Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў Універсітэце грамадзянскай абароны МНС 29 кастрычніка, паведамляе БелТА.
«Універсітэт грамадзянскай абароны МНС правядзе Дзень адкрытых дзвярэй 29 кастрычніка. Праграма ўключае дэманстрацыю пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, элементы баявой працы дзяжурнай змены вучэбнай аварыйна-выратавальнай часткі, азнаямленне гасцей з вучэбна-лабараторнай базай універсітэта, умовамі жыцця і побыту курсантаў», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік навучальнай установы Андрэй Садоўскі.
Падчас мерапрыемстваў будуць прадстаўлены факультэты папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і тэхнасфернай бяспекі, а члены прыёмнай камісіі раскажуць пра асаблівасці правядзення прыёмнай кампаніі ва ўніверсітэт МНС у 2023 годзе. Акрамя таго, яны адкажуць на пытанні гасцей ВНУ.
Рэгістрацыя абітурыентаў і гасцей Універсітэта грамадзянскай абароны МНС пачнецца ў 10:00 па адрасе: г.Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 27, само мерапрыемства стартуе ў 11:00.
Крыніца: «Звязда»
«Народная асвета» рекомендует:
Учебные пособия для высшего образования