Напярэдадні зімовых школьных канікулаў і ў сувязі з пачаткам актыўных перавозак дзяцей прагназуецца рост аб’ектыўных пагроз забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе. Таксама асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх з’яўляюцца: няўважлівасць, бестурботнасць дзяцей на дарозе і адсутнасць бацькоўскага кантролю.


Па інфармацыі УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, за 11 месяцаў года на тэрыторыі вобласці адбылося 72 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх шэсць дзяцей загінулі і 75 — атрымалі траўмы. Па віне непаўналетніх зарэгістравана 21 ДТЗ.

Большасць аварый здарыліся з удзелам дзяцей-пасажыраў: у 36 ДТЗ чатыры дзіцяці загінулі і 40 былі траўміраваны. 22 ДТЗ зарэгістравана з удзелам дзяцей-пешаходаў, у якіх два дзіцяці загінулі і 21 атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. На тэрыторыі вобласці зарэгістравана чатыры аўтааварыі з удзелам непаўналетніх кіроўцаў і 10 — з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў.

З мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх напярэдадні і падчас зімовых школьных канікулаў з 19 снежня па 8 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы».

Так як у канікулярны перыяд заўсёды намячаецца актыўная перавозка дзяцей, а статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх сведчыць аб тым, што ў большай ступені пацярпелі дзеці-пасажыры, пад асаблівым кантролем вартавых дарог будуць кіроўцы, якія адказваюць за бяспеку перавозкі сваіх пасажыраў.

ДАІ нагадвае: за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 6 арт. 18.13 КаАП Рэспублікі Беларусь у адносінах да кіроўцы накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Крыніца: «Звязда»‎