Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Як праінфармавалі ў Міністэрстве адукацыі, прыём працягваецца пераважна па прафесіях будаўніцтва, машынабудавання, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадарцы — там, дзе засталіся незапоўненыя месцы.

Асобы, якія паступаюць ва ўстанову адукацыі для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы: заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі па ўстаноўленай форме; арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатак да яго; медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя; дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы пры прыёме на навучанне; 6 фатаграфій памерам 3×4 .

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайтах устаноў адукацыі і сайце Міністэрства адукацыі. У 2022 годзе прыём ажыццяўляюць 122 установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш як 250 прафесіях. Акрамя таго, прыём для навучання па рабочых прафесіях ажыццяўляюць 43 установы адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць 26 тысяч чалавек.

Сістэма прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі аператыўна рэагуе на змяненні на рынку працы. Пастаянна ўдасканальваецца навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу: з удзелам арганізацый-заказчыкаў кадраў абнаўляюцца адукацыйныя стандарты, тыпавыя навучальныя планы і праграмы па вучэбных прадметах і прафесійных дысцыплінах.

Большасць устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі ажыццяўляюць падрыхтоўку па некалькіх прафесіях, што дае выпускніку магчымасць атрымаць некалькі кваліфікацый і, адпаведна, дае магчымасць быць канкурэнтаздольным на рынку працы.

Важны момант — прадстаўленне выпускнікам устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі гарантаванага першага працоўнага месца шляхам размеркавання, а таксама шляхам працаўладкавання ў лік брані ў адпаведнасці з заканадаўствам аб занятасці насельніцтва.

Надзея НІКАЛАЕВА

Па матэрыялах https://zviazda.by/.