Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. У 2022 годзе мы ўпершыню 21 кастрычніка будзем адзначаць Дзень бацькі. А ўвесь тыдзень з 14 па 21 кастрычніка будзе Тыднем бацькоўскай любові! Быць бацькамі — значыць даць жыццё новаму чалавеку, захоўваць і засцерагаць дзіця, навучыць яго жыць у гэтым свеце і дапамагчы стаць паўнавартасным членам грамадства, бо менавіта з сям’і пачынаецца для кожнага чалавека Радзіма! У гэтыя дні хочацца сказаць словы падзякі ўсім маці, бацькам, бабулям, дзядулям, сваёй сям’і, якая дорыць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзякуй вам! І няхай кожнаму з вас часцей гавораць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі, праўнукі. Няхай на вашых тварах свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць у вачах, калі вы разам! Выдавецтва «Народная асвета» ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала падарункавае выданне «Бацькоўскі дар». Гэта зборнік найлепшых твораў народных пясняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Унікальнасць кнігі ў тым, что яна праілюстравана фатаграфіямі родных мясцін паэтаў — вытокаў іх жыцця і творчасці. Мэта гэтага выдання — садзейнічаць умацаванню маральных каштоўнасцей сям’і і грамадства, узмацненню ролі чытання ў выхаванні дзяцей і падлеткаў. Сімвалічна, што выхад кнігі «Бацькоўскі дар» прымеркаваны да Дня маці і новага свята календара — Дня бацькі. Упэўненыя, што яна зойме сваё годнае месца ў скарбонцы адметных сямейных падарункаў. Чытанне і кнігі — найвялікшыя каштоўнасці. З імі ў кожную сям’ю ўваходзяць лепшыя спадарожнікі жыцця — імкненне да новых ведаў, любоў да працы, узаемадапамога, жаданне рабіць сваё наваколле прыгожым і асэнсаваным. Прастора сямейнага чытання аб’ядноўвае старэйшых і малодшых, стварае асаблівую атмасферу абароненасці дзяцей, дапамагае дарослым крок за крокам уплываць на фарміраванне іх багатага духоўнага свету. Асабліва ў наш звышімклівы тэхналагічны час, калі дзяцей з маленства заваблівае ў свае сеткі Інтэрнет, сямейнае чытанне можа стаць найлепшым унёскам у развіццё вашай сям’і і вашых дзяцей. Няхай жа замілаванае бацькоўскае слова, падмацаванае векавой мудрасцю народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, з маленства суправаджае вашых дзетак у спасціжэнні спадчыны роднага краю, спрыяе выхаванню любові да Бацькаўшчыны і як бясцэнны бацькоўскі дар перадаецца з пакалення ў пакаленне. Няхай сямейнае чытанне стане добрай традыцыяй вашай сям’і, а бібліятэчка сумесна прачытаных кніг — своеасаблівай сямейнай рэліквіяй для вашых дзяцей і ўнукаў. Фармат выдання 70×100 1/16. Папера мелаваная. На вокладцы — залатое цісненне.

Чытайце дзецям! Чытайце разам з дзецьмі! Мацуйце сям’ю і краіну!

 

Источник: ОО «Белорусский союз женщин».

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Бацькоўскі дар

Янка Купала, Якуб Колас

У кнігу ўвайшлі творы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы  («Спадчына», «Курган») і Якуба Коласа («Новая зямля»).

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Выданне падрыхтавана ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У кнізе прадстаўлены фатаграфіі родных мясцін – вытокаў жыцця і творчасці песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

Ідэя і ўкладанне Л. С. Ананіч.

Фота А. В. Клешчук.

Скоро в продаже!