Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і яго філіялы ў гэтым годзе ладзяць шмат выставачных праектаў, прыстасаваных для людзей з інваліднасцю.
Да канца лета на першым паверсе Нацыянальнага гістарычнага музея з’явіцца інклюзіўны праект пра абрадавыя традыцыі Беларусі па гранце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Унікальнасць праекта ў тым, што асноўныя элементы выставы будуць зроблены з магчымасцю дакрануцца і праслухаць. Па кожнай тэматыцы будзе прадстаўлена зона, дзе праз шрыфт Брайля можна пазнаёміцца з асноўнай тэмай раздзела, праз аўдыягід праслухаць інфармацыю і нават дакрануцца да прадметаў.
У творчых планах музея – выстава, прысвечаная 100-годдзю СССР, праект да Дня народнага адзінства, які пачнецца ў галоўным філіяле музея і перамясціцца ў Бярозаўскі краязнаўчы музей, і вялікая канферэнцыя, звязаная з гісторыяй музея.
У наступным годзе 14 сакавіка філіял «Дом-музей I з'езду РСДРП» адзначыць стагадовы юбілей, да якога таксама падрыхтуюць выставу. Музей гісторыі беларускага кіно зладзіць экспазіцыі пра народных артыстаў, іх юбілейныя даты. Часопіс «Беларускі музей» выйдзе з падборкамі тэматычных публікацый па музейнай праблематыцы.
Па матэрыялах НІА.
Издательство "Народная асвета" на протяжении 26 лет издает учебные пособия и художественную литературу для детей шрифтом по системе Брайля.
Эхо зелёного леса. Рассказы и сказки о природе
Яронимас Лауцюс, Эдуард Шим
Издание по Брайлю. Школьная библиотека. Для детей младшего школьного возраста с нарушением зрения.
Человек и мир
Г. В. Трафимова, С. А. Трафимов
Издание по Брайлю. Учебное пособие для 3 класса специальных общеобразовательных школ для детей с нарушениями зрения в 7 книгах. Книга 1.