Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


13 снежня 2022 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання аўтараў лепшых работ адкрытага дыстанцыйнага культурна-асветніцкага марафону «Час вымяраецца памяццю», прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Марафон ладзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і быў накіраваны на захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Асноўныя задачы мерапрыемства: захаванне гістарычнай памяці аб мінулым нашай краіны; выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму; знаёмства з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі; падтрымка творчых ініцыятыў; спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў марафону.

У марафоне прынялі ўдзел 410 чалавек – выхаванцы і выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучні I–XI класаў, педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Найбольшую колькасць творчых работ даслалі ўдзельнікі з Гомельскай вобласці – 74 праекты, Магілёўскай – 73, Брэсцкай – 71, Гродзенскай – 69.

Праекты ўдзельнікаў мерапрыемства прадстаўлены ў намінацыях: «Шляхам гісторыі», «Гістарычны хранограф», «Гістарычная прастора», «Гісторыя ў асобах», «Наша Спадчына» ў наступных жанрах: віртуальныя альбомы электронных даведнікаў; даведнікі па славутых мясцінах, гістарычных маршрутах, музеях; відэарэпартажы аб падарожжах; нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, вершы; творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, прысвечаныя славутым беларусам; віртуальныя альбомы фальклорна-этнаграфічных твораў.

Творчыя работы ўдзельнікаў мерапрыемства апублікаваны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон „Час вымяраецца памяццю“».

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай. Ён адзначыў актуальнасць і запатрабаванасць марафону і павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства.

Валянціна Васільеўна Гінчук, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі, у сваім выступленні падкрэсліла, што ў цяперашні час вельмі важна захоўваць гістарычную памяць аб мінулым Беларусі і выхоўваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. Марафон стварыў умовы для гэтага: ён даў магчымасць удзельнікам прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы таксама павітаў гасцей мерапрыемства і акцэнтаваў увагу на супрацоўніцтве музея і Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Дыпломамі Нацыянальнага інстытута адукацыі і памятнымі падарункамі ўзнагароджаны:

  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад № 2 г. Дзятлава»;
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Ліда»;
  • Шафарэнка Алеся Уладзіміраўна, вучаніца 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ельска»;
  • Сукора Валерыя Іванаўна, вучаніца 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы»;
  • Рылка Аніта Аляксандраўна, вучаніца 5 класа, Гаргун Віялета Іванаўна, вучаніца 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа»;
  • Вераб’ёў Глеб Уладзiмiравiч, вучань 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра»;
  • Цярэшка Ксенія Уладзіміраўна, вучаніца 8 класа, Вайткевiч Iрына Леанiдаўна, настаўніца гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Базавая школа № 10 г. Наваполацка»;
  • Шынкарова Сафія Аляксандраўна, вучаніца 8 класа ДУА «Гіжэнская сярэдняя школа» Слаўгарадскага раёна;
  • Лазіцкая Анастасія Аляксееўна, вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №30 імя Д. Б. Гвішыяні г. Брэста»;
  • Краўчанка Кацярына Аляксандраўна, вучаніца 9 класа ДУА «Чамярыская сярэдняя школа» Брагінскага раёна;
  • Высоцкая Валерыя Сяргееўна, вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра»;
  • Талстоў Данііл Дзянісавіч, вучань 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 9 г. Віцебска імя А. П. Белабародава»;
  • Баброўская Iрына Iванаўна, Парменаў Аляксандр Сяргеевіч, вучні 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 215 г. Мінска»;
  • Іванюк Таццяна Уладзіміраўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Гродна»;
  • Карнееў Раман Юр’евіч, навучэнец 2 курса, Яфімава Таццяна Уладзіміраўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж»;
  • Піваварчук Аляксандр Міхайлавіч, настаўнік гісторыі і геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі«Сярэдняя школа в. Вістычы» Брэсцкага раёна;
  • Рубанік Наталля Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа» Дзяржынскага раёна;
  • Нікалаенка Вераніка Васільеўна, настаўнік гісторыі, Аўрамава Юлія Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, Дзэн Яўгенія Ігараўна, педагог-арганізатар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3».

Усім удзельнікам мерапрыемства Нацыянальны гістарычны музей прадаставіў магчымасць наведаць свае выставачныя залы і экспазіцыі.

Больш фатаграфій з урачыстай цырымоніі ўзнагароджання можна паглядзець у віртуальным альбоме «Час вымяраецца памяццю».

Крыніца: НІА

 

«Народная асвета» рекомендует:

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

М. А. Маляўка

У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.

2-е выданне, перапрацаванае

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

 30 руб.

 

Шляхамі Францыска Скарыны

 А. К. Цітоў

Кніга прысвечана лёсу беларускага першадрукара. Яна пабудавана такім чынам, каб прасачыць гісторыю жыцця вялікага асветніка праз адлюстраванне яго дзейнасці ў пэўных гарадах Еўропы. Чытач зможа адправіцца ў падарожжа па слядах славутага друкара і пранікнуцца духам скарынаўскай эпохі, адчуць яе непаўторны каларыт.
Кніга багата ілюстравана старажытнымі гравюрамі, фотаздымкамі выдатных мясцін, партрэтамі асоб, з якімі перасякаўся Скарынаў лёс, а таксама творамі мастацтва. У выданні выкарыстаны матэрыялы з фондаў Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (зараз Расійская нацыянальная бібліятэка) і Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург, Расія), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Прыцягваліся інтэрнэт-рэсурсы. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў. 2-е выданне, стэрэатыпнае.

31.20 руб.

 

Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу

 С. Б. Холеў

У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.
Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

14.34 руб.

 

 В. П. Круковский

Книга краеведческих сказок приглашает читателей в удивительный мир образования названий белорусских городов и поселков.

Сказки оригинальны. Они не повторяют известные мифы и легенды. Сказки не спорят с историками. У автора свои источники информации. Это люди и их занятия в те времена, когда писать еще не умели. Это предания о богах, злых и добрых духах. И, конечно же, этимологические словари.

Сказкам можно верить или не верить, но каждая из них дает уму богатую пищу для раздумий о дорогих местах нашей Беларуси.

Адресуется детям среднего и старшего школьного возраста, а также всем, кто интересуется топонимикой своей малой родины.

В книге использованы фотографии известного белорусского художника Анатолия Прокофьевича Дрибаса.

 15.37 руб.