Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


У канцы кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося адкрыццё часовай выставы «Апалены золак», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Гэта вынік сумеснай работы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Творчасць Якуба Коласа складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праву лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць паэтычныя шэдэўры – паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», у разрад нацыянальнай класікі ўвайшлі вершы Коласа. Паэт адкрыў для літаратур свету беларускае слова, апеў беларускі народ.

На часовай экспазіцыі прадстаўлены плакаты аб жыццёвым шляху Юрыя Канстанцінавіча Міцкевіча, сярэдняга сына Якуба Коласа. На выстаўцы ёсць фотаздымкі, дакументы, успаміны, ліставанне з роднымі. Фотаздымкі паказваюць Юрку ў асяродку сваёй сям’і, а таксама сяброў і аднакурснікаў. Ліставанне з маці і бацькам у першыя месяцы вайны раскрывае Юрыя як мужнага і моцнага чалавека, і ваяра, і адначасова пяшчотнага і добрага сына. Перажыванні аб лёсе свайго сына Якуб Колас перадаў у вершаваных радках паэмы «Рыбакова хата», а Міхась Міцкевіч боль аб страце любімага брата, якую пранёс праз доўгія гады, пакінуў ва ўспамінах пад назвай «Ліст наўздагон». Значна пазней цэлую паэму, прысвечаную трагічнаму лёсу Юрыя Міцкевіча, напісаў паэт Мікола Мятліцкі, назваўшы яе «Апалены золак. Вяртанне Юркі Міцкевіча».

Выстава будзе працаваць да 28 лістапада 2022 года.

Крыніца: НІА

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Бацькоўскі дар

Янка Купала, Якуб Колас

У кнігу ўвайшлі творы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы  («Спадчына», «Курган») і Якуба Коласа («Новая зямля»).

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Выданне падрыхтавана ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У кнізе прадстаўлены фатаграфіі родных мясцін – вытокаў жыцця і творчасці песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

Ідэя і ўкладанне Л. С. Ананіч.

Фота А. В. Клешчука.

20.51 руб.