Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


У вершах і прозе Людміла Кебіч часта звяртаецца да тэмы жаночага лёсу. Жанчына ў яе творах — маці, паэтка, каханая — самаадданая і светлая душой. Жыццё часам выпрабоўвае яе на трываласць, але не згасае любоў у яе сэрцы — да родных людзей, да Беларусі.

На конкурс «Звязды» пісьменніца прапануе апавяданне ў форме прытчы. Гераіня твора любіць, непакоіцца, разважае... Мужчына застаецца «за кадрам», але адыгрывае ў жыцці жанчыны сваю ролю.

Алена БРАВА


Шнары

Жылі-былі муж і жонка. На працу хадзілі, кахалі адно аднаго, увесь вольны час бавілі разам. І было ў іх усё добра. А потым нарадзіліся дзеці. Шчасця дадалося ўдвая для абаіх, а вольнага часу паменела, асабліва ў жонкі, бо яна, акрамя таго што жанчына, стала цяпер і маці. А ў маці, як вядома, занятыя штохвіліннымі турботамі не толькі рукі, але і сэрца.

Маці гадавала дзяцей, клапацілася пра іх штодзённа і штоночна. Зразумела, бацька таксама браў у гэтым удзел, у асноўным матэрыяльны. А маці жыла жыццём сваіх дзяцей, перажывала разам з імі ўсё, што адбывалася ці магло адбыцца. А гэта значыць, яна пражывала адначасова два, а потым і тры жыцці — за сябе і за сваіх дзяцей.

Жыццё наша доўгае і не толькі песціць нас радасцямі. Перажыванні драпалі сэрца маці і заставаліся на ім балючымі адмецінамі-ранкамі — шнарамі. Шнары — гэта сур'ёзна... І небяспечна. Шнары — гэта непрыгожа. І калі мужчыны лічаць, што шнары ўпрыгожваюць іх твар, дык зусім іншае яны думаюць на гэты конт пра жанчын, таму што адна справа, калі шнары на душы, і зусім іншая — на...

Пачала заўважаць жанчына-маці, мімаходзь зазіраючы ў люстэрка, што з'явіліся на яе твары незнаёмыя рысы, рыскі і рысачкі. «Што гэта са мною?» — дзівілася моўчкі. «Гэта шнары, твае, уласныя, — паведаміў ёй прыгожы белы Анёл, які прысеў на плячо. — У тваім сэрцы для іх ужо не хапае месца, таму шнары пачалі выпаўзаць на твой твар. Пад іншым імем, зразумела, цяпер яны — зморшчыны».

Трывожна і пакрыўджана зашчымела сэрца, але жанчына загадала яму: «Хопіць, з хваляваннямі скончана раз і назаўсёды. Я не хачу ператварыцца ў суцэльны шнар!» Жанчына жадала гэтага і думала, што здолее выканаць свой загад. Не змагла. А як? Яна ж — жанчына, маці і ўжо нават бабуля! Хто ж тады будзе хвалявацца і перажываць за мужа, за дзяцей, унукаў?.. За лёсы родных і блізкіх?.. За Айчыну, урэшце!..

А шнары толькі таго і чакалі, і кожны дзень хоць адна сумная рысачка ды прымошчвалася на ўсё яшчэ (а дакладней, заўсёды) прыгожым і светлым твары жанчыны.

Надышоў час, калі жанчына злавіла сябе на думцы, што не хвалюецца болей, і ў жыцці яе наступіў доўгачаканы спакой. Узрушаная, яна падышла да люстэрка, каб зірнуць на свой твар: «Можа, і зморшчын паменела?» Адтуль пасміхалася яшчэ не старая, ды нейкая незнаёмая жанчына, твар якой уяўляў суцэльную сетку.

— Божа, навошта?! — усклікнула яна з жахам і адхіснулася ад люстэрка.

— А гэта ўсе твае шнары цалкам высыпалі на твар для таго, каб іх бачылі тыя, хто ў іх з'яўленні вінаваты. Пакуль ты і яны яшчэ жывыя, — патлумачыў усё той жа крылаты белы Анёл, што незаўважна прысеў, як і некалі раней, на плячо сваёй падапечнай.

— А што сталася з мужчынам? — спытаецеся вы.

Ах, мае любыя! Няўжо не здагадаліся?.. Хіба не заўважылі яго, той ШНАР — самы выразны, глыбокі і балючы на твары жанчыны?..

Людміла КЕБІЧ

Крыніца: «Звязда»

 

Наше досье.

 

Кебич (Войтулевич) Людмила Антоновна — поэтесса, прозаик, переводчик, музыкальный педагог, автор издательства «Народная асвета». Почетный член СПБ. Член Союза писателей Беларуси и Союза писателей Союзного государства. С 2005 года — председатель Гродненского областного отделения СПБ.

Стихи переводились на русский, украинский, азербайджанский и польский языки. Автор поэтических сборников, книг прозы, песенных сборников, книг для детей.

Лауреат премии им. А.И.Дубко Гродненского облисполкома «За творческие достижения в области культуры и искусства» в номинации «Писатель года», награждена нагрудным знаком Министерства культуры Республики Беларусь «За вклад в развитие культуры Беларуси». Победитель республиканского литературного конкурса «Лучшее произведение 2009 года» в номинации «Песенный жанр» за цикл песенных стихов «Слова признания». Лауреат областной премии «Человек года Гродненщины» в социально-политической сфере. Награждена медалью Франциска Скорины, медалью Союза писателей Беларуси «За большой вклад в литературу».

Живет в Гродно.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Рай для адзіноты

Людміла Кебіч

Вершы і паэмы новай кнігі малююць шырокую панараму жыцця лірычнай гераіні, якая ў многім падобная аўтару. Гэты вобраз багаты і шматгранны, ён праходзіць пэўную эвалюцыю ад "простай жанчыны", маці, грамадзянкі да глыбокага філосафа, патрыёта, чалавека высокай маралі і вялікай моцы духу. Для паэзіі Людмілы Кебіч характэрна выяўленне эмацыянальных уражанняў, эстэтычна афарбаваных роздумаў, пазарацыянальных адчуванняў і памкненняў. Ідэйна-сэнсавымі дамінантамі.  

Рай для адзіноты

 

Дзе схавана шакаладка?

Людміла Кебіч

У кнізе сабраны аўтарскія загадкі, якія могуць стаць неабходным дадатковым матэрыялам для пашырэння ведаў па роднай мове.
Адрасуецца вучням, настаўнікам, выхавацелям і бацькам.

Дзе схавана шакаладка?

 6.43 BYN