Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прайсці навучанне ў «Школе юнага гісторыка», якая пачне працу ў кастрычніку 2022 года.

Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай.

Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі і музеязнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.

Удзельнікамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцы каледжаў Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на навучанне прымаюцца да 30 верасня 2022 года з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе: https://hist.bsu.by/school

Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» будуць праводзіцца па суботах (па раскладзе) двойчы ў месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36, час: 14:30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.

Навучанне ў «Школе юнага гісторыка» бясплатнае.

Уся інфармацыя аб «Школе юнага гісторыка», у тым ліку расклад, размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле «Абітурыенту / Школа юнага гісторыка». Расклад заняткаў дадаткова адпраўляецца зарэгістраваным слухачам школы ў інфармацыйных лістах.

Тэлефон для даведак: +375 17 360 09 14.

Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл.: +375 17 360 09 14. 

Інфармацыйны ліст аб Школе юнага гісторыка можна спампаваць тут.

Крыніца: НІА

 

«Народная асвета» рекомендует:  

Вайна. Юнацтва. Подзвіг

 У. В. Вавула, М. М. Чарняўскі

У зборнік уключаны творы аб юнаках і дзяўчатах, чыё сталенне прыйшлося на жудасны ваенны час.

У кнізе дзве часткі: у першай У. В. Вавула дае хранікальна-дакументальныя звесткі аб юных героях Беларусі, у другой увазе чытачоў прадстаўлены паэмы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага, прысвечаныя подзвігам юных змагароў за сваю Радзіму.

Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Унікальныя фотаматэрыялы з архіва У. В. Вавулы робяць выданне асабліва каштоўным для ўсіх чытачоў.                                                       

 

25.20 руб.

 

Украденное детство. Великая Отечественная глазами детей

Н. П. Писаренко

В книге собраны рассказы тех, кого принято называть детьми войны. Большинство из них не воевало. Однако они совершили другой подвиг — подвиг мужества и духа, выжив и оставшись людьми после нечеловеческих страданий.

Адресуется читателям среднего и старшего школьного возраста.

 11.42 руб.