Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


У канцы мінулага тыдня адбылося ўрачыстае закрыццё Summer School BNTU 2.0. Яе ўдзельнікамі сталі 11 студэнтаў сумеснага факультэта БНТУ — ТДТрУ, якія вучацца па сумеснай адукацыйнай праграме “2+2”.

На працягу тыдня, пачынаючы з 25 ліпеня, навучэнцы з цікавасцю знаёміліся з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам і Мінскам, а 1 жніўня, атрымаўшы мноства незабыўных эмоцый, адправіліся на радзіму.

— Ідэя стварэння летняй школы ўзнікла год назад. Пры выбары навучальнай установы, асабліва за мяжой, кожнаму абітурыенту важна разумець, дзе ён бу­дзе жыць і вучыцца. Нам хацелася стварыць праект, які дапамог бы абітурыентам пазбавіцца сумненняў наконт паступлення ў БНТУ. Так і прыйшла ідэя арганізаваць летнюю школу. Яе праграма распрацавана не толькі для абітурыентаў, якія думаюць наконт паступлення ў вядучую тэхнічную УВА Беларусі, але і для студэнтаў, якія вучацца па сумесных адукацыйных праграмах, і выкладчыкаў УВА-партнёраў, — расказала начальнік аддзела міжнародных праграм, абменаў і пратакола факультэта міжнароднага супрацоўніцтва БНТУ Настасся Волкава.

Сутнасць адукацыйнай праграмы “2+2” у тым, што першыя два гады студэнты вучацца ў Ташкенцкім дзяржаўным транспартным універсітэце, а 3 і 4 курс — у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Выпускнікі атрымліваюць дыпломы двух універсітэтаў.

Першы заезд летняй школы адбыўся ў ліпені мінулага года, стаўшы выдатнай магчымасцю для студэнтаў з Ташкента зага­дзя зразумець, што іх чакае пасля прыезду ў Мінск. У нас яны наведалі лекцыі і майстар-класы, лабараторыі і найбуйнейшыя прадпрыемствы Беларусі, а таксама азнаёміліся з культурай, гісторыяй і традыцыямі нашай краіны.

— Арганізатар праекта — крэатыўная маладая каманда аддзела міжнародных праграм, абменаў і пратакола факультэта міжнароднага супрацоўніцтва БНТУ. Яго прадстаўнікі рыхтуюць для ўдзельнікаў цікавую праграму і суправаджаюць іх на працягу ўсяго праекта. У цэлым задзейнічана шмат падраздзя­ленняў і выкладчыкаў БНТУ, якія знаёмяць юнакоў і дзяўчат з іх будучай альма-матар. А яшчэ пра нашых гасцей клапоцяцца кухары, каб замежныя госці заўсёды былі сытыя і мелі магчымасць прадэгуставаць і атрымаць асалоду ад нацыянальнай беларускай кухні, а таксама работнікі інтэрната і санаторыя, вадзіцелі, студэнты-валанцёры БНТУ, якія дапамагаюць удзельнікам школы адаптавацца да новых умоў, — дадала Настасся Русланаўна.

Сумесны факультэт БНТУ — ТДТрУ функцыянуе з 2019 года. Вынікам супрацоўніцтва дзвюх УВА стаў шэраг заключаных пагадненняў па стварэнні сумесных адукацыйных праграм.

Акрамя таго, летняя школа накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж БНТУ і УВА-партнёрамі і на развіццё сяброўскіх адносін паміж народамі Беларусі і краін — удзельніц праекта.

Па словах Н.Р.Волкавай, для арганізатараў самае галоўнае — ба­чыць зацікаўленыя вочы
ўдзельнікаў:

— Мы вельмі любім наш універсітэт і ўкладваем душу ў кожны праект. Выключэннем не стала і летняя школа. Калі ўдзельнікі ўсім задаволены і з нецярпеннем чакаюць свайго прыезду ў БНТУ — значыць, у нас усё атрымалася і хутка да нас завітаюць зацікаўленыя студэнты.

Пасля завяршэння летняй школы яе ўдзельнікі атрымалі сертыфікат аб яе праходжанні.

Вольга АНТОНЕНКАВА.

Па матэрыялах https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: