23 ноября в рамках Международного дня акварели на базе ГУО «Заславская детская школа искусств» была проведена презентация книги «Мастак-чарадзей» автора Светланы Быковой , вышедшей в издательстве «Народная асвета» в 2022 году. Выпуск издания осуществлён по заказу и при финансовой поддержке Министерства информации Республики Беларусь. Автором иллюстраций данной книги выступил известный художник Виктор Данилов. В презентации принимали участие учащиеся 5 класса ГУО «Заславская гимназия», а также учащиеся 6 и 8 классов ГУО «Заславская СШ 1».
После презентации все желающие смогли приобрести книгу и получить автографы авторов.
Книга «Мастак-чарадзей», рассчитанная на учеников среднего школьного возраста, включает в себя 37 стихотворений.
Любовь к малой родине стала главной темой книги и источником вдохновения для автора поэтического сборника Светланы Быковой. Будучи кореной заславчанкой, она всегда находила необычное и завораживающее в привычном окружении, что нашло свое отражение и в поэзии. Кстати, талант Светланы Анатальевны отмечен на республиканском уровне, а в 2021 году была награждена медалью Франциска Скорины. В течение 5 лет она занимала пост председателя Минского областного отделения Союза писателей Беларуси.
Наше досье
Быкава Святлана Анатольеўна – паэтэса, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы, аўтар выдавецтва «Народная асвета».
Нарадзілася 5 лютага 1962 года ў горадзе Заслаўі Мінскай вобласці, дзе пражывае і цяпер.
Мае вышэйшую эканамічную адукацыю. Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя У.В.Куйбышава. Працавала на прадпрыемствах і ва ўстановах горада Заслаўя па эканамічных спецыяльнасцях.
З 2017 года займае пасаду старшыні Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
Аўтар дваццаці аднаго аўтарскага літаратурнага выдання, у тым ліку дванаццаці кніг паэзіі і дзевяці кніг для дзяцей і сямейнага чытання.
Сёння творчасць Святланы Быкавай ужо перасягнула межы Рэспублікі Беларусь. Часопісы “Харызонт” (Сербія), “Настарин” (Узбекістан), “Берега”, “Александр” (Расія), “Доля”, “Долька” (Рэспубліка Крым) апошнім часам узбагацілі свае старонкі вершамі беларускай паэтэсы. Іх змясцілі і ў Сусветнай анталогіі “Atunis-Galaxy-Anthology-2019” (Албанія). Кнігу для дзяцей “Солнечный зайчик” (“Сунчев зечич”) выдалі ў Сербіі (2020).
Актыўна займаецца перакладамі на беларускую мову твораў паэтаў Расіі, Пакістана, Германіі, Славакіі, Узбекістана, Башкірыі, Кіргізіі. У сваім родным горадзе Заслаўі Святлана Быкава вядзе актыўную работу з дзецьмі.
У 2018 годзе яна стала ўдзельнікам Міжнароднага фестывалю паэтаў і перакладчыкаў у Апольскім ваяводстве (Польшча), у 2019-м – Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Стэпавая ліра” у Краснадарскім краі (Расія); з’яўляецца членам журы Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Интеллигентный сезон” (Крым).
У 2016 годзе Саюз пісьменнікаў Беларусі ўзнагародзіў яе медалём «За вялікі ўклад у літаратуру», 2019 год стаў годам прызнання высокага ўзроўню яе творчасці ў Міжнародным конкурсе “Campionatul European de Poezie» (Румынія). У 2018 годзе Святлане Быкавай прысвоена званне “Жанчына года-2017” Мінскай вобласці ў намінацыі “Культура і духоўнасць”. Яна таксама ўзнагароджана Ганаровай граматай грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы (2020), граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Мастак-чарадзей
У кнізе аўтар у паэтычнай форме расказвае, як прырода, бы жывая істота, засынае восенню, адпачывае ўзімку, абуджаецца вясной, а ўлетку — квітнее і радуецца жыццю. А дапамагае чытачу ўбачыць прыгажосць беларускай прыроды мастак Віктар Данілаў, акварэлямі якога шчодра ілюстравана выданне.
Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам і бацькам.
Мастак Віктар Данілаў.
15.66 руб.