 

Учебное пособие содержит восемь тем по основной проблематике семейной педагогики. В форме вопросов и ответов раскрывается сущность семейной педагогики как науки, рассматриваются исторические аспекты семейного воспитания, традиционные средства и методы воспитания детей в семье. 

Адресуется студентам педагогических специальностей, а также педагогам, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

2-е издание

30.47 руб. 

 

Семейная педагогика. Практикум

Г. Ф. Вечорко

Пособие адресуется преподавателям и студентам, избравшим дисциплину «Семейная педагогика» в качестве специализированного образовательного модуля, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

Издание доступно в электронном варианте в приложении "Школа в кармане".

35.78 руб.