Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


55-я Міжнародная хімічная алімпіяда прайшла з 16 па 25 ліпеня ў Цюрыху (Швейцарыя), паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

 

Па выніках удзелу ўсе 4 удзельнікі каманды Беларусі ўзнагароджаны медалямі. Так, «серабро» заваявалі навучэнка 11-га класа гімназіі № 7 Маладзечна Марыя Стаўбунік, навучэнец 11-га класа гімназіі № 10 Маладзечна Аляксандр Шарайчук, навучэнка 11-га класа гімназіі № 5 Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе Антаніна Штыцко. «Бронза» — у навучэнца 11-га класа гімназіі № 2 Бабруйска Глеба Баравога.

Кіраўнікамі зборнай нашай краіны з’яўляюцца дацэнт кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдат хімічных навук Наталля Бабарыка і старшы выкладчык кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі хімічнага факультэта БДУ Уладзіслаў Будзевіч.

Міжнародная хімічная алімпіяда — штогадовае інтэлектуальнае спаборніцтва, упершыню прайшла ў 1968 г. у Чэхаславакіі. У 2023-м у ёй прынялі ўдзел 348 навучэнцаў старшых класаў сярэдніх школ з 87 краін. Фармат правядзення традыцыйны. Ёсць тэарэтычны тур, які ацэньваўся ў 60 балаў, і практычны тур — у 40 балаў. У тэарэтычным туры важна максімальна хутка ўсё паспець і зрабіць як мага менш памылак.

Наталля КАЛЯДЗІЧ
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі алімпіяды

 По материалам https://nastgaz.by/.
 

«Народная асвета» рекомендует:

Готовимся к ЦТ по химии

А. В. Ермак

В книге представлены разнообразные по форме виды заданий централизованного тестирования части В.

В сборнике имеются задачи разного уровня сложности, которые можно использовать для подготовки как к ЦТ, так и к олимпиадам по химии. В том числе среди них есть оригинальные авторские задачи.

Издание предназначено для учащихся, абитуриентов и преподавателей.

19.09 руб.

 

Хімія, 9 клас

 І. Я. Шымановіч

Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

 5.18 руб.

 

Сборник задач по химии, 10 класс

Вадим Э. Матулис, Виталий Э. Матулис, Т. А. Колевич

Учебное пособие для 10 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения (базовый и повышенный уровни).

 20.00 руб.

 

 Химия, 7 класс

 И. Е. Шиманович

Учебное пособие для 7 класса учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания.

2-е издание, пересмотренное.

Химия, 7 класс

 5.65 руб.