Беларуска-расійскі праект «Цягнік Памяці» ў 2023 г. пройдзе пад эгідай Саюзнай дзяржавы, паведаміў карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Дзмітрый Туронак.

— Наведванне памятных месцаў, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, зносіны з ветэранамі, удзел у тэматычных сустрэчах, азнаямленне з гістарычнымі і культурнымі аб’ектамі гарадоў — усё гэта чакае 90 удзельнікаў з Расійскай Федэрацыі, 55 — з Беларусі і па 20 з Арменіі, Казахстана і Кыргызстана. Усяго ў праекце летам 2023 г. прымуць удзел 205 чалавек. Упэўнены, гэта дазволіць маладым людзям знайсці сяброў і аднадумцаў, згуртавацца і стварыць трывалы падмурак для развіцця маладзёжнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, — пракаменціраваў Д. Туронак.
Як і летась, старт падарожжа адбудецца ў Брэсце. А вось яго маршрут зменіцца.
Настасся ЧАРКАНАВА
Фота з архіва рэдакцыі
Крыніца: «Настаўніцкая газета»
«Народная асвета» рекомендует:
Вайна. Юнацтва. Подзвіг
У. В. Вавула, М. М. Чарняўскі
У зборнік уключаны творы аб юнаках і дзяўчатах, чыё сталенне прыйшлося на жудасны ваенны час.
У кнізе дзве часткі: у першай У. В. Вавула дае хранікальна-дакументальныя звесткі аб юных героях Беларусі, у другой увазе чытачоў прадстаўлены паэмы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага, прысвечаныя подзвігам юных змагароў за сваю Радзіму.
Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Унікальныя фотаматэрыялы з архіва У. В. Вавулы робяць выданне асабліва каштоўным для ўсіх чытачоў.

24.00 руб.
Память народа. Хроника Минского гетто
Б. И. Герстен, В. В. Бокун
Книга рассказывает о трагических, страшных страницах нашей истории, о событиях, в которых погибли тысячи наших земляков. Вина этих людей перед врагами была только в их национальности. Фашистские захватчики, которые три года хозяйничали на белорусский земле, вынесли смертный приговор всем нашим землякам еврейской национальности.
Но наша книга не только о трагедии. Она и о героическом сопротивлении врагу, о белорусах, которые рисковали своей жизнью, спасая от гибели своих соседей, друзей и даже незнакомых людей.

19.34 руб.

