Напярэдадні святкавання «Тыдня бацькоўскай любові», які ўпершыню адзначаецца ў Беларусі з 14 па 21 кастрычніка, у кнігарні «Светач» адбылася ўрачыстая прэзентацыя кнігі «Бацькоўскі дар», выдадзенай у рамках праекта «Сямейнае чытанне».

Мэта гэтага праекта – дапамагчы бацькам усвядоміць ролю сумеснага чытання ў развіцці і выхаванні дзяцей. Сумеснае чытанне ўмацоўвае маральныя асновы сям’і, аб’ядноўвае розныя пакаленні, выхоўвае любоў да Радзімы.

Новая кніга праекта «Бацькоўскі дар» – унікальны падарунак выдавецтва «Народная асвета» і Беларускага саюза жанчын усім беларускім сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і адначасова выражэнне ўдзячнасці бацькам за іх любоў і клопат, дабрыню і пяшчоту.

Змест кнігі складаюць творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэта кніга ўнікальная і тым, што выданне, прымеркаванае да 140-годдзя з дня нараджэння нацыянальных паэтаў, стала данінай памяці вялікім песнярам.

Раім бацькам набыць гэту кнігу, каб самім перачытаць неўміручыя радкі класікаў і атрымаць асалоду ад яе сумеснага чытання са сваімі дзецьмі. Гэта выданне не толькі папоўніць сямейную бібліятэку, а і стане своеасаблівай энцыклапедыяй для пошуку адказаў на тыя пытанні, якія хвалююць сучасных дзяцей.

Фота: тэлекампанія «Сталічнае тэлебачанне»

Крыніца: НІА

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Бацькоўскі дар

Янка Купала, Якуб Колас

У кнігу ўвайшлі творы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы  («Спадчына», «Курган») і Якуба Коласа («Новая зямля»).

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Выданне падрыхтавана ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У кнізе прадстаўлены фатаграфіі родных мясцін – вытокаў жыцця і творчасці песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

Ідэя і ўкладанне Л. С. Ананіч.

Фота А. В. Клешчука.

Скоро в продаже!