Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Традиционно в Беларуси 14 октября отмечается День матери, а 21 октября в этом году впервые отпразднуют День отца. Промежуток между этими датами назвали Неделей родительской любви, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на sb.by.

Совет Министров утвердил план мероприятий на это время. С 10 по 16 октября по всей стране пройдет профсоюзная акция «Поздравим маму вместе!». На 14 октября в столице запланирован финал 5-го республиканского конкурса «Семья года». Помимо этого, непосредственно на День матери Белорусский союз женщин организовал торжество «Самая прекрасная из женщин — женщина с ребенком на руках!».

БРСМ с 14 по 21 октября презентует проект «Папа-зал». В течение этой недели Минобороны среди личного состава в соединениях, воинских частях и организациях Вооруженных Сил проведет конкурс на лучший рассказ о военных и трудовых семейных династиях «По примеру отцов».

МЧС организует конкурс «Семейное призвание» 21 октября. В Минске в День отца пройдет форум «Быть папой сейчас!» под кураторством Мингорисполкома, «Клуба львов» и Министерства труда и соцзащиты.

На Неделю родительской любви назначены также торжественные приемы по случаю награждения орденом Матери во всех областных, городских и районных исполкомах.

 

Издательство «Народная асвета» к Неделе родительской любви подготовило совместно с ОО «Белорусский союз женщин» подарочное издание «Бацькоўскі дар». 

Читайте «Слова да бацькоў» из этой книги:

Слова да бацькоў

Дарагія сябры!

Вы трымаеце ў руках сапраўдную каштоўнасць — цудоўную кнігу «Бацькоўскі дар» з найлепшымі творамі народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, выдадзеную ў межах сацыяльна-творчага праекта Беларускага саюза жанчын «Сямейнае чытанне».

Гэты праект рэалізуецца намі сумесна з беларускімі выдавецтвамі пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта — садзейнічаць умацаванню маральных каштоўнасцей сям’і і грамадства, узмацненню ролі чытання ў выхаванні дзяцей і падлеткаў.

Сімвалічна, што выхад кнігі «Бацькоўскі дар» прымеркаваны да Дня маці і новага свята календара — Дня бацькі, якое сёлета ўпершыню адзначаецца ў нашай краіне. Упэўненыя, што яна зойме сваё годнае месца ў скарбонцы адметных сямейных падарункаў.

Чытанне і кнігі — найвялікшыя каштоўнасці. З імі ў кожную сям’ю ўваходзяць лепшыя спадарожнікі жыцця — імкненне да новых ведаў, любоў да працы, узаемадапамога, жаданне рабіць сваё наваколле прыгожым і асэнсаваным.

Прастора сямейнага чытання аб’ядноўвае старэйшых і малодшых, стварае асаблівую атмасферу абароненасці дзяцей, дапамагае дарослым крок за крокам уплываць на фарміраванне іх багатага духоўнага свету.

Асабліва ў наш звышімклівы тэхналагічны час, калі дзяцей з маленства заваблівае ў свае сеткі Інтэрнет, сямейнае чытанне можа стаць найлепшым унёскам у развіццё вашай сям’і і вашых дзяцей.

Няхай жа замілаванае бацькоўскае слова, падмацаванае векавой мудрасцю народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, з маленства суправаджае вашых дзетак у спасціжэнні спадчыны роднага краю, спрыяе выхаванню любові да Бацькаўшчыны і як бясцэнны бацькоўскі дар перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Няхай сямейнае чытанне стане добрай традыцыяй вашай сям’і, а бібліятэчка сумесна прачытаных кніг — своеасаблівай сямейнай рэліквіяй для вашых дзяцей і ўнукаў.

Чытайце дзецям!

Чытайце разам з дзецьмі!

Мацуйце сям’ю і краіну!