Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі «Мая родная мова, ганаруся табой!», якая праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу вучняў, далучэння праз мову да культурных традыцый беларускага народа і прымеркавана да Тыдня роднай мовы.

Дыстанцыйная акцыя дае магчымасць удзельнікам прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала відэаролікі даўжынёй не больш за пяць хвілін з запісамі выразнага чытання на памяць верша, які напісаны на беларускай мове.

Асноўныя задачы мерапрыемства:

➢ павышэнне цікавасці вучняў да вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

➢ папулярызацыя паэтычных твораў на беларускай мове;

➢ выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму;

➢ падтрымка творчых ініцыятыў;

➢ спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў акцыі.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, законныя прадстаўнікі (бацькі) вучняў і інш.).

Тэрмін правядзення: з 1 па 30 верасня 2022 года.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй відэаролік на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Мая родная мова». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае ўласнае аўтарства відэароліка і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Лепшыя чытальнікі атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Больш падрабязна пра акцыю можна пачытаць у інфармацыйным лісце.

Запрашаем прыняць удзел у акцыі!

 

Кантактная інфармацыя:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, каб. 219;
тэлефоны: +375 17 200 51 27; +375 17 318 42 71;
e-mаil: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;
В. А. Ганчарык,
В. І. Міхалюк.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Жоўты бусел

Кітайскія народныя казкі.

У кніжку ўвайшлі кітайскія народныя казкі, у якіх раскрываюцца мудрасць, працавітасць, душэўная прыгажосць кітайскага народа. У творах апяваюцца мір, сяброўства, стваральная праца, высокая чалавечая годнасць як асноўныя ўмовы для сапраўднага шчасця і справядлівасці на зямлі. Пераклаў казкі на беларускую мову вядомы пісьменнік Міхась Пазнякоў.

Мастак Лізавета Пастушэнка.

Стоимость — 11.58 руб.

 

Залатая гусь

 Браты Грым

У гэтай кнізе вы знойдзеце пяць вядомых нямецкіх народных казак, сабраных і расказаных братамі Якабам і Вільгельмам Грым. Героі гэтых казак — бязглуздыя і хітраватыя, сквапныя і шчодрыя, гультаяватыя і працавітыя, падступныя і высакародныя, сумленныя, адважныя — чакаюць сустрэчы з чытачамі.

Пераклад з рускай мовы Міхася Пазнякова. Мастак Tazianna.

 

 Стоимость —  13.81 руб.

 

Правадыр чырванаскурых

 О. Генры

Кніга знаёміць маленькіх чытачоў з творчасцю амерыканскага пісьменніка О. Генры — вядомага майстра кароткага апавядання. «Правадыр чырванаскурых» — гумарыстычная навела, якая была напісана ў 1907 годзе. Пераклаў апавяданне на беларускую мову вядомы беларускі пісьменнік Мікола Чарняўскі.

Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 

 Стоимость — 12.69 руб.

 

Казкі дзядзечкі Рымуса

Джаэль Харыс

Гэтай кнігай выдавецтва адкрывае новую серыю «Замежная класіка — дзецям».
Кніга знаёміць юных чытачоў з творчасцю амерыканскага пісьменніка Дж. Ч. Харыса — з яго казкамі пра Братку Труса, Братку Ліса, Братку Мядзведзя і іншых звяроў. Дасціпныя і павучальныя казкі ў перакладзе з апрацоўкай вядомага беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі адрасуюцца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Стоимость —  18.75 руб.

 

Свінапас

Х. К. Андэрсен

Казка аб неразумнай, разбалаванай прынцэсе, якая адмовіла прынцу ў яго шчырых пачуццях, але паквапілася на цацкі бруднага свінапаса.

Пераклаў і апрацаваў Міхась Пазнякоў. Мастак Арика Тасуа.

Стоимость — 10.92  руб.