Унікальны праект экалагічнага кірунку рэалізуюць навучэнцы і выкладчыкі Капыльскага дзяржаўнага каледжа, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

 

Яшчэ некалькі гадоў назад участак каля вёскі Усава Капыльскага раёна быў закінутым: на 4 га зямлі знаходзілася сядзіба Рэйтанаў.

— Усё пачыналася з даследчых работ навучэнцаў, — расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Капыльскага дзяржаўнага каледжа Наталля Кудзелка. — З мінулага года сядзіба набыла новы фармат. Мы разбілі яе на такія зоны, як «Экалагічная сцежка», «Малы кантактны заапарк», «Алея хвойных раслін» і інш. Таксама ў нас пачаў працаваць экалагічны музей.

Гордасць сядзібы — пасека на 14 вуллёў. Сёння на яе тэрыторыі працуе валанцёрскі атрад, які займаецца праполкай агарода, зборам лекавых раслін і г. д.

— Усё, што створана на тэрыторыі сядзібы, — гэта сумесны вопыт нашых педагогаў і навучэнцаў, — адзначае Н. Кудзелка. — Мы рэалізуем у тым ліку іх ідэі. Так, у нас з’явіўся домік на дрэве, малыя архітэктурныя формы. Сядзіба — адзін з кірункаў нашай бізнес-кампаніі «Эргана», дзякуючы ўдзелу ў якой навучэнцы набываюць таксама навыкі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Наталля САХНО
Фота прадастаўлены каледжам

 Па матэрыялах https://nastgaz.by/.