1 лістапада 2022 года гасцямі праграмы Беларускага радыё «Настрой» былі дзіцячы пісьменнік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі № 2 Віктар Кажура і яго ўнучка, суаўтар многіх твораў Ангеліна Прохарава. Дзякуючы вядучай Святлане Мятлевай размова атрымалася шчырай, па-дамашняму цёплай і адкрытай.

Гутарка ішла не толькі пра вытокі творчасці, пра тэмы і ідэі твораў, пра іх перспектывы. Многа гаварылася пра інтарэсы і захапленні дзяцей, пра магчымасці рэалізацыі імі сваіх магчымасцей.

Асобна быў адзначаны новы праект выдавецтва «Народная асвета» – серыя кніг «Школьная энцыклапедыя». Віктар Віктаравіч расказаў пра сваю «Энцыклапедыю юнага натураліста», пра дапамогу ўнукаў у яе напісанні, пра адметнасці «Энцыклапедыі».

А ў прэзентацыі яшчэ адной кнігі – «З легендаў і міфаў» – актыўна ўдзельнічала і Ангеліна. Калі дзядуля расказваў пра гісторыю напісання зборніка, то ўнучка знаёміла слухачоў з героямі беларускай міфалогіі, чытала асобныя творы, прысвечаныя гэтым персанажам.

А на заканчэнне слухачам быў падрыхтаваны сюрпрыз ад госця праграмы – новая «Энцыклапедыя юнага этнографа», выпуск якой плануецца выдавецтвам «Народная асвета» на 2023 го.

 

«Народная асвета» рекомендует:

З легендаў і міфаў. Героі беларускай міфалогіі

Віктар Кажура

Кніга вядомага паэта і педагога  Віктара Кажуры прысвечана міфічным істотам роднай Беларусі.

Ці ведаеш ты, хто з багоў і духаў старажытнасці лагодны і вясёлы, а хто зласлівы і бурклівы? Як дамовіцца з Хатнікам, каб ён не хаваў раскіданыя па доме рэчы? Чаму трэба асцерегацца Вадзяніка? У каго ўзімку захоўваюцца ключы ад зямлі?

Хутчэй гартай старонкі кнігі, і ты знойдзеш адказы на ўсе гэтыя пытанні.

 

5.30 руб.

 

Энцыклапедыя юнага натураліста

 В. В. Кажура

Кніга вядомага беларускага аўтара Віктара Кажуры працягвае серыю «Школьная энцыклапедыя». Гэта незвычайная энцыклапедыя. У кнізе чытач знойдзе шмат ілюстрацый, а таксама вершы і апісанні розных раслін, грыбоў і жывёл. Для цікаўных − рэцэпты блюд.

Адрасуецца чытачам малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама настаўнікам і бацькам.

Мастак Алена Дашкевіч.

 18.55 руб.