У пачатку снежня 2022 года гомельская гімназія № 36 гасцінна расчыніла дзверы для ўдзельнікаў абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску».
У гэтым годзе мерапрыемства змяніла фармат: да ўдзелу ў ім запрасілі ўсіх пераможцаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, якія прымуць удзел у трэцім.
69 юных рытараў з 16 раёнаў вобласці, г. Гомеля, ГДАЛ і МДАЛ прадэманстравалі валоданне мовай, уменне разважаць па прапанаванай тэме, выказваць сваю думку, вызначаць пазіцыю аўтара і інш.
Ацэньвала рытарычныя ўменні вучняў прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ і гімназій вобласці.
Па выніках конкурсу журы вызначыла 30 пераможцаў, якія будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені.
Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі
Крыніца: НІА
«Народная асвета» рекомендует:
Бацькоўскі дар
Янка Купала, Якуб Колас
У кнігу ўвайшлі творы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы («Спадчына», «Курган») і Якуба Коласа («Новая зямля»).
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Выданне падрыхтавана ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У кнізе прадстаўлены фатаграфіі родных мясцін – вытокаў жыцця і творчасці песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Ідэя і ўкладанне Л. С. Ананіч.
Фота А. В. Клешчука.
19.54 руб.
Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках
І. А. Токарава
Хто не марыць апынуцца ў казачным горадзе, дзе пражываюць дзіўныя майстры, якія любяць і ведаюць рамёствы?! Хочаш стаць дарослым, самастойным і патрэбным — стань майстрам, палюбі сваю справу, даведайся ўсё пра яе.
Разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі ты пабываеш у Дудутках і станеш майстрам на адзін дзень. Можаш паспрабаваць быць кавалём, ганчаром ці пекарам, а можаш — конюхам ці майстрам па саломапляценні.
Гэта кніга адрасуецца чытачам малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.
15.00 руб.
Жоўты бусел
Кітайскія народныя казкі.
У кніжку ўвайшлі кітайскія народныя казкі, у якіх раскрываюцца мудрасць, працавітасць, душэўная прыгажосць кітайскага народа. У творах апяваюцца мір, сяброўства, стваральная праца, высокая чалавечая годнасць як асноўныя ўмовы для сапраўднага шчасця і справядлівасці на зямлі. Пераклаў казкі на беларускую мову вядомы пісьменнік Міхась Пазнякоў.
Мастак Лізавета Пастушэнка.
11.03 руб.
Залатая гусь
Браты Грым
У гэтай кнізе вы знойдзеце пяць вядомых нямецкіх народных казак, сабраных і расказаных братамі Якабам і Вільгельмам Грым. Героі гэтых казак — бязглуздыя і хітраватыя, сквапныя і шчодрыя, гультаяватыя і працавітыя, падступныя і высакародныя, сумленныя, адважныя — чакаюць сустрэчы з чытачамі.
Пераклад з рускай мовы Міхася Пазнякова. Мастак Tazianna.
13.15 руб.
Правадыр чырванаскурых
О. Генры
Кніга знаёміць маленькіх чытачоў з творчасцю амерыканскага пісьменніка О. Генры — вядомага майстра кароткага апавядання. «Правадыр чырванаскурых» — гумарыстычная навела, якая была напісана ў 1907 годзе. Пераклаў апавяданне на беларускую мову вядомы беларускі пісьменнік Мікола Чарняўскі.
Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
12.08 руб.
Казкі дзядзечкі Рымуса
Джаэль Харыс
Гэтай кнігай выдавецтва адкрывае новую серыю «Замежная класіка — дзецям».
Кніга знаёміць юных чытачоў з творчасцю амерыканскага пісьменніка Дж. Ч. Харыса — з яго казкамі пра Братку Труса, Братку Ліса, Братку Мядзведзя і іншых звяроў. Дасціпныя і павучальныя казкі ў перакладзе з апрацоўкай вядомага беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі адрасуюцца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
17.86 руб.
Свінапас
Х. К. Андэрсен
Казка аб неразумнай, разбалаванай прынцэсе, якая адмовіла прынцу ў яго шчырых пачуццях, але паквапілася на цацкі бруднага свінапаса.
Пераклаў і апрацаваў Міхась Пазнякоў. Мастак Арика Тасуа.
10.40 руб.