Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Дыягназ «аўтызм» упершыню ўзнік прыкладна сто гадоў таму. Але з кожным годам колькасць людзей з такой асаблівасцю расце і ў свеце, і ў Беларусі. Калі дзесяць гадоў таму ў Еўропе і ЗША на 100 дзяцей прыпадала ўсяго адно дзіця з расстройствам аўтыстычнага спектра (РАС), то цяпер такі дыягназ ужо ставяць аднаму дзіцяці з 61. І па прагнозах, частата гэтых расстройстваў будзе і далей павялічвацца.


Дарэчы, калі раней хлопчыкі складалі 70% дзяцей з РАС, то ў апошнія гады гэты паказчык знізіўся да 60%, дзяўчынкі даганяюць. Раней шлях такіх пацыентаў да атрымання дыягназу займаў у сярэднім 8-10 гадоў, а часам гэтыя расстройствы і зусім заставаліся недыягнаставанымі. Але сёння той шлях істотна скараціўся. Вядома, у адрозненне, скажам, ад сіндрому Даўна, у дзяцей з РАС няма відавочных вонкавых прыкмет, аднак ёсць паводзінскія праявы. Іх вельмі шмат, але часта бацькі не звяртаюць на іх увагі. 

Пры гэтым важна своечасова выяўляць і карэкціраваць такія расстройствы. Бо пры ранняй арганізацыі дапамогі ў 70–80 працэнтах выпадкаў ужо да канца дашкольнага перыяду можна кампенсаваць такія асаблівасці і вучыцца ў звычайных школах. Але, вядома, частцы гэтакіх дзяцей спатрэбяцца спецыяльныя ўмовы для навучання.

У якім узросце найлепш дыягнаставаць расстройства? Якія яго прыкметы і прычыны з’яўлення? Пра гэта і іншае размаўляем з нейрахірургам, навуковым супрацоўнікам аддзялення пухлін галаўнога мозга РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, выкладчыкам кафедры неўралогіі і нейрахірургіі БелМАПА Гуменам Гарбаніджадам.

— Доктар Гумен, 2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра аўтызм. Чаму такая ўвага да гэтага расстройства? І навошта нам усім пра яго ведаць?

— Па-першае, з 60 чалавек, якіх мы сустракаем, адзін мае аўтызм. Гэта дастаткова частая з’ява. Таму мы павінны ведаць пра яго і разумець гэтых людзей. Па-другое, тыя, хто мае аўтызм, не падобныя адзін да аднаго. Паколькі ў дзяцей гэта частая паталогія, бацькам варта быць уважлівымі, каб своечасова заўважыць і дыягнаставаць расстройства. Ранняя дыягностыка пакідае доктару больш часу для лячэння і карэкцыі. Таму бацькі таксама павінны ведаць пра аўтызм.

— Вы сказалі, што людзі з аўтызмам не падобныя адзін да аднаго. Але ці ёсць нейкія агульныя прыкметы РАС?

— Безумоўна. І сярод іх можна вылучыць тое, што такія людзі з цяжкасцю знаходзяць агульную мову з іншымі, ім складана ўступаць у кантакт і камунікаваць. Акрамя таго, у іх павышаная адчувальнасць да ўсяго, што адбываецца, або, наадварот, абыякавасць — гіпер- ці гіпаадчувальнасць. Іх могуць раздражняць дробязі, на якія іншыя людзі не звяртаюць увагі, альбо, наадварот, яны ніяк не рэагуюць на тое, да чаго мы ўсе неабыякавыя. І яшчэ адна прыкмета — нават маленькая задача выклікае стрэс. Каб нешта выканаць, патрэбны неймаверныя намаганні, — літаральна зрушыць горы.

У кампаніі, у грамадстве людзі з аўтызмам адчуваюць сябе дыскамфортна, можна сказаць, што яны асацыяльныя. Але пры гэтым не ўсе асацыяльныя людзі маюць аўтызм, гэта можа быць проста пэўнае псіхічнае расстройства. Акрамя таго, асацыяльнасць можа быць звязана з павышаным інтэлектам — такім людзям часта нецікава працягла кантактаваць з навакольнымі.

Часта людзі з аўтызмам не могуць засяродзіцца, калі ёсць староннія гукі. Калі брэша сабака, гэта не дае ім думаць ні пра што іншае, бо ўся інфармацыя, якая ёсць навокал, паступае ў галаўны мозг. Ён не можа «адсякаць» няважнае і непатрэбнае.

— Ці праўда, што аўтызм больш характэрны для хлопчыкаў?

— Раней сапраўды вучоныя лічылі, што хлопчыкі ў пяць разоў часцей хварэюць на аўтызм. Цяпер меркаванні вучоных разыходзяцца, усё часцей гавораць пра тое, што ў дзяўчынак аўтызм сустракаецца гэтак жа часта, але дыягнастуецца нашмат складаней.

— З якіх прычын з’яўляецца аўтызм?

— Ёсць розныя тэорыі, да канца тое невядома. Асноўнай прычынай лічыцца генетычная. Прычым яна залежыць ад мноства абставін. Напрыклад, вучоныя Пітсбургскага ўніверсітэта прыйшлі да высновы, што павышанае забруджванне паветра можа павялічваць колькасць выпадкаў аўтызму ў дзяцей. Ген МЕТ, які «адказвае» за РАС, у тры разы часцей актывізуецца пры павышаным забруджванні паветра. Даследчыкі заўважылі, што калі часцінкі, якія забруджваюць паветра, меншыя за 2,5 мікрона, яны могуць трапіць непасрэдна ў лёгкія і актывізаваць гэты ген. Адпаведна, калі больш за названую велічыню, то забруджванне паветра не ўплывае на гэты ген.

Французскі інстытут Пастэра таксама вывучае даную праблему. Вучоныя выявілі, што пэўны набор генаў знішчае іншыя гены, і яны лічаць, што гэта шлях барацьбы з названым захворваннем. Але на цяперашні час не існуе лекаў для лячэння аўтызму. Кожны доктар кожнае дзіця лечыць па-свойму: і прэпаратамі, і рознымі методыкамі карэкцыі.

— Ёсць меркаванне, што прышчэпкі выклікаюць аўтызм…

— Так, гэта адзін з міфаў пра аўтызм. Калі мы не ведаем прычын, у нас пачынаюць з’яўляцца розныя канспіралагічныя тэорыі. Мы шукаем абставіны там, дзе іх няма. Вучоныя не ведаюць прычын, а людзі самі ставяць дыягназ і знаходзяць яму тлумачэнні.

Гэтак жа можна сцвярджаць, што аўтызм не звязаны ні з характарам маці, ні са з’яўленнем гаджэтаў.

— Агульнавядома, што аўтызм мелі многія знакамітыя вучоныя. Ёсць меркаванне, што сярод аўтыстаў часта сустракаюцца геніі. Пра гэта і фільм «Чалавек дажджу» з бліскучым Дасцінам Хофманам у галоўнай ролі. У людзей з аўтызмам сапраўды ёсць пэўныя звышздольнасці?

— Аўтызм праяўляецца ў рознай ступені. Ёсць цяжкая, і гэта людзі з паніжаным ІQ, якія з цяжкасцю размаўляюць і патрабуюць пастаяннага догляду. Яшчэ адна форма — атыпічны аўтызм. Яго цяжка дыягнаставаць, тут патрэбная прафесійная дыягностыка.

А ёсць катэгорыя людзей з так званым сіндромам Аспергера. Яны могуць самастойна жыць, не надта маючы патрэбу ў старонняй дапамозе. І, як правіла, гэта вельмі разумныя людзі. Многія вядомыя людзі, прафесары маюць названы сіндром. Гэта вучоныя Альберт Эйнштэйн, Чарльз Дарвін, Ісаак Ньютан, акцёры Энтані Хопкінс і Робін Уільямс, кампазітар Вольфганг Амадэй Моцарт, стваральнік кампаніі Mіcrosoft Біл Гейтс, рэжысёр Стэнлі Кубрык, 16-ы прэзідэнт ЗША Аўраам Лінкальн, генеральны дырэктар Tesla Motors Ілан Маск, экалагічная актывістка Грэта Тунберг.

Доктар Сцівен Шор, прафесар універсітэта Адэльфі ў ЗША, сусветна прызнаны эксперт па аўтызме, у дзяцінстве сам атрымаў дыягназ «сіндром Аспергера і аўтызм». Ён напісаў кнігу «За сцяной». Іншы прафесар у ЗША, паспяховы матэматык, з-за аўтызму не можа самастойна адчыняць дзверы, каб зайсці ў лекцыйную залу, ездзіць на веласіпедзе і рабіць элементарныя бытавыя рэчы, але рашае найскладанейшыя ўраўненні.

Усе гэтыя людзі робяць рэчы, не характэрныя для большасці, у тым ліку ідуць на рызыкі. Напрыклад, Ілан Маск можа з лёгкасцю страціць некалькі мільярдаў долараў, а потым зноў іх зарабіць. Калі на гэта глядзець рацыянальна, чалавек ніколі не пойдзе на такія рызыкі. Калі адключаюцца адны ўчасткі галаўнога мозга, моцна актывізуюцца іншыя. Мы можам убачыць гэта на прыкладзе, калі чалавек слепне — у яго моцна развіваецца слых.

— Як своечасова заўважыць і выявіць аўтызм?

— Тут уважлівымі павінны быць і бацькі, і ўрач-педыятр. Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх. Напрыклад, указальны жэст пальцам разумеюць нават некаторыя жывёлы, а дзіця з аўтызмам проста глядзіць на палец. Ці, скажам, вельмі позна пачынае размаўляць. Або не гуляе з цацкамі,а толькі з пэўнай іх часткай — коламі ад машынкі. Ці гуляе толькі са сваімі цацкамі, а не з іншымі дзецьмі. Гэта яўныя сімптомы. Але бацькі замест таго, каб звярнуцца да доктара і атрымаць прафесійнае лячэнне, пачынаюць прыдумваць розныя апраўданні: «Маё дзіця разумее такія словы, якія дарослыя не разумеюць» ці «У яго цікавыя цацкі, таму яно не гуляе з іншымі дзецьмі». Тут не варта займацца самападманам. Чым раней прызнаем, што ў дзіцяці маецца РАС, і зоймемся лячэннем, тым лепш і бацькам, і дзіцяці. Чароўных таблетак не існуе, тут патрабуецца цэлы комплекс мерапрыемстваў па карэкцыі паводзінаў, і чым раней пачаць іх выконваць, тым большая эфектыўнасць.

— Працягласць жыцця людзей з аўтызмам адрозніваецца ад сярэдняй?

— Трэба сказаць, што дзеці з такімі сімптомамі дзеляцца на тры катэгорыі: тыя, якія змогуць жыць без старонняй дапамогі; тыя, каму часам патрабуецца дапамога; і тыя, каго нельга пакінуць нават на пяць хвілін. Ці адрозніваецца іх працягласць жыцця? Так, сярэдняя працягласць жыцця людзей з аўтызмам меншая. І звязана гэта толькі з тым, што яны нярэдка трапляюць у сітуацыі, што пагражаюць іх жыццю.

Таму гэтых дзяцей варта як мага раней навучыць плаваць, бо яны часта тонуць не толькі ў рэчцы або возеры, а нават у ваннай, калі на пару хвілін застаюцца без увагі. У ЗША быў выпадак, калі дзіця застрэліў паліцэйскі: хлопчык быў цемнаскурым, у яго быў аўтызм, а паліцэйскі ацаніў яго паводзіны як пагрозлівыя. Часам дзеці гінуць, бо ім своечасова не могуць аказаць медыцынскую дапамогу: яны не кажуць, што з імі адбываецца. Калі абвастрыўся апендыцыт, такое дзіця не можа растлумачыць, што ў яго баліць жывот.

Варта сказаць, што бацькам з гэтымі дзецьмі патрэбна вельмі моцная нервовая сістэма. І ўрач, які вядзе такое дзіця, мусіць ацэньваць і псіхалагічны стан бацькоў. Магчыма, ім таксама неабходна прымаць заспакаяльныя прэпараты.

Але ў многіх выпадках аўтызм удаецца істотна карэкціраваць нават у дашкольным узросце. Важа толькі своечасова яго выявіць. Таму калі ў бацькоў ёсць падазрэнні, што з малым не ўсё добра, не варта саромецца звярнуцца да доктара і прайсці абследаванне. Да таго ж, як бачым, многія дзеці з аўтызмам маюць розныя таленты і часта становяцца папулярнымі.

Магчымыя сімптомы РАС у дзіцяці ва ўзросце ад 1,5 года

Праблемы з камунікацыяй:

  • няма цікавасці да іншых людзей (аднагодкаў, дарослых), аддае перавагу адзіноце, гуляе сам з сабой;
  • пазбягае візуальнага кантакту, адводзіць вочы ў бок;
  • не адгукаецца на сваё імя;
  • не глядзіць, куды яму паказваюць;
  • няма ўказальнага жэсту;
  • не любіць абдымкаў, абыякавы да бацькоў (не заўважае іх прысутнасці-адсутнасці);
  • адсутнасць да гэтага часу маўлення.

Праблемы ў быце:

  • не любіць пераадзявацца;
  • не дазваляе сябе стрыгчы;
  • мае парушэнні сну (дрэнна засынае, часта прачынаецца);
  • вельмі пераборлівае ў ежы, есць нешта адно (з-за гэтага могуць развіцца як дыстрафія, так і атлусценне);
  • страхі (боязь гучных гукаў, яркага святла, новых уражанняў);
  • схільнасць да стэрэатыпных паводзінаў (напрыклад, у дзіцячы садок ходзіць толькі адным маршрутам, змены ў маршруце могуць прывесці да нервовага зрыву).

Дзіўныя паводзіны:

  • часта круціцца на месцы, ківаецца ці б’ецца галавой;
  • адсутнасць гульняў, у якіх патрабуецца ўяўленне (напрыклад, проста расстаўляе цацкі ў рад ці круціць кола ў машынкі);
  • ходзіць на дыбачках;
  • накіроўвае агрэсію на навакольных або на сябе;
  • адсутнасць элементарнай асцярожнасці, неадчувальнасць да болю.

Алена КРАВЕЦ

Крыніца: «Звязда»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Перечень пособий по инклюзивному образованию

Дети с инвалидностью: пути интеграции в социум

 Т. В. Лисовская, А. Р. Маллер

Авторы книги делятся с читателями своим теоретическим и практическим опытом, интересными методическими находками в работе с детьми с инвалидностью (с выраженными нарушениями психофизического развития).

Рекомендуется педагогам, студентам педагогических специальностей, будущим учителям-дефектологам, работникам социальной сферы, родителям, тьюторам.

 20.16 руб.

 

Воспитание толерантности. Модели инклюзивных практик

 Т. В. Жук

Данное пособие является практикоориентированным и адресовано широкому кругу читателей: педагогическим работникам, студентам педагогических специальностей, работникам культуры, социальным работникам, представителям общественных организаций, тьюторам, волонтерам и всем тем, кто неравнодушен к проблеме толерантности.

 17.44 руб.

 

Обучение математике учащихся с интеллектуальной недостаточностью

В. П. Гриханов, Т. В. Лисовская, М. Е. Скивицкая

Учебно-методическое пособие представляет собой основные содержательные линии, которые отражают сущность компетентностной основы обучения математике учащихся с интеллектуальной недостаточностью: коррекционные возможности содержания, методы и приемы обучения, использования электронных средств обучения математике; примерный перечень практических заданий, примерное планирование учебного материала.

 16.00 руб.

 

Профилактика и коррекция дискалькулии

Н. С. Цырулик

В пособии раскрываются психолого-педагогические и организационно-методические основы профилактики и коррекции дискалькулии. Пособие адресуется студентам, обучающимся по специальности «Логопедия», учителям-дефектологам, слушателям курсов переподготовки по специальности «Логопедия», педагогическим работникам учреждений дошкольного и общего среднего образования, также может быть использовано студентами по специальностям профиля «Педагогика».

Профилактика и коррекция дискалькулии

33.70 руб.

 

Учимся рассказывать и говорить правильно

И. К. Боровская

Учебное наглядное пособие «Учимся рассказывать и говорить правильно» разработано с учётом инновационных подходов к воспитанию и обучению детей дошкольного возраста. Задания разного уровня сложности учитывают жизненный опыт ребёнка и призваны способствовать не только коррекции речи, но и развитию произвольного внимания, памяти и мышления.

В пособие включены также задания, способствующие развитию мелкой моторики и подготовке руки к письму.

 14.50 рублей.

 

Формирование жизненных компетенций у детей с инвалидностью

Т. В. Жук и другие 

Данное пособие знакомит педагогов и всех заинтересованных лиц с педагогическими основами формирования жизненных компетенций у детей и подростков с инвалидностью, обучающихся в центрах коррекционно-развивающего обучения и реабилитации. Авторы делятся с читателями практическим опытом, интересными находками в работе с очень сложной, неоднородной по составу категорией детей и подростков — детьми с тяжелыми множественными нарушениями.

23.00 рублей.

 

Коррекция познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью

А. Н. Коноплева, Т. Л. Лещинская

В пособии представлены: методика коррекционной работы по развитию познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью; дидактические сценарии и примерное тематическое планирование коррекционных занятий. 

Пособие рекомендуется учителям-дефектологам, педагогам, работающим в учреждениях дошкольного образования с детьми, имеющими интеллектуальную недостаточность, родителям, студентам факультетов специального и инклюзивного образования.

Коррекция познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью

20.16 рублей. 

 

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 1

 Е. В. Рахманова, А. В. Верниковская, Е. С. Грабчикова

Рабочая тетрадь. Учебное пособие для 2 класса специальных общеобразовательных школ для детей с нарушением слуха. В двух частях. Часть 1. 

Рабочая тетрадь по русскому языку предназначена для организации работы учащихся 2-го класса специальной общеобразовательной школы для детей с нарушением слуха.

Тетрадь разработана в соответствии с учебным пособием «Русский язык, 2 класс» авторов Е. В. Рахмановой и др. В неё включены практико-ориентированные задания, выполнение которых будет способствовать усвоению учебного материала. Задания можно выполнять как на уроках, так и дома.

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 1

13.70 руб.

 

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 2

 Е. В. Рахманова, А. В. Верниковская, Е. С. Грабчикова

Рабочая тетрадь по русскому языку предназначена для организации работы учащихся 2-го класса специальной общеобразовательной школы для детей с нарушением слуха.

Тетрадь разработана в соответствии с учебным пособием «Русский язык, 2 класс» авторов Е. В. Рахмановой и др. В неё включены практико-ориентированные задания, выполнение которых будет способствовать усвоению учебного материала.

Задания можно выполнять как на уроках, так и дома. 

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 2

 12.23 руб.

Заказ можно сделать:

в интернет-магазине издательства «Народная асвета»: http://narasveta.by/;

непосредственно в издательстве по адресу: г.Минск, пр.Победителей, 11, 10-й этаж, к. 1019, тел.: +375 (17) 203-89-25, 203-84-44, +375 (29) 395-00-26 Viber; по электронной почте: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;

в интернет-магазине ОАО «Белкнига»: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., тел.:          8 (017) 396-47-72, 8 (029) 606-85-85;

во всех розничных магазинах ОАО «Белкнига» по всей стране – около 100 магазинов во всех регионах, тел. справочной службы: 8 (017) 399-73-80; список магазинов ОАО «Белкнига» размещен на сайте: https://belkniga.by/contacts/stores/;

в интернет-магазине и розничном магазине РУП «Академкнига»: https://akademkniga.by/, г. Минск, пр. Независимости, 72.