Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Валанцёрства ў моладзі мы пачынаем выхоўваць ужо з цімураўскага ўзросту, заявіла БелТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, каардынатар валанцёрскага руху «Добрае сэрца» Аляксандра Ганчарова.

«Валанцёрскі рух БРСМ „Добрае сэрца“ з’яўляецца паўнапраўным партнёрам дзяржавы ў вырашэнні сацыяльных праблем і задач. Прычым валанцёрства ў дзяцей мы пачынаем выхоўваць ужо з цімураўскага ўзросту», — расказала Аляксандра Ганчарова.

5 снежня ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў, у Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — 2022» з удзелам амаль 150 валанцёраў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта мерапрыемства стала ўжо традыцыйным у гэты дзень, адзначыла сакратар ЦК БРСМ. «Напрамкі валанцёрскай дзейнасці БРСМ у бягучым годзе былі пашыраны і нараўне з сацыяльным, працоўным і падзейным валанцёрствам у нас з’явілася два новыя адгалінаванні дзейнасці — зоаваланцёрства і культурна-патрыятычнае, у тым ліку археалагічнае валанцёрства», — дадала Аляксандра Ганчарова.

Конкурс, галоўнай мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя і развіццё ў Беларусі валанцёрскага руху, выяўленне і заахвочванне валанцёрскіх лідараў, якія ажыццяўляюць грамадскую і сацыяльна значную дзейнасць, традыцыйна праходзіў з 3 кастрычніка па 18 лістапада ў тры туры (раённы, абласны (Мінскі гарадскі), рэспубліканскі) у трох узроставых катэгорыях: навучэнская, студэнцкая, працоўная моладзь. У ім удзельнічалі валанцёры і валанцёрскія атрады грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый з розных куткоў Беларусі.

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла каля навагодняй ёлкі ў ГЦ «Сталіца». У рэспубліканскім туры конкурсу адбылася абарона 53 індывідуальных і калектыўных конкурсных работ і валанцёрскіх прэзентацый. Конкурсная камісія вызначыла пераможцаў у чатырох намінацыях: «Асабісты ўклад», «Лепшы валанцёрскі атрад», «Валанцёрскі постар», «Валанцёрскі TikTok» сярод навучэнскай, студэнцкай і працоўнай моладзі. Акрамя таго, аргкамітэт конкурсу прыняў рашэнне аб заснаванні спецыяльнага прыза валанцёрскаму клубу «Слон» (БДУКМ) за шматгадовы ўклад у развіццё валанцёрскага руху Рэспублікі Беларусь, рэалізацыю значных сацыяльных праектаў і ініцыятыў.

Спецыяльнай прэміяй саюза моладзі «Валанцёр года — 2022» за міласэрнасць і дабрачыннасць, шчырае перажыванне, неабыякавасць да чужой бяды будзе ўзнагароджаны сябар беларускай моладзі, дырэктар дабрачыннага фонду і член нацыянальнай паралімпійскай зборнай па плаванні, прадпрымальнік і матывацыйны спікер Аляксей Талай.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Крыніца: Звязда

 

«Народная асвета» рекомендует:

Книги «Дневник октябрёнка 1, 7–8 лет», «Дневник октябрёнка 2, 8–9 лет», «Дневник октябрёнка 3, 9–10 лет» авторов А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко адресованы детям младшего школьного возраста. Это научно-популярное издание, в котором дети знакомятся с государственными символами Республики Беларусь, пионерской организацией, правилами октябрят, законами пионеров, тимуровским движением. Читателям предлагаются увлекательные задания на любознательность, внимательность, которые расширяют кругозор и развивают творческие способности. 

Дневник октябрёнка 1, 7–8 лет

А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко

Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.

5.28 руб.

Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.

 

Дневник октябрёнка 2, 8–9 лет

А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко

Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.

 4.59 руб.

Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.

 

Дневник октябрёнка 3, 9–10 лет

А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко

Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.

 4.93  руб.

Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.