Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Дзявяты раз Вялікі тэатр Беларусі аб’яўляе старт штогадовага сямейнага конкурсу «Навагодняя тэатральная цацка» ў рамках праекта «Вялікі тэатр — дзецям», паведамілі ў тэатры.


Цацка павінна быць тэатральнай, гэта значыць нейкім чынам намякаць на той ці іншы спектакль або быць звязаная з жыццём акцёра і музыканта. У тэатры нямала оперных і балетных пастановак, здольных натхніць таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак — оперы «Пінокіа» і «Коткін дом», балеты «Шчаўкунок», «Канёк-гарбунок», «Спячая прыгажуня», «Маленькі прынц».

У гэтым годзе работы ўдзельнікаў конкурсу будуць прымаць па 20 снежня (уключна).

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца традыцыйна пад Новы год — раніцай 27 снежня, перад пачаткам спектакля «Гісторыя Кая і Герды». У перадсвяточнай атмасферы Дзед Мароз і Снягурка ўручаць пераможцам і ўдзельнікам падарункі, заахвочвальныя прызы і дыпломы. Юных гледачоў, безумоўна, чакаюць навагоднія інтэрактыўныя гульні і конкурсы.

фота з сайта bolshoibelarus.by

Крыніца: «Звязда»