Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


23-24 ліпеня ў Мінску і Мінскай вобласці пройдуць урачыстасці да 100-годдзя выхаду ў свет паэмы народнага песняра Беларусі Якуба Коласа «Новая зямля». 

 

23 ліпеня а 10-й гадзіне ў Доме-музеі паэта адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». За 100-гадовы адрэзак часу — гэта 20 перавыданне знакамітага твора. 

А на малой радзіме песняра — у Стаўбцоўскай старонцы у гэты ж дзень пройдзе Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З народнага скарбу душы самабытнай». Госці, удзельнікі свята спярша збяруцца ў Стаўбцах ля помніка Якубу Коласу. Ускладанне кветак адбудзецца а 14-й гадзіне. Затым пройдзе экскурсія па сядзібе Акінчыцы філіяла «Мікалаеўшчына». А 15-й гадзіне — урачыстае адкрыццё свята «З народнага скарбу душы самабытнай» на сядзібе Альбуць. 

24 ліпеня а 10-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа — дыялогавая пляцоўка аб праектах у межах заключаных дамоў аб супрацоўніцтве музея з беларускімі і расійскімі калегамі. 

Актыўны ўдзел на ўсіх этапах свята прымае дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Раман СЭРВАЧ

Па матэрыялах https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Бацькоўскі дар

Янка Купала, Якуб Колас

У кнігу ўвайшлі творы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы  («Спадчына», «Курган») і Якуба Коласа («Новая зямля»).

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Выданне падрыхтавана ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У кнізе прадстаўлены фатаграфіі родных мясцін – вытокаў жыцця і творчасці песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

Ідэя і ўкладанне Л. С. Ананіч.

Фота А. В. Клешчука.

Кошт 20.51 руб.