XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пачне сваю работу ў сталіцы Беларусі 22 сакавіка 2023 года.


Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Пра тое, якім будзе ўдзел пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў з іншых краін у традыцыйным свяце кнігі, ішла размова ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі з удзелам намесніка міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Бузоўскага і Часовага Паверанага Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулы Назарава

Мяркуецца, што Узбекістан прыме ўдзел у выстаўцы ў якасці Краіны — Цэнтральнага эскпанента. Адпаведна і стэнд кніжны будзе болей прадстаўнічым, і большым атрымаецца склад нацыянальнай дэлегацыі з Узбекістана. 

— Мы былі б рады падтрымсаць Узбекістан, — заўважыў на сустрэчы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, — у правядзенні па праграме выстаўкі і Дзён узбекскай літаратуры ў Беларусі. Гатовы ўсямерна спрыяць рэалізацыі такой ініцыятывы. 

— У беларускага і ўзбекскага бакоў шмат агульнага, шмат судакранання, — адзначыў Ігар Бузоўскі. — Гэта і коласаўская тэмы. Я быў ва Узбекістане зусім нядаўна і бачыў, з якой пашанотай згадваюць там імя народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Ведаю, што ў Ташкенце у снежні пабывалі беларускія пісьменнікі — дэлегацыя СПБ складала пяць чалавека. Спадзяюся, што прывезены новыя ініцыятывы, кантакты. 

Удзел у сустрэчы прыняла і першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Яна, у прыватнасці, расказала пра выданне анталогій твораў сучаснай літаратуры краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пра агтоўнасць арганізатараў гэтага праекта прэзентаваць ужо выдадзеныя на кніжным форуме ў Мінску. 

Сяргей ШЫЧКО

Крыніца: «Звязда»

 

Издательство «Народная асвета» в 2023 году готовит к выпуску издание узбекских писательниц «Год Белого кролика» в серии «Сказки мам из разных стран».

В сборник войдут рассказы Мухаббат Юлдашевой, Кавсар Турдиевой и Гульноз Таджибаевой — членов Союза писателей Узбекистана.