Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Дата и время проведения:                                                                                                                                                                  Место проведения:

13 октября 2022 г.                                                                                                                                                                                книжный магазин «Светоч»

15.00                                                                                                                                                                                                     г.Минск, пр.Победителей, 11

 

Сопровождение: учащиеся ГУО «Минский государственный профессионально-технический колледж легкой промышленности и комплексной логистики»; учащиеся ГУО «Национальный центр художественного творчества детей и молодежи»; учащиеся ГУО «Гимназия с белорусским языком обучения №23 г.Минска»; мультимедийная презентация книги; выставка книг классиков белорусской литературы.

 

Участники мероприятия:

представители Министерства информации Республики Беларусь, Министерства образования Республики Беларусь, Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, ОО «Белорусский союз женщин», ОО «Союз писателей Беларуси», Учреждения «Государственный литературный музей Янки Купалы», Учреждения «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа», Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма, РОО «Белая Русь», ОО «БРСМ», ОАО «Белкнига», СМИ.

 

Новая книга проекта «Семейное чтение» «Бацькоўскі дар» - уникальный подарок издательства «Народная асвета» и Белорусского союза женщин в канун Недели родительской любви всем белорусским семьям, воспитывающим детей.

 

«Бацькоўскі дар» - это дань памяти великим белорусским песнярам Янке Купале и Якубу Коласу, 140-летие со дня рождения которых мы отмечаем в 2022 году, и наша возможность читать великие произведения классиков национальной литературы;

это слово благодарности нашим родителям за их любовь, доброту и заботу, особенно в преддверии Недели родительской любви, впервые отмечаемой в этом году в Беларуси, которая начинается 14 октября с Дня матери и завершится 21 октября в День отца;

это продолжение проекта «Семейное чтение», ставящего своей целью укреплять моральные основы семьи, общества и государства, объединять разные поколения, воспитывать у подрастающего поколения чувство любви к малой и большой Родине.

 

 

ПРЭС-РЭЛІЗ

«Бацькоўскі дар» да Тыдня бацькоўскай любові

 

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. У 2022 годзе мы ўпершыню 21 кастрычніка будзем адзначаць Дзень бацькі. А ўвесь тыдзень з 14 па 21 кастрычніка будзе Тыднем бацькоўскай любові!

Быць бацькамі — значыць даць жыццё новаму чалавеку, захоўваць і засцерагаць дзіця, навучыць яго жыць у гэтым свеце і дапамагчы стаць паўнавартасным членам грамадства, бо менавіта з сям'і пачынаецца для кожнага чалавека Радзіма!

У гэтыя дні хочацца сказаць словы падзякі ўсім маці, бацькам, бабулям, дзядулям, сваёй сям'і, якая дорыць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзякуй вам! І няхай кожнаму з вас часцей гавораць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі, праўнукі. Няхай на вашых тварах свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць у вачах, калі вы разам!

 

Выдавецтва «Народная асвета» ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала падарункавае выданне «Бацькоўскі дар».

Гэта зборнік найлепшых твораў народных пясняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Унікальнасць кнігі ў тым, что яна праілюстравана фатаграфіямі родных мясцін паэтаў — вытокаў іх жыцця і творчасці.

 

Мэта гэтага выдання — садзейнічаць умацаванню маральных каштоўнасцей сям’і і грамадства, узмацненню ролі чытання ў выхаванні дзяцей і падлеткаў.

 

Сімвалічна, што выхад кнігі «Бацькоўскі дар» прымеркаваны да Дня маці і новага свята календара — Дня бацькі. Упэўненыя, што яна зойме сваё годнае месца ў скарбонцы адметных сямейных падарункаў.

 

Чытанне і кнігі — найвялікшыя каштоўнасці. З імі ў кожную сям’ю ўваходзяць лепшыя спадарожнікі жыцця — імкненне да новых ведаў, любоў да працы, узаемадапамога, жаданне рабіць сваё наваколле прыгожым і асэнсаваным.

Прастора сямейнага чытання аб’ядноўвае старэйшых і малодшых, стварае асаблівую атмасферу абароненасці дзяцей, дапамагае дарослым крок за крокам уплываць на фарміраванне іх багатага духоўнага свету.

Асабліва ў наш звышімклівы тэхналагічны час, калі дзяцей з маленства заваблівае ў свае сеткі Інтэрнет, сямейнае чытанне можа стаць найлепшым унёскам у развіццё вашай сям’і і вашых дзяцей.

 

Няхай жа замілаванае бацькоўскае слова, падмацаванае векавой мудрасцю народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, з маленства суправаджае вашых дзетак у спасціжэнні спадчыны роднага краю, спрыяе выхаванню любові да Бацькаўшчыны і як бясцэнны бацькоўскі дар перадаецца з пакалення ў пакаленне.

 

Няхай сямейнае чытанне стане добрай традыцыяй вашай сям’і, а бібліятэчка сумесна прачытаных кніг — своеасаблівай сямейнай рэліквіяй для вашых дзяцей і ўнукаў.

Фармат выдання 70×100 1/16. Папера мелаваная. На вокладцы — залатое цісненне.

 

Чытайце дзецям!

Чытайце разам з дзецьмі!

Мацуйце сям’ю і краіну!

 

 

Приглашаем всех неравнодушных к родителям, семье, родному слову, Родине!