У гэтым годзе ў творчых чытаннях з амаль 15 тысяч удзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка-2022» толькі 15 патрапілі ў фінал. Ён адбыўся 23 жніўня ў студыі тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне». Там і былі размеркаваны прызавыя месцы паміж лепшымі юнымі чытальнікамі краіны.
Узроставая катэгорыя I-IV класы:
I месца — Радзіон Дземянчук, Брэсцкі джяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці,
Вікторыя Папсуева, Магілёўская гарадская гімназія №1,
II месца — Мілана Шэрагава і Міхаіл Шавяка, Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі,
III месца — Арсей Баркоў, Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі.
Узроставая катэгорыя V-VI класы:
I месца — Паліна Пінчук, гімназія г.Петрыкава,
II месца — Павел Гаўрылаў, Расонскі цэнтр дзяцей i моладзі,
III месца — Аляксей Курман, сярэдняя школа №2 г.Слоніма.
Узроставая катэгорыя VII-VIII класы:
I месца — Марыя Наско, сярэдняя школа №2 г.Докшыцы,
Уладзіслаў Смелаў, Губічская базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна,
II месца — Ганна Маркава, сярэдняя школа №35 г.Магілёва,
III месца — Юльяна Бякрэнь, Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна.
Узроставая катэгорыя IX-X класы:
I месца — Максім Губанаў, сярэдняя школа №2 г.Стоўбцы,
II месца — Аляксандр Чуткоў, Рагачоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі,
III месца — Анастасія Казлоўская, сярэдняя школа №7 г.Ваўкавыска,
Аляксей Дубоўскі, гімназія №146 г.Мінска.
Віншуем пераможцаў!
Па матэрыялах http://mininform.gov.by/.