Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


У Ташкенце пабачыла свет кніга паэзіі Святланы Быкавай «Шэпт зорак» на дзвюх мовах — узбекскай і рускай. 


Наклад выдання — 1000 экзэмпляраў. Перакладчыца — вядомы ва Узбекістане мастак слова Дзіларом Абдурахмон кізі (Дзіламор Муротава). Дарэчы, менавіта яна перастварыла на сваю родную мову творы такіх сусветна знакамітых аўтараў, як Ганна Ахматава, Марына Цвятаева, Канстанцін Паўстоўскі, Аляксандр Купрын, Міхаіл Булгакаў, Іван Франко і іншых. Ва ўступным артыкуле да кнігі С. Быкавай «Шэпт зорак» вось што піша пра перакладчыцу дацэнт Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсходазнаўства, член Саюза пісьменнікаў Узбекістана Адхамбек Алімбекаў: «Яе новая перакладчыцкая праца — кніга вершаў Святланы Быкавай — гэта неацэнны ўклад ва ўзбекска-беларускія літаратурныя сувязі і, мяркуецца, яна стане яшчэ адным цудоўным падарункам для ўзбекскіх паэтаў». У сваім артыкуле літаратуразнаўца вельмі ўважліва прааналізаваў вершы Святланы Быкавай і, у прыватнасці, заўважыў: «...Калі чытаеш вершы Святланы Быкавай, здаецца, быццам вандруеш па лясах Беларусі. У іх чуюцца і новае рэха агульначалавечых каштоўнасцяў. Яе вершы, нагэтулькі пявучыя, што ствараецца ўражанне, быццам мілая ласка дакранулася да тваёй свядомасці, тваёй мовы...»

У бліжэйшы час у Ташкенце пабачаць свет на ўзбекскай мове асобныя кнігі дзіцячых пісьменнікаў Беларусі — Генадзя Аўласенкі, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Алены Масла, а таксама казка класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча «Чортаў скарб». Перакладчыца ўсіх чатырох кніг, адрасаваным самым маленькім чытачам, — Рысалат Хайдарава. Узбекскага празаіка, публіцыста, перакладчыка Р. Хайдараву можна па праву называць паўнамоцным прадстаўніком беларускай літаратуры, беларускай культуры ва Узбекістане. 

Сяргей ШЫЧКО

Крыніца: «‎Звязда»

 

 В 2023 году издательство «Народная асвета» выпустит в свет сборник узбекских писательниц «Год белого кролика» в серии «Сказки мам из разных стран».

 

Наше досье. 

Быкава Святлана Анатольеўна  паэтэса, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы, аўтар выдавецтва «Народная асвета».

Нарадзілася 5 лютага 1962 года ў горадзе Заслаўі Мінскай вобласці, дзе пражывае і цяпер.

Мае вышэйшую эканамічную адукацыю. Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя У.В.Куйбышава. Працавала на прадпрыемствах і ва ўстановах горада Заслаўя па эканамічных спецыяльнасцях.

З 2017 года займае пасаду старшыні Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

Аўтар дваццаці аднаго аўтарскага літаратурнага выдання, у тым ліку дванаццаці кніг паэзіі і дзевяці кніг для дзяцей і сямейнага чытання.

Сёння творчасць Святланы Быкавай ужо перасягнула межы Рэспублікі Беларусь. Часопісы “Харызонт” (Сербія), “Настарин” (Узбекістан), “Берега”, “Александр” (Расія), “Доля”, “Долька” (Рэспубліка Крым) апошнім часам узбагацілі свае старонкі вершамі беларускай паэтэсы. Іх змясцілі і ў Сусветнай анталогіі “Atunis-Galaxy-Anthology-2019” (Албанія). Кнігу для дзяцей “Солнечный зайчик” (“Сунчев зечич”) выдалі ў Сербіі (2020).

Актыўна займаецца перакладамі на беларускую мову твораў паэтаў Расіі, Пакістана, Германіі, Славакіі, Узбекістана, Башкірыі, Кіргізіі. У сваім родным горадзе Заслаўі Святлана Быкава вядзе актыўную работу з дзецьмі.

У 2018 годзе яна стала ўдзельнікам Міжнароднага фестывалю паэтаў і перакладчыкаў у Апольскім ваяводстве (Польшча), у 2019-м – Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Стэпавая ліра” у Краснадарскім краі (Расія); з’яўляецца членам журы Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Интеллигентный сезон” (Крым).

У 2016 годзе Саюз пісьменнікаў Беларусі ўзнагародзіў яе медалём «За вялікі ўклад у літаратуру», 2019 год стаў годам прызнання высокага ўзроўню яе творчасці ў Міжнародным конкурсе “Campionatul European de Poezie» (Румынія). У 2018 годзе Святлане Быкавай прысвоена званне “Жанчына года-2017” Мінскай вобласці ў намінацыі “Культура і духоўнасць”. Яна таксама ўзнагароджана Ганаровай граматай грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы (2020), граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У 2021 годзе была ўзнагароджана  медалём Францыска Скарыны. 

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Мастак-чарадзей

У кнізе аўтар у паэтычнай форме расказвае, як прырода, бы жывая істота, засынае восенню, адпачывае ўзімку, абуджаецца вясной, а ўлетку — квітнее і радуецца жыццю. А дапамагае чытачу ўбачыць прыгажосць беларускай прыроды мастак Віктар Данілаў, акварэлямі якога шчодра ілюстравана выданне.

Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаў­нікам і бацькам.

Мастак Віктар Данілаў. 

 15.66 руб.