Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


2 кастрычніка ў аддзеле па рабоце з дзецьмі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” было весела і шумна, бо гасцямі бібліятэкі былі В.В. Кажура і яго ўнучка Ангеліна. Віктар Кажура наш зямляк, пісьменнік, які з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, а таксама настаўнік ДУА “ Гімназія №2 г. Вілейкі”.

Удзельнікамі мерапрымства былі выхаванцы школьных лагераў: ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Вілейкі” і ДУА “Залескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Цікава і пазнавальна прайшла сустрэча. Дзеці вучыліся пісаць вершы, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні.
Пачалася гутарка з кнігі “Пакацілася сонейка”, вучні хорам прадаўжалі радкі з вершаў. Затым вучылі азбуку са зборніка “Азбука ў вершах і малюнках”. Ангеліна таксама чытала вершы і паданні, якія яны напісалі сумесна з дзядулем. Гучалі вершы з кніг: “З легендаў і міфаў”, “Гэта ўсё – Радзіма наша”, “Азбука ў загадках” і іншыя. Віктар Віктаравіч пазнаёміў дзяцей з новай кнігай, якая выйшла ў 2022 годзе “Энцыклапедыя юнага натураліста”, дзе расказваецца пра прыроду нашай Беларусі. Усе слухалі з захапленнем і будуць чакаць новых сустрэч. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі.

Крыніца: Вилейская районная центральная библиотека им. А. Новик

 

«Народная асвета» рекомендует:

З легендаў і міфаў. Героі беларускай міфалогіі

Віктар Кажура

Кніга вядомага паэта і педагога  Віктара Кажуры прысвечана міфічным істотам роднай Беларусі.

Ці ведаеш ты, хто з багоў і духаў старажытнасці лагодны і вясёлы, а хто зласлівы і бурклівы? Як дамовіцца з Хатнікам, каб ён не хаваў раскіданыя па доме рэчы? Чаму трэба асцерегацца Вадзяніка? У каго ўзімку захоўваюцца ключы ад зямлі?

Хутчэй гартай старонкі кнігі, і ты знойдзеш адказы на ўсе гэтыя пытанні.

 

5.30 руб.

 

Энцыклапедыя юнага натураліста

 В. В. Кажура

Кніга вядомага беларускага аўтара Віктара Кажуры працягвае серыю «Школьная энцыклапедыя». Гэта незвычайная энцыклапедыя. У кнізе чытач знойдзе шмат ілюстрацый, а таксама вершы і апісанні розных раслін, грыбоў і жывёл. Для цікаўных − рэцэпты блюд.

Адрасуецца чытачам малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама настаўнікам і бацькам.

Мастак Алена Дашкевіч.

 18.55 руб.